Хаджатыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
== Хаджаты да йсламскага перавароту ў Іране 1979 года ==
 
Яе духоўным правадыром быў [[аятала]] Махмут Халабі. Ён быў яры ненавісьнік бэхаістаў. Гэта вучэньне прадстаўляла самую галоўную пагрозу для йсламу. Хаджаты засяродзілі сваю дзейнасьць на правядзеньні адкрытых спрэчак з бэхаістамі, дзе хаджатам удалося вярнуць у [[іслам]] шмат людзей. Посьпехі Халабі прывялі да таго, што яго грамада распаўсюдзіла свой ўплыў на йншыя [[места|месты]] Ірану. Адмаўляючыся ад барацьбы з уладамі (з урадам шаха Разы Пахлаві) хаджаты пазьбеглі судоў і ганеньняў улад. Больш таго хаджаты йшлі на супрацоўніцтва з шахам. Сярод хаджатаў панавала думка, што бязбожная ўлада шаха больш прыймальная, чым распаўсюджаньне бэхаіскага й бальшавіцкага вучэньняў. Спакойным адносінам з уладамі дапамагала тое, што сярод хаджатаў большасьць чакала прышэсьця [[Алі|12-га ймама Махдзі]]. Толькі пасьля гэтага можна было пачаць сапраўдную барацьбу зь нявернымі. Халабі й яго пасьлядоўнікі патрабавалі ад сваіх вучняў маліцца, выконваць запаведы [[Алаг|Алаха]], а змагацца супраць добраўзброенай улады шаха, зь іх пункту гледжаньня, немагчыма.
 
== Хаджаты пасьля йсламскага перавароту ў Іране 1979 года ==