Лошніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13029805
артаграфія, стыль
Радок 40:
У ваколіцах Лошніцы яшчэ ў [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзі]] было шмат лясоў і невялікіх рэк. Тут меліся ўсе ўмовы для пасяленьня чалавека ў старажытнасьці. Пра яго прысутнасьць у [[нэаліт|нэаліце]] сьведчаць знаходкі каменных прылад на беразе [[Мужанка|Мужанкі]]. Гэта сякеры: адна гранітная, тры дыярытавыя і кавалкі трох сьвідраваных. Пра заселенасьць ваколіцаў Лошніцы ў канцы першага — пачатку другога тысячагодзьдзя нашай эры сьведчаць курганы, якія ў вялікай колькасьці тут былі яшчэ ў другой палове ХІХ стагодзьдзя. З прычыны высечкі лясоў і разворваньня зямлі яны не пазьней за канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя былі цалкам зьнішчаны.
 
Час заснаваньня Лошніцы невядомы. Пісьмовыя крыніцы пра пасяленьне да [[16 стагодзьдзе|ХVІ стагодзьдзя]] адсутнічаюць. Найбольш стары пісьмовы ўспамін пра яго датуецца [[1563]] годам — як [[мястэчка]] ў [[Барысаўскае староства|Барысаўскім старостве]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]].
 
Добра вядома паданьне пра заснаваньне Лошніцы, якое запісаў у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя П. Шпілеўскі і якое зьвязана зь [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікім князем]] [[Вітаўт]]ам (у паданьні — князь Віт, Віток). Паводле яго, старажытны князь Віт праходзіў зь вялікім войскам праз тутэйшыя лясы. Уночы яго застала моцная бура. Загадаў тады Віт ваярам расчысьціць лес і ладзіць начлег на высокай гары ля ручая. Ваяры зрабілі для князя яму, абклалі яе скурамі і такім чынам утварылі ложа. У гонар гэтага тую гару назвалі Ложніцай, а ручай — Ложай. Пасяленьне, якое потым узьнікла на гэтым месцы, таксама назвалі Ложніцай. Зь цягам часу яго назва трансфармавалася ў сучаснае «Лошніца». Малаверагодна, як ня раз ужо адзначалася, у тым ліку і самім [[Павал Шпілеўскі|П. Шпілеўскім]], што Лошніцу заснавалі такім чынам. Яна, хутчэй за ўсё, мае значна больш старажытную гісторыю, але несумненна і тое, што падставай для такога паданьня зрабіліся падзеі, якія сапраўды адбыліся тут у канцы [[14 стагодзьдзе|ХІV стагодзьдзя]] ў часе аднаго з паходаў Вітаўта. Прычым сьляды гэтых паходаў захаваліся ў народнай памяці і ў прывязцы да іншых месцаў у недалёкіх ад Лошніцы мясьцінах.
 
Яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. старажылы паказвалі гару, на якой у свой час было зроблена ложа і якая звалася Вітагор’ем. Згодна з П. Шпілеўскім знаходзілася яна ля ракі (ручая) Лошыцы за могілкамі. Там жа ў нататках вядомага краязнаўцы можна прачытаць, што [[могілкі]] ў Лошніцы ([[пагост (могілкі)|пагост]]) знаходзіліся пры ўезьдзе ў мястэчка Барысаўскім трактам (тагачасны тракт цяпер — вуліца Мічурына) ля Сьвятаміхалаўскай царквы (царква і старыя могілкі існавалі яшчэ да апошняй вайны). Таму можна выказаць меркаваньне, што Вітагор’е знаходзілася на гары недалёка ад тракту на [[Барысаў]]. Тут, сапраўды, за некалькі сотнісотняў мэтраў ад ракі існуе ўзвышша, якое да высечкі лесу і разворваньня мясцовасьці было больш выразнае. Недалёка ад яго пачынаецца невялікі ручай, які цячэ да рэчкі.
 
