Хаджатыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам 'Хаджаты (назва паходзіць ад слова хаджы - чалавека, які адбыў паломніцтва ў ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:23, 29 лістапада 2013

Хаджаты (назва паходзіць ад слова хаджы - чалавека, які адбыў паломніцтва ў Мэку) - тайная грамада, якая ўзьнікла ў Іране ў 1950-ыя гады ў Мэшхэце. Яе духоўным правадыром быў аятала Махмут Халабі. Ён быў яры ненавісьнік бэхаітаў. Гэта вучэньне прадстаўляла самую галоўную пагрозу для йсламу. Хаджаты засяродзілі сваю дзейнасьць на правядзеньні адкрытых спрэчак з бэхаістамі, дзе хаджатам удалося вярнуць у йслам шмат людзей. Посьпехі Халабі прывялі да таго, што яго грамада распаўсюдзіла свой ўплыў на йншыя месты Йрана. Адмаўляючыся ад барацьбы з уладамі (з урадам шаха Разы Пахлаві) хаджаты пазьбеглі судоў і ганеньняў улад. Больш таго хаджаты йшлі на супрацоўніцтва з шахам. Сярод хаджатаў панавала думка, што бязбожная ўлада шаха больш прыймальная, чым распаўсюджаньне бэхаісцкага й бальшавіцкага вучэньняў. Спакойным адносінам з уладамі дапамагала тое, што сярод хаджатаў большасьць чакала прышэсьця 12-га ймама Махьдзі. Толькі пасьля гэтага можна было пачаць сапраўдную барацьбу зь нявернымі. Халабі й яго пасьлядоўнікі патрабавалі ад сваіх вучняў маліцца, выконваць запаведы Алаха, а змагацца супраць добраўзброенай улады шаха, зь іх пункту гледжаньня, немагчыма. Пасьля йсламскага перавароту ў 1979 годзе й прыходзе да ўлады аяталы Хамэйні сярод хаджатаў пачаліся хістаньні й нават памяншэньне колькасьці пасьлядоўнікаў. Яны пераходзілі да вучняў Хамэйні, уключаліся ў барацьбу за пастарскі лад у Йране. Пасьля памяньшэньня накалу барацьбы за пастарскі лад і перамогі ісламістаў, грамада хаджатаў пачала адраджацца. К 1982 году ў мачлісе было 50, а к 1983 году 60 паслоў, якія адкрыта, або тайна праводзілі ў жыцьцё погляды Халабі. Гэтыя людзі былі галоўнымі заўзятарамі, якія дамагаліся расправы з праціўнікамі сярод бальшавікоў і нават спакойных меньшавікоў. У сваю чаргу хаджаты ўвогуле не чапляліся да прыхільнікаў "буржуазных" Базаргана й Банісадра. Самыя галоўныя разыходжаньні паміж хаджатамі й прыхільнікамі Хамэйні было пытаньне вярхоўнай улады. Паводле хаджатаў прыход 12-га ймама будзе пасьля таго, як грахі людзей дасягнуць вялікіх памераў і прагнявіць набёсы. Прыхільнікі Хамэйні лічылі, што да таго часу, як прыйдзе 12-ты ймам Іранам павінен кіраваць, сьвятар, які будзе пільнаваць за дзяржавай, каб яна не парушала ісламскае права. Хаджаты лічаць, што сьвятар паменьшыць памер грахоў і прыход 12-га ймама будзе адкладзены. Хаджаты гэтага ня хочуць. Ужо зь вясны 1982 года хаджаты пачалі выступаць з казаньнямі ў мячэцях, дзе выступалі супраць любых спроб зьмены ўласнасьці. Для хаджатаў гэта была ціхая спроба бальшавікоў пачаць увядзеньня сваёй улады. Акрамя таго хаджаты патрабавалі пасьля сьмерці Хамэйні каб Рада старцаў замяніла адзінаасобнае панаваньне Рахбара на Раду Рахбараў.