13 284
зьмены
(дапаўненьне) |
д (Typo fixing using AWB) |
||
=== Рэканкіста ===
[[Файл:Castelo de Guimaraes.jpg|міні|300пкс|зьлева|Замак у [[Гімарайнш]], вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасьці]]
У пэрыяд [[Рэканкіста|Рэканкісты]] [[хрысьціяне]] адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У [[868]] годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры [[Мэнду II Гансалвэш
У [[1093]] годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьне [[Генрых Бургундзкі|Генрыху Бургундзкаму]] [[Альфонса VI Адважны|Альфонсам VI]] за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горад [[Брага]]. [[24 чэрвеня]] [[1128]] году ў [[бітва пры Сан Мамадэ|бітве пры Сан Мамадэ]] [[Афансу Энрыкеш]], граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маці [[Тэрэза Партугальская|графіню Тэрэзу]] й ейнага палюбоўніка [[Фэрнан Пэрэш дэ Трава|Фэрнана Пэрэша дэ Траву]], тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. Афансу Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, [[25 ліпеня]] [[1139]] году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў [[бітва пры Оўрыке|бітве пры Оўрыке]] ў [[1139]] годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленам [[Каралеўства Леон
Афансу Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц [[манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]], працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У [[1249]] годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыі [[Альгарвэ]]. У [[1348]] і [[1349]] гадох, як і ў астатняй [[Эўропа|Эўропе]], у Партугаліі прайшла эпідэмія [[Чорная сьмерць|Чорнай сьмерці]]<ref>[http://www.abc.net.au/science/articles/2007/09/13/2031252.htm?site=science/greatmomentsinscience Black Death]. Great Moments in Science, ABC Science</ref>. У [[1373]] годзе Партугалія склала зьвяз з [[Ангельшчына]]й, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.
У [[1383]] годзе, кароль [[Кастылія|Кастыліі]] [[Хуан I Кастыльскі|Хуан I]], які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу [[1383]]—[[1385]] гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з [[Жуан I|Жуанам Авіскім]], якая была падтрымана генэралам [[Нуну Пэрэйра Альварэш
=== Калянізацыя й міжнародны гандаль ===
На працягу [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]], партугальскія дасьледчыкі адплывалі ад берага [[Афрыка|Афрыкі]], усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спэцыямі, якія яны шукалі ў [[Індыя|Індыі]]. [[Тардэсыльляская дамова]], якая была прызначана для вырашэньня спрэчкі, якая была створана пасьля вяртаньня [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафора Калюмба]], была падпісана [[7 чэрвеня]] [[1494]] году, падзяляла зноў адкрытыя землі за межамі [[Эўропа|Эўропы]] паміж Партугаліяй і [[Гішпанія]]й па мэрыдыяне 370 лігаў на захад ад [[Каба-Вэрдэ]], ля заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. У [[1498]] годзе [[Васка да Гама]], нарэшце, дасягнуў Індыі й прынёс эканамічны росквіт Партугаліі й ейнаму насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.
У [[1500]] годзе [[Пэдру Кабраль]] дасягнуў узьбярэжжа [[Бразылія|Бразыліі]] й аб’весьціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства.
[[22 красавіка]] [[1529]] году была складзена [[Сарагоская дамова]] паміж Партугаліяй і Гішпаніяй, якая дапаўняла папярэднюю дамову [[антымэрыдыян]]ам адносна лініі дамовы Тардэсыльляс. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у сьвеце з [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] да пачатку [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].
=== Клімат ===
Партугалія мае [[міжземнаморскі клімат]] у адпаведнасьці з кліматычнай клясыфікацыяй Кёпэна й зьяўляецца адной з самых цёплых краінаў Эўропы, бо сярэдняя гадавая [[тэмпэратура]] ў мацерыковай Партугаліі вагаецца ад 12 °C у горнай поўначы й больш за 18 °C на поўдні краіны. Рэгіён [[Альгарвэ]] мае клімат падобны на клімат паўднёвых прыбярэжных раёнаў [[Гішпанія|Гішпаніі]] ці [[Паўднёвая Каліфорнія|Паўднёвай Каліфорніі]]. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў на мацерыку вагаецца ад ледзь больш за 3000 мм у паўночнай частцы да менш чым 300 мм у раёне ўздоўж ракі [[Дуэра|Дару]]. Горы [[Піко (горы)|Піко]] атрымліваюць найбольшую колькасьць ападкаў, то бок больш за 6250 мм у год, у адпаведнасьці з дадзенымі Партугалькага
У некаторых раёнах краіны сярэднегадавая тэмпэратура можа дасягаць 20 °C, а летам тэмпэратура можа дасягаць 45 °C. Рэкордна высокі ўзровень тэмпэратуры склаў 47,4 °C, ён быў зафіксаваны ў [[Амарэлежа|Амарэлежы]], аднак гэты раён ня ёсьць самым гарачым месцам у летні час, паводле дадзеных спадарожнікавых вымярэньняў. Сьнегапады адбываюцца рэгулярна на поўначы й у цэнтральнай частцы краіны, у прыватнасьці, у раёнах [[Віла-Рэал]], [[Браганса]], [[Візэў]] і [[Гуарда]]. Узімку тэмпэратура можа апускацца ніжэй за -10 °C. У паднёвай частцы Партугаліі [[сьнег]] можа назірацца ў любы час з [[кастрычнік]]а па [[травень]], але ён ёсьць даволі рэдкай зьявай, асабліва на раўніных вучастках.
|
зьмены