Граматыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
https://uk.wikipedia.org/w/index.php?title=Граматика&oldid=13643330
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Grammatica slovenska.png|міні|220пкс|Граматыка [[1618]] году]]
'''Грама́тыка''' — разьдзел [[мовазнаўства|лінгвістыкі]], што займаецца вывучэньнем і апісаньнем будовы [[слова]]ў ([[словаўтварэньне]]) і словазьмяненьняў ([[марфалёгія]]), відаў [[словазлучэньне|словазлучэньняў]] і тыпаў сказаў ([[сынтаксіс]]). Граматыка, як будова мовы, зьяўляецца характэрнай для пэўнай мовы сукупнасьцю правілаў па якіх словы аб’ядноўваюцца ў зьмястоўныя фразы й [[сказ]]ы, якія пры гэтым залежаць ад функцыі й формаў сказаў, а таксама правілаў стварэньня словаў. У граматыцы мовы вылучаюць марфалягічныя адзінкі, катэгорыі й формы, сынтаксічныя адзінкі й катэгорыі, а таксама словаўтваральныя адзінкі й спосабы словаўтварэньня. Граматыка канкрэтнай мовы ў адрозьненьне ад ейнай [[лексыка|лексыкі]] адносна стабільная, аднак і яна зьмяняецца зь цягам часу пад уплывам розных фактараў паводле агульных законахзаконаў разьвіцьця мовы.
 
Граматыка, як навука пра граматычны лад мовы, вывучае агульныя заканамернасьці граматык розных канкрэтных моваў і адрозьненьні паміж імі. Яна складаецца з двух разьдзелаў: марфалёгіі й сынтаксісу. Некаторыя навукоўцы адносяць да граматыцы таксама разьдзел словаўтварэньня, у прыватнасьці пытаньне пра спосабы марфалягічнага словаўтварэньня — [[афіксацыя]] й [[асноваскладаньня]], — цесна зьвязваюцца з вучэньнем аб чысьціны мовы. Цэнтральным у граматыцы ёсць вучэньне пра [[граматычнае значэньне|граматычныя значэньні]], [[граматычная форма|граматычныя формы]] й [[граматычная катэгорыя|граматычныя катэгорыі]].