Розьніца паміж вэрсіямі «Польшча»

4 байты дададзена ,  6 гадоў таму
д
д (Typo fixing using AWB)
д (Typo fixing using AWB)
Аднак пасьля сьмерці Балеслава суседзі Польшчы, скарыстаўшыся ўнутранымі праблемамі, захапілі частку земляў: [[немцы]] — усё заваяваныя Балеславам зямлі ўздоўж цячэньня [[Эльба|Эльбы]], [[датчане]] — [[Памор'е (Польшча)|Памор’е]], [[чэхі]] ўзнавілі сваю незалежнасьць, а кіеўскі князь захапіў гарады Чэрвеньскія гарады. У 12 ст. Польшча распалася на шэраг [[княства]]ў, што былі аб’яднаныя толькі ў [[1320]] каралём [[Уладзіслаў I|Уладзіславам I]].
 
Справу УладзіславамЎладзіславам I працягнуў [[Казімер III Вялікі]] (1333—1370). Пераважна дыпляматычнымі мэтадамі ён вярнуў Польшчы [[Куявія|Куявію]] і Добжынскую землі (1343), [[Мазовія|Мазовію]] (1351—1353), а таксама адабраныя Брандэнбургам гарады. У 1349 Казімер уварваўся ў Галіччыну, захапіў [[Львоў]] і Галіч. У 1360-я пад яго ўлада перайшлі Ўладзімер-Валынскі і Камянец-Падольскі. У пэрыяд кіраваньня Казімера III адбылася кадыфікацыя польскага заканадаўства, праведзеныя адміністрацыйная і грашовая рэформы, у 1364 заснаваная [[Кракаўская акадэмія]]. Пры Казімеру ў Польшчы вялося шырокае будаўніцтва: па словах летапісца, Уладзіслаў Лакеток пакінуў Польшчу драўляную, а Казімер — каменную.
 
Са сьмерцю Казімера Вялікага дынастыя Пястаў перапынілася. [[Шляхта]], якая фактычна кіравала ў дзяржаве, прапанавала вялікаму князю літоўскаму [[Ягайла]] руку каралевы [[Ядзьвіга Анжуйская|Ядзьвігі]] і польскі сталец у абмен на заключэньне уніі з Польшчай. У [[1385]] у [[Крэўскі замак|Крэўскім замку]] была падпісаная адпаведная дамова — [[Крэўская унія]]. У [[1386]] Ягайла быў каранаваны пад імем польскага караля [[Уладзіслаў II|Ўладзіслава II]] (1386—1434), паклаўшы пачатак новай, [[Ягелоны|Ягелонскай дынастыі]], якая правіла ў Польшчы звыш 200 гадоў.
{{Асноўны артыкул|Эканоміка Польшчы}}
 
Першая з краінкраінаў, якая ажыцьцявіла пераход ад [[камунізм]]у да вольнага рынку, Польшча здолела ўтаймаваць [[інфляцыя|інфляцыю]] і дасягнуць хуткага росту [[Сукупны ўнутраны прадукт|СУП]]. Шматлікія праблемы, такія, як [[беспрацоўе]], застаюцца. Гэта ў першую чаргу зьвязана з павелічэньнем дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў [[эканоміка|эканоміку]] ў другой палове [[1990-я|1990-х]] гадоў. Аднак у шматлікіх галінах эканомікі краіна працягвае працаваць над лібэралізацыяй. Асноўныя тавары польскага [[экспарт]]у — харчовыя прадукты, сталь, транспартнае абсталяваньне, прадукцыя хімічнай прамысловасьці.
 
== Палітыка ==
13 279

зьменаў