Розьніца паміж вэрсіямі «Чарнагорская мова»

== У літаратуры ==
 
=== Мясцовая ліатартурааўтары ===
[[Файл:Oktoih petoglasnik.jpg|<small>[[Актоіх]] — кніга псалмоў на [[царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскай мове]], створаная на тэрыторыі сучаснай Чарнагорыі, першая друкаваная кніга [[Паўднёвыя славяне|паўднёвых славян]]</small>|міні|180пкс]]
Шматлікія чарнагорскія аўтары абапіраліся пры складаньні сваёй творчасьці на народную аснову. Літаратура [[Сярэднявечча]] збольшага прадстаўляла сабой літаратуру на стараславянскай мове і ейных ізводах, але ў [[19 стагодзьдзе|ХІХ]] ст. дыялекты Чарнагорыі сталі дамінаваць у мясцовай літаратуры. Яна ўключае ў сябе народны [[фальклёр]], сабраны Вукам Стэфановічам Караджычам й інш., асобныя кнігі чарнагорскіх пісьменьнікаў («Горны вянок» Пэтара Пэтравіча Негаша, «Прыклады чалавецтва й адвагі» Марка Мілянава) і г.д. У другой палове [[19 стагодзьдзе|ХІХ]] ст. у літаратуры больш выкарыстоўваўся ўсходнегерцагавінскі дыялект, які зьяўляецца асновай сэрбскахарвацкай мовы, замест мясцовага зэцка-санджацкага дыялекту.
Да прыкладу, большая частка формаў вінавальнага склону, якія ўласьцівыя для зэцка-санджацкага дыялекту, Негашам былі замененыя на формы мясцовага, характэрныя для сэрбскай мовы. Напрыклад, у друкаванай вэрсіі радок ''U dobru je lako dobar biti, / na muci se poznaju junaci'' быў заменены на ''U dobro je lako dobar biti, / na muku se poznaju junaci''. У іншых творах чарнагорскіх пісьменьнікаў таксама адсочваецца тэндэнцыя да прытрымліваньня нормаў усходнегерцагавінскага дыялекту. Тым ня менш, у літаратуры таксама трапляліся і рысы, уласьцівыя для зэцка-санджацкага дыялекту: напрыклад, вершы Нікола І Пэтравіча ''Onamo namo, za brda ona'', ''Onamo namo, da viđu'' і г.д.
 
=== СьведчаньніУ сьведчаньнях іншаземцаў ===
Упершыню лінгвонім ''чарнагорская мова'' быў ужыты ў дзёньніку францускага палкоўніка Віяля дэ Сам'е падчас свайго падарожжа Чарнагорыяй ў 1813 годзе, сам дзёньнік пад назваю «''Ваяж гістарычны і палітычны ў Чарнагорыю''» (''Voyage historique et politique au Montenegro'') быў апублікаваны ў 1820 годзе.
 
5737

зьменаў