Румынія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Change about the actual prime minister of Romania.
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 41:
 
== Гісторыя ==
У [[7 стагодзьдзе да н. э.|VII]]—[[5 стагодзьдзе да н. э.|V]] стагодзьдзях да н. э. на марскім узьбярэжжы Румыніі ўзьніклі [[Старажытная Грэцыя|грэцкія]] калёніі ''Істрыя'', ''Томіс'', ''Калатыс''. У дахрысьціянскую эпоху кантынэнтальная частка краіны была заселеная [[дакі|дакамі]] (плямёны [[фракійцы|фракійцаў]]), і ў канцы [[1 стагодзьдзе|І стагодзьдзя]] тут утварылася іх першая дзяржава. У [[105]]—[[106]] гадах яна была заваявана [[Старажытны Рым|рымскім]] імпэратарам [[Траян]]ам. У [[3 стагодзьдзе|ІІІ]] ст. рымляне саступілі гэту тэрыторыю барбарам. У [[6 стагодзьдзе|VI]]—[[7 стагодзьдзе|VII]] стагодзьдзях гэтыя землі былі заваяваны [[баўгары|баўгарамі]] і [[печанегі|печанегамі]]. У [[896]] годзе ў ''Трансільваніі'' зьявіліся [[вугорцы]], якія прыйшлі сюды з [[Урал]]у і [[Волга|Волгі]]. У [[10 стагодзьдзе|Х]]—[[11 стагодзьдзе|ХІ]] стагодзьдзях, на захадзе ўзьніклі вугорскія княствы ''Банат'' і ''Трансільванія''. У [[12 стагодзьдзе|ХІІ]]—[[13 стагодзьдзе|ХІІІ]] стагодзьдзях гэта тэрыторыя была заселена немцамі з [[Саксонія|Саксоніі]] і [[Швабія|Швабіі]]. У [[1290]] годзе на поўдні ўтварылася княства ''Валахія'', а ў [[1359]] годзе — на ўсходзе — ''Малдова''. У другой палове ХІІІ стагодзьдзя вугорцы падначалілі абодва княствы, якія сталі паўаўтаномнымі правінцыямі. У ''Трансільваніі'' вугорцы пасялілі ''секлераў'' — вугорскіх памежных ахоўнікаў, якія абаранялі межы Вугорскага каралеўства ад [[туркі|турак]]. У [[1330]] годзе ''Валахія'' атрымала незалежнасьць. У [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзі]] ''Валахія'' і ''Малдова'' трапілі пад турэцкую ўладу, а ''Дабруджа'' была захоплена туркамі ў [[1418]] годзе. У [[1415]]—[[1711]] гадах ''Валахія'' і ''Малдова'' кіраваліся мясцовымі князямі, якія кантраляваліся туркамі. На працягу [[16 стагодзьдзе|XVI]]—[[17 стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзяў быў пэрыяд няўстойлівасьці ўлады, за гэты час зьмянілася 112 князёў. Пасьля перамогі турак над вугорцамі ([[1526]]), тэрыторыя ''Румыніі'' поўнасьцю апынулася пад уладай [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У [[1691]] годзе ''Трансільванія'', а потым, у [[1775]] годзе і ''Букавіна'' адышлі да [[Аўста-Вугоршчына|Аўстрыі]]. У [[1812]] годзе [[Расейская імпэрыя]] захапіла ''Бесарабію'' (усходнюю частку ''Малдовы''). У [[1821]] годзе румынскія князі вярнуліся на малдаўскі і валахсківаласкі прастолы. У [[1829]] годзе Расейская імпэрыя атрымала пратэкіарат над румынскімі княствамі, і да [[1856]] году тут знаходзіліся расейскія войскі. У [[1859]] годзе, пры ўдзеле [[Францыя|Францыі]], аўтаномныя княствы былі аб’яднаны ў ''Румынскае княства''. У [[1866]] годзе румынскім князем быў абраны нямецкі прынц [[Караль Гагенцолерн-Зігмарынген]], які ў [[1881]] годзе стаў яе першым каралём. У [[1877]] годзе Румынія прыняла дэклярацыю незалежнасьці, і пасьля сканчэньня расейска-турэцкай вайны ([[1877]]—[[1878]]) эўрапэйскія краіны прызналі новую дзяржаву. Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] Румынія далучыла часткі былой Аўстра-Вугоршчыны — ''Дабруджу'', ''Трансільванію'', ''Банат'' і ''Букавіну'', а таксама, расейскую ''Бесарабію''. Пасьля гэтага этнічны склад насельніцтва складаўся ня толькі з [[румыны|румынаў]], але і з [[вугорцы|вугорцаў]], [[габрэі|габрэяў]], [[украінцы|украінцаў]]. У [[1940]] годзе, пад ціскам [[Трэці Райх|нацысцкай Нямеччыны]] і [[СССР|савецкай Расеі]] Румынія была вымушана перадаць [[Вугоршчына|Вугоршчыне]] ''Паўночную Трансільванію'', [[Баўгарыя|Баўгарыі]] — ''Дабруджу'', а СССР — ''Паўночную Букавіну'' і ''Бесарабію''. У [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]] Румынія ўдзельнічала на баку Нямеччыны. У [[1944]] годзе краіна трапіла пад савецкую акупацыю. У [[1945]] годзе СССР перадаў Румыніі ''Паўночную Трансільванію'', але без ''Герцаеўскага раёну'' (адышоў да [[УССР]]). У [[1947]] годзе быў усталяваны камуністычны рэжым, абвешчана ''Румынская Народная Рэспубліка'' і ліквідавана [[манархія]]. У [[1965]]—[[1989]] гадах улада належала камуністычнаму дыктатару [[Мікалаэ Чаўшэску|М. Чаўшэску]]. У сьнежні 1989 году выбухнула рэвалюцыя, у выніку якой камуністычны рэжым быў ліквідаваны, а Чаўшэску быў расстраляны.
 
