Малдаўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 14 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q10957559 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 1:
{{Артаграфія}}
[[Файл:Moldova1483.svg|thumb|300px|Малдаўскае княства ([[1483]])]]
 
'''Малдова''', '''Малдаўскае княства''' — фэадальная дзяржава ў басэйнах рэкрэкаў [[Сырэт]], [[Прут]], [[Днестр]] у [[1359]]—[[1861]]. Яна ўзьнікла як васал [[Вугорскае каралеўства|Вугорскага каралеўства]], затым па чарзе васал [[Польшча|Польшчы]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыны]], з [[1513]] — [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У [[1859]]—[[1861]] разам з [[Валахія]]й утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валоскае ваяводзтва», «Валошчына».
 
Ужо пры «''первых господарех воевод волоских и князей литовских... они мели межи собою братство и прыятельство и мир''». У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод ([[1363]]) да Малдаўскага княства далучаныя вялікія тэрыторыі да нізоўя [[Дунай|Дуная]] і [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Пасьля спыненьня першай княскай дынастыі малдаўскія баяры запрасілі на прастол літоўскага князя [[Юры Карыятавіч|Юрыя Карыятавіча]] ([[1374]]), які ў тым жа годзе быў атручаны. Пасьля падпісаньня [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] ([[1385]]) [[Ягайла]] пры падтрымцы [[Вітаўт]]а ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзэрэнітэт Польшчы. Пазьней Малдаўскае княства падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у [[1391]] створаны саюз Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя [[Васіль I|Васіля I]]). У [[1399]] Малдоўскае княства выступіла саюзьнікам Вітаўта ў [[Бітва на Ворскле|бітве на Ворскле]]. З канца [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся [[Сьвідрыгайла Альгердавіч]], які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з [[ВКЛ]]. Hя выключана, што на мяжы [[14 стагодзьдзе|XIV]]-[[15 стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзяў Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага ([[1400]]—[[1432]]) ад [[30 чэрвеня]] [[1401]] згаданы «''господин наш, великий князь Витовт''». Аднак больш хаpактэpнымі зьяўляюцца pоўнапpаўныя двухбаковыя пагадненьні. Вядомыя дагавоpы [[1415]], [[1431]] (з удзелам [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэну]]), [[1435]], [[1437]], [[1442]], [[1447]], [[1496]], [[1499]], [[1518]], [[1551]], [[1554]]. З [[1420]]-х да [[1480]]-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе Малдоўскага княства супраць агрэсіі Асманскай імпэрыі.
 
Паводле дагаваpоў ВКЛ нязьменна захоўвала з Малдовай мір (за выняткам вайны [[Маскоўская ддзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ [[1492]]—[[1494]], у якой Малдоўскае княства выступіла саюзьнікам Масквы), нягледзячы на тое, што зьвязаная зь ёй уніяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у [[1497]], [[1503]]—[[1505]], [[1509]], [[1531]], [[1535]]—[[1538]], ня лічачы шматлікіх авантураў, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымі магнатамі. Вялікія ж князі літоўскія, нават калі былі адначасова і польскімі каралямі, імкнуліся ўнікнуць канфліктаў з Малдовай, улічваючы настрой грамадзтва і перадусім паноў-рады, якая паводле земскіх пpывілеяў, пачынаючы з пpывілея Аляксандpа (1492), была адказнай за вызначэньне зьнешняй палітыкі. Калі ў [[1509]], рыхтуючыся да вайны з Малдовай, [[Жыгімонт І Стары]] прапанаваў удзел у ей Літве, ён атpымаў адказ паноў-рады: «''Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми... Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны''». На сойме уў [[Вільня|Вільні]] у [[1532]] прадстаўнікі Жыгімонта Стаpога прасілі дазволу выкарыстаць супpаць Малдовы літоўскія войскі. Аднак паны-рада адказалі, што «''около того намовяли зъ рыцерством великого князьства''», але яно «''произволить на то''» не рачыла, беручы пад увагу «''записы стародавныи покою зьвечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводзтвом Волошскимъ''».
 
Hа пpыкладзе дачыненьняў з Малдовай можна пpасачыць, што ў літоўскай зьнешняй палітыцы, асабліва да [[1569]], меліся ўласныя прыярытэты, што адpозьнівалі яе ад палітыкі польскай. Часта гэтыя дачыненьні павінны былі пpадэманстpаваць Польшчы незалежнасьць ВКЛ. Калі ў [[1545]] малдаўскія паслы сустрэлі [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта II Аўгуста]] ў [[Люблін]]е па дарозе уў [[Кракаў]], ён адаслаў іх у Вільню, «''до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит''». У [[1551]] вальны сойм у Вільні згадзіўся «''прысегу учинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским''». У той жа час палякі падпісваць мірны дагавор адмовіліся, адклаўшы яго да часоў «''лепшага вызнаньня крыўд, якія нашым людзям пачынены''». Аналягічны дагавор (апошні з гэтай сэрыі) быў заключаны ў [[1554]] з гаспадаром [[Аляксандар IV Лапушняну|Аляксандрам IV Лапушняну]]. Дыпляматычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасьля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] (напрыклад, [[Крыштаф Радзівіл|Крыштафам Радзівілам]] на мяжы [[16 стагодзьдзе|XVI]]-[[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзяў, [[Януш Радзівіл|Янушам Радзівілам]] у сярэдзіне [[1640]]-х) і, як правіла, выражалі імкненьне літоўскіх «сэпаратыстаў» да большай незалежнасьці ад Польшчы.
 
Блізкасьць гістарычных лёсаў ВКЛ і Малдоўскага княства спрыялі іх культурнаму збліжэньню. Літоўская славянская мова Малдоўскага княства (да канца [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] — афіцыйная) адчувала моцны ўплыў старабеларускай мовы. Мітрапаліт [[Грыгорый Цамблак]] у сярэдзіне [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдоўскага княства. Беларускі друкар [[Самуіл Рагаля]] зьявіўся заснавальнікам малдоўскага кнігадрукаваньня. Дынастычнымі сувязямі з малдоўскімі гаспадарамі былі зьвязаныя [[Алелькавічы]], [[Гальшанскія]], [[Радзівілы]]. Палітычныя эмігранты з Малдоўскага княства знаходзілі прытулак у ВКЛ. У часткі малдоўскіх баяраў да канца XVII стагодзьдзя была папулярная ідэя дабівацца для Малдоўскага княства ў выпадку вызваленьня ад туркаў статуса, аналягічнага ВКЛ: уваходжаньня ў склад [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] на ўмовах захаваньня асобных: адміністрацыі, дзяржаўнага скарбу, войска і судовай сыстэмы.
Радок 17 ⟶ 16:
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Малдовы|*]]
{{Link FA|ru}}
 
{{Link FA|ru}}
[[en:History of Moldova#Principality of Moldavia]]
[[he:מולדובה (חבל ארץ)]]