Розьніца паміж вэрсіямі «Чарнагорская мова»

 
=== У сьведчаньнях іншаземцаў ===
Упершыню лінгвонім ''чарнагорская мова'' быў ужыты ў дзёньніку францускага палкоўніка Віяля дэ Сам'е падчас свайго падарожжа Чарнагорыяйпа Чарнагорыі ў 1813 годзе, сам дзёньнік пад назваю «''Ваяж гістарычны і палітычны ў Чарнагорыю''» (''Voyage historique et politique au Montenegro'') быў апублікаваны ў 1820 годзе.
 
Вук Караджыч у сваёй кнізе на нямецкай мове «''Чарнагорыя і чарнагорцы''» (''Montenegro und die Montenegriner'') 1837 году абвяргае Сам'е, які сьцьвярджаў, што чарнагорская мова зьўляецца дыялектам [[грэцкая мова|грэцкай]]<ref>[http://img265.imageshack.us/img265/6460/vukzanjemcezitelji4lm.jpg Vuk Karadžić o crnogorskom jeziku u djelu Montenegro und die Montenegriner (1837)]{{ref-sr}}</ref>.
 
Сэрбскі пісьменьнік Любамір Нянадавіч у сваёй працы «''Пра чарнагорцаў''» (''O Crnogorcima'') 1856 году абвяшчаўрабіў высновы, што чарнагорцы «размаўляюць на чарнагорскай мове»<ref>[http://web.archive.org/web/20080317005827/http://www.montenegrina.net/pages/pages1/istorija/dokumenti/drugi_o_cg_i_crnogorcima.htm Ljubomir Nenadović o crnogorskom jeziku] {{ref-hr}}</ref>.
 
{{цытата|Мова — ва ўсіх школах чарнагорская, шмат у чым адрозная ад той прыгожай мовы, на якую Біблія перакладзена. Я казаў аднойчы ў [[Цэціне]], што для пісьмовага адзінства неабходна ўводзіць адну мову, на якой сёньня пішуць у [[Бялград|Бялградзе]] і [[Нові Сад|Новым Садзе]]. Тую мову, на якой дагэтуль найболей напісана і сказана, якая застанецца вядомай як сэрбская літаратурная мова. Калі чарнагорцы працягнуць шырыць свае школы ўтак цяперашнімяк варыянцецяпер, то праз сто год між дзьвюма мовамі адрозьненьняў будзе больш, чым між партугальскай і гішпанскай.{{Арыгінал|sr|U svim školama, jezik je – crnogorski, u mnogome različan je od onoga priznatog, lijepog jezika na kome je Biblija prevedena. Govorio sam jednom prilikom na Cetinju da bi trebalo, radi književnog jedinstva, da uvedu onaj jezik kojim se danas piše u Beogradu i Novom Sadu. Taj je jezik, na kojem se dosada najviše pisalo i radilo, ostati će zauvijek kao srpski književni jezik. Ako Crnogorci produze svoje škole kao dosada, onda, poslije sto godina, između ta dva jezika biti će veća razlika nego što je između portugalskog i španjolskog.}}}}
 
У 1927 годзе вугорскі славіст Ёзэф Байза ў сваёй манаграфіі «''Чарнагорскае пытаньне''» (''A montenegrói kérdés'') напісаў: «Пяцівекавая барацьба з [[Туркі|туркамі]] ізалявала чарнагорцаў ад сьвету ў цяжкадаступных цясьнінах. Такім чынам ізаляваўшы і лінгвістычна. Іх мова разьвівалася незалежна і атрымала арыгінальныя рысы<ref>[http://www.montenegro-canada.com/articles/article/1998396/33361.htm Jozsef Bajza, "A montenegrói kérdés", Budapesti szemle A magyar tud. Akademia megbizasabol (601 szam, str. 321-372),Budapest, 1927] {{ref-sr}}</ref>».
5737

зьменаў