Абальхасан Банісадр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Абароненая «Абальхасан Банісадр»: Часты вандалізм ([Рэдагаваньне=Дазволіць толькі аўтаматычна пацьверджаным] (сканчаецца 21:53, 1 жніўня 201
Перанакіроўвае на Абольхасан Банісадар
Радок 1:
#перанакіраваньне [[Абольхасан Банісадар]]
[[Файл:President Abulhassan Banisadr.jpg|thumb|Абальхасан Банісадр]]
'''Абальхасан Банісадр''' (перс. ابوالحسن بنیصدر; нар. [[22 сакавіка]] [[1933]]) — былы [[іран]]скі дзяржаўны дзяяч, першы дэмакратычна абраны [[прэзыдэнт]] Ірана адразу пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году. Быў прэзыдэнтам з 4 лютага 1980 году да адстаўкі 21 чэрвеня 1981 году. Да выбраньня прэзыдэнтам быў міністрам замежных спраў у часовым урадзе [[Махдзі Базарган]]а, які ўзьнік пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе.
 
Банісадр ўступіў у антышахскі студэнцкі рух у 60-х, двойчы сядзеў у турме за антыўрадавыя выступы і быў паранены ў ходзе паўстаньня ў [[1963]]. Пазьней ён зьбег у [[Францыя|Францыю]], дзе далучыўся да ісламскай апазыцыі ў выгнаньні на чале з Аятала Хамейні. Банісадр вярнуўся ў Іран разам з Хамейні ў лютым 1979. Ён быў прызначаны намесьнікам міністра эканомікі і фінансаў, затым — міністрам замежных справаў, і пазьней міністрам эканомікі ў пераходным ўрадзе Ірана.
 
== Раняе жыцьцё ==
Банісадар нарадзіўся 22 сакавіка 1933 года ў [[Хамадан]]е. Яго айцец быў блізкі да [[Хамэйні]]. Банісадар вучыўся ў [[Францыя|Францыі]], у [[Парыж]]ы ва ўнівэрсітэце [[Сарбона]]. Там ён вывучаў гаспадарку й грашовыя адносіны.
Банісадар пасьля вяртаньня да Йрану прыняў удзел у руху, які бароўся з шаскім ладам у Іране. Двойчы з-за гэтага быў зьняволены. Прыняў удзел падзеях 1963 года, калі прэм’ер-міністар Масадык спрабаваў вывесьці Йран з-пад залежнасьці ад заходніх краін у гаспадарчай сфэры.
Пасьля адстаўкі Масадыка ад’ехаў у Францыі, дзе зьблізіўся з [[Хамэйні]].
Разам з Хамэйні вярнуўся ў Іран у 1979 годзе. Прыняў удзел у захопе ўлады Хамэйнім.
 
== Дзяржаўныя пасады ==
Пасьля ісламскага перавароту Банісадар стаў намесьнікам міністра скарбу з 4 лютага 1979 года па 27 лютага 1979 года. Пасьля адстаўкі міністра скарбу — Алі Арбалана, Банісадар быў прызначаны на пасаду міністра скарбу з 27 лютага 1979 года ва ўрадзе [[Махдзі Базарган]]а.
 
12 лістапада 1979 года Банісадар, пасьля адстаўкі міністра замежных спраў Эбрагіма Язьдзі, быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў.
Пасьля сьмерці Махмута Талегані выконваў абавязкі старшыні Тайнай ісламскай рады (тайнага ўраду Йрана ў 1979 годзе).
 
== Банісадар прэзыдэнт ==
Банісадар быў выбраным на пасаду прэзыдэнта 25 студзеня 1980 года, сабраўшы 78,9% галасоў. З 4 лютага 1980 года пачаў выконваць абавязкі прэзыдэнта.
Банісадар быў прыхільнікам заходняга ладу жыцьця, што не падабалася прыхільнікам ісламскага ладу жыцьця. Ён выступаў супраць умяшаньня сьвятароў у кіраваньне краінай. Гэта таксама не падабалася ім. Пачалося супрацьстаяньне, якое закончылася адстаўкай Банісадра.
 
=== Адстаўка ===
[[Сход ісламскай рады|Мачліс]] — сойм у Йране 21 чэрвеня 1981 года прыняў рашэньне аб адстаўцы Банісадра. Прычынаю гэтага былі патаянныя спробы Абольхасана Банісадра паменьшыць уплыў сьвятароў на дзяржаўнае жыцьцё. Гэтыя спробы вельмі спадабаліся маладым бальшавікам, якія пачалі забіваць праціўнікаў Хамэйні. Саюз маладых бальшавікоў з Банісадрам напужаў прыхільнікаў Хамэйні.
 
Сядзібу Банісадра захапілі [[сторажы ісламскага перавароту|сторажы йсламскага перавароту]]. Банісадар баючыся за сваё жыцьцё вымушаны быў хавацца ў [[Тэгеран]]е. Некаторыя яго вядомыя прыхільнікі былі забітыя. Гэта Хасэйн Наваб, Рашыт Садролхефазі й Манашэр Масудзі. Таксама пачаліся расправы з маладымі бальшавікамі.
 
Хаваючыся Банісадар зьвярнуўся з адозвай, у якой прасіў правесьці рэфэрэндум аб зьменах у канстытуцыю Йрана.
 
== Адлёт з Ірана й выгнаньне ==
[[Файл:Abolhassan Banisadr Hamburg Conference 10.jpg|thumb|left|Банісадар у 2010 годзе]]
28 ліпеня 1981 года Банісадар і Раджаві (начальнік маладых бальшавікоў) на самалёце Боінк 707 (на якім раней лятаў колішні шах) таемна выляцеў з [[Тэгеран]]у праз [[Турэччына|Турэччыну]] ў [[Францыя|Францыю]].
 
Банісадар і Раджаві знайшлі палітычны прытулак у Францыі. Пасяліліся ў [[Парыж]]ы, у месцы дзе Банісадар жыў разам з [[Хамэйні]]м да ісламскага перавароту ў 1979 годзе. Банісадар і Раджаві спрабавалі з-за мяжы кіраваць барацьбой з урадам Хамэйні.
 
Зараз Банісадар адыйшоў ад барацьбы за ўладу. Займаецца выданьнем успамінаў і навуковых твораў. Жыве ў Парыжы, у Вэрсалі, у сядзібе Івэлін. Знаходзіцца пад аховай фрацускіх спэцслужбаў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Abulhassan Banisadr}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Банісадр, Абальхасан}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]