Сыстэма вершаваньня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
пачатак, вікіфікацыя
 
X boh x (гутаркі | унёсак)
Радок 5:
Наяўнасьць у старажытнагрэцкай мове доўгіх і кароткіх [[склад]]оў прывяла да ўзьнікненьня [[Антычнае (мэтрычнае) вершаваньне|антычнай (мэтрычнай)]] сыстэмы вершаваньня. У мовах з пастаянным (строга вызначаным) [[націск]]ам пануе [[сілабічнае вершаваньне]]. Мовы з рухомым націскам карыстаюцца [[Танічнае вершаваньне|танічнай]] і [[сілаба-танічнае вершаваньне|сілаба-танічнай]] сыстэмамі вершаваньня.
Усе сыстэмы вершаваньня так ці інакш зьвязаныя паміж сабой, узаемна ўплываюць (ці ўплывалі) адна на другую. Напрыклад, антычная сыстэма вершаваньня аказала ўплыў на разьвіцьцё сілабічнага і сілаба-танічнага верша ў [[Эўропа|эўрапейскай]] і ўсёй сусьветнай паэзіі, народнае вершаваньне — на станаўленьне сілаба-тонікі ва ўсходнеславянскай паэзіі, зьявілася асновай літаратурнага танічнага верша і г. д.
Кожная сыстэма вершаваньня мае свае вершаваныя віды і формы. У прыватнасьці, відамі танічнага верша зьяўляюцца акцэнтна-складовы і [[акцэнтны верш|акцэнтны, або чыста танічны, верш]], [[дольнік]], [[тактавік]]. У сілаба-тоніцы суіснуюць [[вольны верш]], вершы з
цэзураванымі нарашчэньнямі і ўсячэньнямі і г. д.
У адзін і той жа час у нацыянальнай паэзіі і нават у творчасьці аднаго паэта можа ўжывацца некалькі сыстэмаў вершаваньня. Так, у творчасьці [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]] сустракаюцца сілабічныя, сілаба-танічныя і танічныя вершы. [[Максім Танк|М. Танк]] доўгі час пісаў ледзь не выключна сілаба-танічным і танічным вершам, а ў апошнія гады аддаў перавагу свабоднаму вершу. [[Рыгор Барадулін|Р. Барадулін]] таксама спазнаў мэтра-рытмічную эвалюцыю.