Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, спасылкі
Радок 92:
Прадстаўнікі беларускае мяншыні уваходзяць у мясцовае кіраўніцтва падляскага ваяводзтва. На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2001|парлямэнцкіх выбарах]] [[2001]] беларускія арганізацыі здолелі правесьці двух паслоў — [[Яўген Чыквін|Аўгена Чыквіна]] й [[Аляксандар Чуж|Аляксандра Чужа]] — ды аднаго сэнатара [[Сяргей Плева|Сяргея Плеву]] (утрох — прадстаўнікі [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы|Саюзу Дэмакратычнае Лявіцы]]-[[унія Працы|Уніі Працы]]). У выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2002]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 15.544 галосаў (4,11%). Найбольшую колькасьць галасоў атрымалі [[Сакрат Яновіч]] (1736), [[Ян Чыквін]] (4846) і [[Яўген Вапа]] (5134). Такая малая колькасьць галасоў зьвязаная з тым, што паветы зь беларускай мяншыняй былі злучаныя з этнічна польскімі, дзе моцныя нацыяналістычныя сымпатыі (гэтак [[Сямяціцкі павет|Сямятыцкі]] й [[Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)|Бельскі паветы]] былі злучаныя з [[Высокамазавецкі павет|Высокамазавецкім]] і [[Замбраўскі павет|Замбраўскім]]). На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2005|парлямэнцкіх выбарах 2005]] дэпутацкі мандат здолеў атрымаць толькі [[Яўген Чыквін]], набраўшы 14481 голас. Шырокай падтрымкай падляскіх беларусаў карыстаецца [[Уладзімеж Цімашэвіч|Ўладзімеж Цімашэвіч]], кандыдат у [[Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2005|прэзыдэнты Польшчы]] ў [[2005]]. Найбольш яго падтрымліваюць у [[Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)|Бельскім]], [[Гайнаўскі павет|Гайнаўскім]] і [[Сямяціцкі павет|Сямятыцкім паветах]]. Для большасьці польскіх беларусаў Цімашэвіч быў нацыянальным кандыдатам, хоць ён ніколі не казаў пра свае беларускае паходжаньне. Дзякуючы Цімашэвічу вялікай падтрымкай карыстаецца й ягоная партыя [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы]]. У той самы час беларускае паходжаньне кандыдата было скарыстанае ягонымі супернікамі, якія выкарысталі нелюбоў да беларусаў ці да праваслаўных, што існуе ў некаторых мясцовасьцях. Яны таксама акцэнтавалі ўвагу на аўтарытарным рэжыме [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] ў самой [[Беларусь|Беларусі]]. На выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2006]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 7914 галасоў (2.05%), найбольш — за [[Ян Чыквін|Яна Чыквіна]] (2405), [[Яўген Вапа|Аўгена Вапу]] (1669) й [[Яўген Мірановіч|Аўгена Мірановіча]] (1119). Хоць БВК не атрымаў аніводнага мандату, у складзе сойміку апынуліся тры беларусы. Аднак прадстаўнікі беларускае мяншыні атрымалі шмат месцаў у гарадзкіх радах. У [[Беласток]]у 4 мандаты атрымалі кандыдаты ад [[Форум Меншасьці Падляшша|Форуму Меншасьці Падляшша]], якія супрацоўнічалі з [[Грамадзянская плятформа|Грамадзянскай плятформай]]. У [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] 7 мандатаў з 21 атрымала [[Бельская Кааліцыя]], што складалася зь беларускіх арганізацыяў. У [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] 6 з 21 мандату былі аддадзеныя [[Беларускі Выбарчы Камітэт|Беларускі Выбарчаму Камітэту]]. На выбарах у падляскі соймік у [[20 траўня]] [[2007]] [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] атрымаў 2,19% галасоў. Разам зь беларусамі па сьпісе БВК праходзілі ўпершыню й прадстаўнікі [[летувісы|летувіскае]] мяншыні.
 
== Мяншыня й электронныя сміСМІ ==
Першая праграма па-беларуску зьявілася на «[[Радыё Беласток]]» у [[1956]] годзе. На радыё існуюць наступныя беларускамоўныя праграмы й перадачы: «Пад знакам Пагоні», «Пажадальная песьня», «Духоўныя сустрэчы» й «Перад выхадам у царкву». На [[TVP3 Białystok]] штотыдзень ідзе інфармацыйна-публіцыстычная перадача «Беларускі тыдзень», прысьвечаная жыцьцю беларусаў Польшчы. Ад [[2002]] выходзяць беларускія праграмы й на [[Радыё Рацыя]].