=== Згадваньні ===
Больш ці менш частыя ўзгадаваньніУзгадваньні Лошніцы можна сустрэць у дакумэнтах з [[17 стагодзьдзе|ХVІІ]]—[[18 стагодзьдзе|ХVІІІ стагодзьдзяў]]. Яна ў іх называецца мястэчкам. Сустракаецца Лошніца на многіх мапах [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і іншых, на якіх адлюстравана гэта частка Эўропы (найбольш старая зь іх — мапа Вялікага Княства Літоўскага М. Крыштапа Радзівіла, выдадзеная ў [[1613]] годзе). Прычым часьцей за яе на іх з тутэйшых пасяленьняў можна сустрэць толькі Барысаў. І гэта ня дзіўна, бо празь яе праходзіў шлях з Барысава на [[Ворша|Воршу]], якім несупынна карысталіся як дыпляматычныя асобы, так і вандроўнікі, купцы. Шмат хто тут спыняўся нанач, папаўняў свае запасы харчоў, набываў для сваіх коней авёс, сена. Былі ахвотнікі тут запасьціся і півам, гарэлкай, пра што таксама распавядаюць старыя дакумэнты. Сярод тых асобаў, якія ў сваіх успамінах пакінулі ўзгадаваньні пра Лошніцу, можна адзначыць Б. Танера, які праязджаў тут [[10 сакавіка]] [[1678]] году, стольніка П. Талстога, які быў у мястэчку ў [[1697]] годзе. І. Карб спыняўся ў Лошніцы [[24 сакавіка]] падчас вандроўкі ў [[Масковія|МасковіюМаскоўскае княства]]. На шляху назад [[14 жніўня]] ён тут вячэраў і застаўся на адпачынак нанач.
 
Нямала вядомых дзяржаўных дзеячоў і манархаў праязджала праз Лошніцу ў часы войнаў, напярэдадні і пасьля іх. Гэта вялікія князі літоўскія (акрамя Вітаўта): [[Жыгімонт Ваза]] (у [[1604]], [[1609]] гадах), [[Уладзіслаў Ваза]] (у [[1633]] годзе), маскоўскія манархі [[Аляксей Міхайлавіч]] (у [[1655]] годзе), [[Пётар I]] ([[1706]] год), [[Павал I]] ([[1797]] год), пазьней — францускі імпэратар [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] ([[1812]] год) і іншыя асобы.
 
=== ХVІ—ХVІІІ стагодзьдзі ===
З часу ўтварэньня Барысава да канца ХVІІІ стагодзьдзя ваколіцы Лошніцы належалі да [[Барысаўскае староства|Барысаўскага староства]]. ХVІ — першая палова ХVІІ стагодзьдзя для Лошніцы, як для ўсёй Віцебшчыны і [[ВКЛВялікае Княства Літоўскае|ЛітвыВялікага Княства Літоўскага]] наогул, быў часам росквіту. Але гэта быў ня просты для мястэчка час. У ХVІ стагодзьдзі яно ня раз рабавалася маскоўскімі войскамі, празь мястэчка ў першай палове ХVІІ стагодзьдзя неаднойчы праходзілі вялікія вайсковыя сілы. Пасьля ж [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовай вайны]], калі Лошніца практычна была зьнішчана, яна адрадзілася, але ўжо ня мела той велічы і мала чым нагадвала старое мястэчка. Тым ня менш у народнай памяці яшчэ прынамсі да сярэдзіны ХІХ стагодзьдзя захоўваліся ўспаміны (хаця і без прывязкі ў часе) пра асобныя мясьціны Лошніцы пэрыяду росквіту. У цэлым жа лёс мястэчка ў ХVІ—ХVІІІ стагодзьдзях досыць трагічны і падобны на лёс усіх буйных паселішчаў краіны.
 
Найстарэйшае сьведчаньне статусепра статус Лошніцы як мястэчка адносіцца да [[1627]] году, калі Жыгімонт Ваза сваім прывілеем дазваляў тутэйшым жыхарам праводзіць штосуботу кірмашы. Такі статус паселішча захоўвала да [[1776]] году.
 
