Білі Грэм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Хворыя ракам у Катэгорыя:Хворыя на рак; стыль назвы (заданьне на Удзельнік:ZedlikBot/Пераносы)
д minor edit
Радок 96:
Білі Грэм быў пастарам Малітоўнага дому аб’яднанага Эвангельля ({{Мова-en|United Gospel Tabernacle|скарочана}}) яшчэ падчас навучаньня ў коледжы. У 1943—1944 зьяўляўся пастарам Першай баптысцкай царквы ў [[Ўэстэрн Спрынгз (Іліной)|Ўэстэрн Спрынгзе]] непадалёк ад Ўітану. У гэты ж час ён узначаліў на радыё праграму «Сьпевы ў ночы», уратаваўшы яе ад закрыцьця з-за недахопу фінансаваньня. У 1947 року, у 30-гадовым узросьце, ён быў запрошаны на пасаду прэзыдэнта Нортўэстэрнскага біблійнага коледжу ў [[Мінэапаліс]]е, стаўшыся на свой час наймаладзейшым з прэзыдэнтаў амэрыканскіх коледжаў ды ўнівэрсытэтаў. Грэм займаў гэтую пасаду да 1952<ref name="books.google.com">[http://books.google.com/books?id=NvTR05fodqYC&printsec=frontcover#v=onepage&q&f=false «Farewell to God: My Reasons for Rejecting the Christian Faith»]</ref>.
 
Эвангельскае служэньне пачаў з паездак па ЗША і Эўропе ў складзе руху «[[Моладзь за Хрыста]]» ({{Мова-en|Youth for Christ International|скарочана}}, YFCI). У 1949 Білі Грэм зладзіў эвангелізацыйную кампанію ў [[Лос-Анджэлес]]е, дзеля якой збудаваў вялізны намёт на паркоўцы<ref name="cincinnati post">{{Навіна|аўтар= Barry M. Horstmann|загаловак= Billy Graham: A Man With A Mission Impossible|спасылка= http://www.highbeam.com/doc/1G1-87912863.html|выдавец= Cincinnati Post|дата публікацыі= June 27, 2002|дата доступу= 18 жніўня 2007|мова = en}}</ref>. Ягонае служэньне прыцягнула ўвагу СМІ і працягнулася на пяць тыдняў даўжэй, чым плянавалася — два месяцы. Пасьля гэтага Грэм стаў вядомым на ўсю краіну<ref>William Martin, "The Riptide of Revival, ", ''Christian History and Biography'' (2006), Issue 92, pp 24-29, online</ref>.
 
Свае эвангелізацыйныя сабраньні Білі Грэм называе «крыжовымі паходамі» ў гонар хрысьціянскіх ваяроў, якія заваявалі Ерусалім. З пачатку свайго служэньня Грэм зьдзейсьніў болей за 400 крыжовых паходаў у 185 краінах на 6 матэрыкох. Дзеля гэтых сабраньняў ён арандаваў вялізныя плошчы, кшталту стадыёнаў, паркаў ці вуліцаў. З часам, калі колькасьць наведнікаў стала павялічвацца, Білі Грэм сабраў хор з 5000 асобаў, які сьпяваў на гэтых сходах. Прапаведуючы [[Дабравесьце]], ён заклікаў людзей выходзіць наперад, дзе яны мелі магчымасьць паразмаўляць сам-насам, атрымаць адказы на пытаньні ды разам памаліцца. Гэтых людзей называлі нованавернутымі. У 1992 падчас казані ў Маскве на ягоны заклік выйшла наперад чвэрць 155-тысячнага натоўпу<ref name="time1993"/>.