У наш час Румынія знаходзіцца ў складзе [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]], а таксама ўваходзіць у вайсковы блёк [[НАТО]].
Радок 52:
Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту (''Parlamentul României''), які складаецца з сэнату (140 сэнатараў) і Палаты Дэпутатаў (''Camera Deputaţilor'') — 346 дэпутатаў. Усе ўдзельнікі парлямэнту выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін па прапарцыянальнай сыстэме.
 
Судовая сыстэма зьяўляецца незалежнай ад іншых галінаў улады і будуецца па іерархічнай сыстэме, у якой Вышэйшы Касацыйны Суд зьяўляецца вярхоўным судом Румыніі. Румынская сыстэма юстыцыі пабудавана згодна францускай сыстэмы, і заснавана на вярхоўнасьці грамадзянскага права і непазьбежнасьці пакараньня. Канстытуцыйны суд (''Curtea Constituţională'') адказны за вырашэньне заканадаўчых супярэчнасьцяў і узаемадзеяньнеўзаемадзеяньне мясцовых заканадаўчых актаў з канстытуцыяй краіны.
 
== Геаграфія ==
[[Файл:Romania-relief.png|міні|зьлева|Фізычная мапа Румыніі]]
Паўночную і цэнтральную часткі краіны перасякаюць выцягнутыя дугой [[Карпаты|Карпацкія горы]]: з поўначы на поўдзень — [[Усходнія Карпаты]], з усходу на захад [[Трасыльванскія Альпы]] з самай высокай кропкай краіны — гарой [[Малдавяну]] (2544 м). Унутры Карпацкай грады знаходзіцца [[Трансільванскае плято]] (300—600 м) з узвышшамі і глыбокімі далінамі. На ўсход ад Усходніх Карпатаў знаходзіцца [[Малдоўскае ўзвышша]]. На захадзе разьмешчаны [[Заходне-Румынскія горы]]. На крайнім захадзе знаходзяцца ўчасткі [[Сярэднедунайская раўніна|Сярэднедунайскай раўніны]]. На поўдзень ад ТрансільванскіхТрансыльванскіх Альпаў і Ўсходніх Карпатаў да Дунаю і Чорнага мора знаходзяцца [[Ніжнедунайская раўніна]] і [[раўніна Бэрэган]], а таксама карставае плято [[Дабруджа]].
 
Клімат умераны, кантынэнтальны са сьпякотным летам і халоднай зімой; большасьць ападкаў выпадае летам. Сярэдняя тэмпэратуры студзеня -1°С … –5°С, а чэрвеня +16°С … +23°С. На ўсходзе, на раўнінах і ўзвышшах выпадае 450—550 мм ападкаў за год, на захадзе да 600—700 мм, на схілах гор 1200—1400 мм. Галоўная рака Румыніі — [[Дунай]] (1089 км).