Найбольш старое апісаньне Лошніцы адносіцца да [[1670]] году. Яно адлюстроўвае мястэчка, якім тое было пасьля свайго росквіту. У [[1670]] годзе Лошніца мела 43 [[Дым (адзінка падаткаабкладаньня)|«дымы»]], царкву сьвятога Міхала, карчму, млын. Было ў мястэчку шэсьць вуліцаў: Барысаўская, Аршанская, Воўкавая, Старазатыльная, Бытчанская, Негнавіцкая. Як ішоў у той час шлях з Барысава на Воршу, вядома. Таму дастаткова ўпэўнена можна меркаваць, што тагачасная Барысаўская вуліца — цяпер вуліца Мічурына (прыблізна ад скрыжаваньня з вуліцамі Савецкай, Камсамольскай у бок Барысава), Аршанская — тая ж вуліца, але ад названага вышэй скрыжаваньня ў бок Воршы. Шлях на Негнавічы яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзі ішоў правым берагам ракі [[Лошыца (рака)|Лошыца]], таму старажытная вуліца Негнавіцкая верагодна адпавядае сучаснай вуліцы Савецкай. Цяжка дакладна сказаць, дзе праходзілі вуліцы Старазатыльная і Воўкавая. Можна зрабіць здагадку, што адна зь іх прыблізна адпавядала сучаснай вуліцы Камсамольскай, а другая або на левым беразе Лошыцы, або на поўдні мястэчка на правым беразе рэчкі. Вельмі важным для ўсьведамленьня гісторыі краю зьяўляецца наяўнасьць уУ [[1670]] годзе ў Лошніцы вуліцыбыла вуліца Бытчанскай. ЯнаГэта сьведчыць пра тое, што ў тыя часы зь мястэчка існаваў просты шлях у [[Бытча|Бытчу]]. Ён — фрагмэнт старажытнага шляху з захаду на ўсход, які існаваў яшчэ да заснаваньня Барысава. Пасьля ўтварэньня новага шляху і пераправы празь [[Бярэзіна|Бярэзіну]] ў Барысаве ён згубіў сваё значэньне і паступова зьнік. Адсюль вынікае, што Лошніца, хутчэй за ўсё, мае больш старажытную гісторыю, чым Барысаў. Нязначныя ж рэшткі шляху з Лошніцы на Бытчу можна назіраць яшчэ на мапах ХІХ стагодзьдзя.
 
[[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзе]] для Лошніцы таксама не было простым. У пачатку стагодзьдзя, напярэдадні і ў пачатку вайны са швэдамі празь яго несупынна рушылі войскі. Шмат хто з вайсковых кіраўнікоў спыняўся тут на адпачынак. Захаваўся ліст [[Мазэпа|Мазэпы]] да Г. Галоўкіна, напісаны ў Лошніцы [[25 красавіка]] [[1706]] году. Аднак вайсковыя дзеяньні той вайны мястэчка не закранулі.
 
Нягледзячы на тое, што лошніцаЛошніца перажывала ня лепшыя часы, яна як і раней было адным зь месцаў на шляху з Барысава ў Воршу, у якім спыняліся вандроўнікі, папаўнялі свае запасы. Таму не зьяўляеццаня дзіўнымдзіва, што яна прысутнічае практычна на ўсіх мапах Вялікага Княства Літоўскага або Эўропы ХVІІ стагодзьдзя, на якіх паказаны Барысаў.
 
У [[1776]] годзе Лошніца, як і амаль усе гарады і мястэчкі Літвы, у тым ліку і Барысаў, пазбавілася сваіх прывілеяў.
 
=== Рэканструкцыя Лошніцы пэрыяду росквіту і наступных часоў ===
Да нашага часу не дайшло ніводнага поўнага і дакладнага апісаньня Лошніцы мінулых стагодзьдзяў. Тым ня менш, на падставе тых нешматлікіх фактаў, якія дайшлі да нас у старых дакумэнтах, зьвестак, што перадаюцца жыхарамі мястэчка з пакаленьня ў пакаленьне, і, безумоўна, вельмі каштоўных расповядаўрасповедаў, якія замацаваны ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя ад тутэйшых жыхароў П. Шпілеўскім, можна паспрабаваць апісаць тое, што ўяўляла сабой мястэчка ў далёкія часы.
 
Цэнтар Лошніцы знаходзіўся на правым беразе ракі Лошыцы. Тут на левым баку (калі ехаць з Барысава) ад сучаснай вуліцы Мічурына ля вуліцы Камсамольскай, хутчэй за ўсё, знаходзіўся Рынак. Нельга адкідаць магчымасьці, што ён займаў адлегласьць паміж сучаснымі вуліцамі Камсамольскай і Свабоды. Цікава адзначыць, што стараяСтарая назва вуліцы Свабоды — Базарчык, а сама яна — гэта пачатак старога шляху на [[Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Барысаўскі раён)|Навасёлкі]] і далей. Дарэчы, ён у мінулыя стагодзьдзі меў значна большае значэньне, чым цяпер.
 
