Фанэма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 82 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q8183 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Фанема&oldid=1516152
Радок 1:
'''Фанэма''' — [[гук]] [[мова|мовы]], які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспэкце й зьяўляецца асноўным аб’ектам вывучэньня [[фаналёгія|фаналёгіі]]. Фанэма зьяўляецца найменшай непадзельнай структурна-сэмантычнай гукавой адзінкай, якая здольная выконваць некаторыя функцыі ў гаворцы. У прыватнасьці фанэма стварае, падзяляе й распазнае [[марфэма|марфэмы]], [[слова|словы]], іхныя формы ў маўленчым струмені. Уся разнастайнасьць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасьці фанэмаў, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную й эканомную сыстэму (звычайная колькасьць фанэмаў у мовах сьвету вагаецца ад 12 да 80). У розных фаналягічных школах праблема тоеснасьці фанэмы трактуецца неаднолькава.
'''Фанэма''' — гук мовы, які разглядаецца ў сваім функцыянальным аспэкце і зьяўляецца асноўным аб'ектам вывучэньня [[фаналёгія|фаналёгіі]].
 
ДваІснуюць два асноўныя погляды, да якіх можна зьвесьці розныя погляды, гэта:
Уся разнастайнасьць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасьці фанэмаў, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сыстэму (звычайная колькасьць фанэмаў у мовах сьвету вагаецца ад 12 да 80).
 
У розных фаналягічных школах праблема тоеснасьці фанэмы трактуецца неаднолькава.
 
Два асноўныя погляды, да якіх можна зьвесьці розныя погляды, гэта:
* выдзяленьне фанэмаў шляхам устараненьня адрозьненьняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
* выдзяленьне фанэмаў шляхам узмацненьня адрозьненьняў (дадатковая дыстрыбуцыя).
 
== Варыянты й варыяцыі ==
Фанэма праяўляецца, то бок рэалізуецца ў мове, у пэўных адменах — [[алафон]]ах гэтай фанэмы. Сярод алафонаў звычайна вылучаецца асноўны або тыповы алафон, які характарызуецца найменшай пазыцыйнай абумоўленасьцю, г. зн., найменшай залежнасьцю алафона ад фанэтычных умоваў.
 
Пры пазыцыйных чаргаваньнях алафоны могуць выступаць або як варыянты фанэмы або як ейныя варыяцыі. Варыянтам фанэмы зьяўляецца алафон фанэмы, якасьць якога настолькі зьмяняецца, што ён супадае ў гучаньні з алафонам іншай фанэмы. Напрыклад, у словах ''нага'', ''рука'' першы гук ''[а]'' зьяўляецца варыянтам фанэмаў <o> (но́гі) і <э> (рэ́кі). Варыянты ўзьнікаюць пры чаргаваньнях з пэрасякальнымі радамі.
 
Варыяцыяй фанэмы ёсьць алафон, якасьць якога зьмяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучаньні з алафонам іншай фанэмы. Напрыклад, у словаформах ''мак'', ''мячык'', ''маці'', ''мякіш'', гукі [а], [˙а], [а*] і [˙а˙] зьяўляюцца варыяцыяй фанэмы <а>. Варыянты ўзьнікаюць пры чаргаваньнях з паралельнымі шэрагамі.
 
Лінгвістычная [[літаратура]] не выпрацавала трывалай адназначнай [[намэнклатура|намэнклатуры]] ў гэтым пытаньні. Існуе такая плынь, у якой тэрміны «алафон фанэмы» й «варыянт фанэмы» ужываюцца ўзаемазаменна, як [[сынонімы]], і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанэма, называюцца тут «варыянтамі»; асноўны прадстаўнік фанэмы — моцны варыянт, усе іншыя прадстаўнікі — слабыя варыянты.
 
== Літаратура ==
* Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Phonemes}}
* А. К. Гачко [http://edu.grsu.by/books/gachko_phonetic/index.php/fanalogiya Фаналёгія]. Мэтадычныя рэкамэндацыі па разьдзелу «Фанэтыка. Фаналёгія»
 
[[Катэгорыя:Мовазнаўства]]