Сілэнд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 63 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q13706 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 50:
 
== Юрыдычны статут ==
Становішча Сілэнду выгодна адрозніваеццаадрозьніваецца ад становішча іншых [[віртуальная дзяржава|віртуальных дзяржаваў]]. Княства мае фізычную тэрыторыю і разьмяшчае некаторымі юрыдычнымі падставамі на міжнароднае прызнаньне. Патрабаваньне незалежнасьці грунтуецца на трох аргумэнтах. Самым фундамеэнтальным зь іх зьяўляецца той факт, што Сілэнд быў заснаваны ў нэўтральных водах да ўступа ў сілу канвэнцыі [[ААН]] па марскім праве [[1982]] году, забараняльнай будаўніцтва штучных будынкаў у [[адкрытае мора|адкрытым моры]], і да пашырэньня сувэрэннай марской зоны Вялікабрытаніі з 3 да 12 міль у [[1987]] годзе. На падставе таго, што Рафс-Таўэр быў закінуты і выкрасленывыкрасьлены зь сьпісаў брытанскага Адміралцейства, яго занятак у 1966 годзе разглядаецца як калянізацыя. Пасяленцы, якія ўгрунтаваліся на ім мелі поўнае права заснаваць дзяржаву і ўсталяваць форму кіраваньня па сваім меркаваньні. Сілэнд адказвае ўсім крытэрам дзяржаўнасьці, паказаным у [[Канвэнцыя Монтавідэа|Канвэнцыі Монтавідэа]] аб правах і абавязках дзяржаў. Паводле міжнародных нормаў, памер дзяржавы ня можа зьяўляцца перашкодай для прызнаньня. Напрыклад, прызнанае брытанскае валоданьне выспа [[Піткэрн]] налічае ўсяго каля 60 чалавек насельніцтва.
 
Другім важным аргумэнтам зьяўляецца рашэньне брытанскага суду 1968 году аб адсутнасьці юрысдыкцыі Вялікабрытаніі над Сілэндам. Ні адна іншая краіна таксама не заявіла аб сваіх правах на Сілэнд.
 
Па-трэцяе, маецца некалькі фактаў прызнаньня Сілэнда дэ-факта. Канвэнцыя Монтавідэа абвяшчае, што дзяржавы маюць права на існаваньне і самаабарону незалежна ад афіцыйнага прызнаньня. У сучаснай міжнароднай практыцы маўклівае (недыпляматычнае) прызнаньне — досыць распаўсюджаная зьява. Яно ўзнікаеўзьнікае тады, калі які-небудзь рэжым ня мае дастатковай легітымнасьці, але ажыцьцяўляе фактычную ўладу на сваёй тэрыторыі. Напрыклад, шматлікія дзяржавы не прызнаюць [[Тайвань]] дыпляматычна, але дэ-факта разглядаюць яго як сувэрэнную краіну. У стаўленьні Сілэнду маецца чатыры падобныя сьведчаньні:
 
# Вялікабрытанія ня плаціць князю Рою пэнсію за той пэрыяд, калі ён знаходзіўся ў Сілэндзе.
Радок 61:
# Бэльгійская пошта некаторы час прызнавала сілэндзкія маркі.
 
Тэарэтычна пазыцыі Сілэнда вельмі пераканаўчыя. У выпадку прызнаньня княства стала бы самой маленькай краінай сьвету і 49-й дзяржавай Эўропы. Аднак паводле ўстаноўчай тэорыі, больш распаўсюджанай у сучасным міжнародным праве, дзяржава можа існаваць толькі пастолькі, паколькі прызнаецца іншымі дзяржавамі. Таму Сілэнд ня можа быць прыняты ні ў адну міжнародную арганізацыю, ня можа завесьці ўласны паштовы адрас, [[дамэннае імя]]. Ні адна з краінкраінаў не ўсталявала зь ім дыпляматычныя адносіны.
 
== [[Манэта|Манэты]] й [[паштовая марка|паштовыя маркі]] ==
Радок 94:
|}
 
У манэт [[1970-я|1970-х]] гг. на авэрсе — партрэт аднаго з манархаў, на рэвэрсе — герб Сілэнду (на манэтах 1972 году гербу яшчэ няма, намаляваны паруснікпарусьнік на хвалях). На авэрсе манэт [[1990-я|1990-х]] гг. — выява дэльфіна.
 
«Урад у выгнаньні» ў [[1991]] годзе выпусьціў срэбныя сто даляраў з партрэтам прэм’ер-міністра Ёханэса Зайгера.
Радок 110:
 
{{Link FA|he}}
 
{{Link GA|de}}