У цэнтры Лошніцы была карчма, стаялі цэрквы. П. Шпілеўскі, у прыватнасьці, у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя адзначае ў гэтай частцы мястэчка (на левы бок ад моста) падмуркі дзьвюх зь іх, якія згодна народным паданьням захоўваліся ў зямлі. Плянаваньне мястэчка з плошчай верагодна была зьнішчана ў вайну [[Вайна 1812]] году|вайну 1812 году]].
 
Цэнтар Лошніцы ля вуліц Мічурына і Камсамольскай — гэта не першапачатковы цэнтар мястэчка (верагодна, другой паловы ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзяў; з плянаваньнем бяз плошчы гэта месца было цэнтрам пасяленьня і ў ХІХ — сярэдзіне ХХ стагодзьдзя). Больш старажытны цэнтар знаходзіўся на поўдзень па вуліцы, зь якой пачынаўся шлях на Негнавічы (цяпер вуліца Савецкая). Тут на ўзвышшы было месца, дзе знаходзілася [[камянішча]] (каменная горка), якая згодна з паданьнем уяўляла астрог старога гораду, а ля яго знаходзілася месца, якое называлі Займішчам. Апошняе, магчыма, уяўляла сабой месца старажытнага [[замчышча (археалёгія)|месцазамка]] старажытнага замка. У гэтай частцы мястэчка ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя П. Шпілеўскім адзначалася, што ў зямлі захоўваліся падмуркі яшчэ ад трох былых цэркваў. Відавочна, што Камянішча і Займішча — рэшткі цэнтру мястэчка часоў яго росквіту (ХVІ — першай паловы ХVІІ стагодзьдзяў).
 
Камянішча (каменная горка), паводле П. Шпілеўскага, знаходзілася на гары ля млына на Лошыцы. Месца, дзе быў апошні млын, вядома. Як вынікае са старых мапаў, за П. Шпілеўскім ён, хутчэй за ўсё, быў там жа. Такім чынам, найбольш верагоднае месца, дзе знаходзілася Камянішча, — узвышша перад ручаём па вуліцы Савецкай па шляху ад вуліцы Мічурына. Узвышша ў тым жа кірунку ля сутыку названага ручая і ракі Лошыцы — найбольш імавернае месца «Займішча». Аднак для больш дакладнага сьцьверджаньня пра іх месцазнаходжаньне патрабуюцца далейшыя дасьледаваньні.
 
Прычынай, якая зьнішчыла стары цэнтар мястэчка і прымусіла адраджаць яго на новым месцы, магла быць толькі адна — вайна сярэдзіны ХVІІ стагодзьдзя (г. зв. «[[Крывавы патоп]]»).
Радок 80:
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Лошніца апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у [[Барысаўскі павет|Барысаўскім павеце]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. Праз тры гады пасьля анэксіі тутэйшых земляў у [[1795]] годзе царскі ўрад пастанавіў утварыць на іх паштовыя станцыі. Згодна з гэтай пастановай, адну зь іх заснавалі ў Лошніцы. На ёй прадугледжвалася ўладкаваньне 12 паштальёнаў, утрыманьне 25 коней.
[[8 траўня]] [[1797]] году праз Лошніцу ў кірунку [[Масква]] — Ворша — Барысаў — [[Менск]] і далей праязджаў пасьля каранацыі імпэратар расейскі [[ПавелПавал ІI]]. У мястэчку ён зьмяніў коней і ахвяраваў тутэйшай царкве 50 рублёў. У [[1800]] годзе ў Лошніцы было 105 двароў, 769 жыхароў. У мястэчку на той час нічога адметнага акрамя паштовай станцыі, вадзянога млына і царквы не адзначаецца.
Вялікія выпрабаваньні і цяжкасьці мела Лошніца ў [[1812]] годзе. Напярэдадні вайны і на ўсім яе працягу празь яе праходзілі як расейскія, так і францускія войскі. З прыходам французаў і адміністрацыйным пераўладкаваньнем Лошніца зрабілася адным з 11 цэнтраў кантонаў на Барысаўшчыне. Пры адступленьні французаў [[12 лістапада]] ў мястэчку спыняўся на ноч Напалеон. Тут ён зрабіў агляд свайго войска. Наступствы гэтай вайны Лошніца не магла пераадолець на працягу каля 50 год. Хаця ў [[1848]] годзе тут было 113 двароў, што трошкі болей чым на пачатку стагодзьдзя, насельніцтва мястэчка складала толькі каля 500 чалавек.