Беларуская кухня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вонкавая спасылка
Радок 9:
=== Мясныя ===
 
Мясныя стравы даўней гатавалі ў асноўным на сьвяты, пераважна зімовыя. [[Дзічына]] таксама была найбольш даступная ўвосень і зімой. Сярод мясных прадуктаў асноўнае месца займалі вырабы са [[сьвініна|сьвініны]], значна меней (але больш, як сёньня) спажывалася [[бараніна|бараніны]], яшчэ менш — [[ялавічына|ялавічыны]]. Сьвіней забівалі пераважна ў лістападзе-студзені, а таксама вясной; найбольш часта перад Калядамі (старажытны, яшчэ з паганскіх часоў, звычай). З нарэзанага мяса або мяснога фаршу выраблялі кілбасы; з пячонкі, крыві з дадаткам мукі, крупаў — [[кішка|кішку]]; сьвіныя страўнікі таксама начынялі фаршамі (кіндзюк, шкалондза, або каўбух); вырабялі студні, [[сальцісон]]ы, рулеты, вэндзілі шынкі (сьвіныя лапаткі са скурай), кумпякі (лапаткі, зь якіх здымалі скуру, каб засаліць разам з салам), рэбры, галёнкі (верхнія часткі ног, адзьдзеленыя ад шынак і кумпякоў), сьвіныя вушы. Саланіну, каўбасы, вяндліну захоўвалі да цяжкіх сельскагаспадарчых работ — сенакосу, жніва. У сёньняшняй беларускай кулінарыі перавагу аддаюць мясу, тушанаму з агароднінай і грыбамі, запечанаму з сырам і г. д. Адна з найбольш славутых страў — мачанка ([[верашчака]], але таксама гатуюць [[смажанка|смажанку]], [[зразы]], [[біткі]] й [[тэфтэлі]]). [[Прыправы]] — перац, каляндру, часнок, пятрушку і інш. — выкарыстоўваюць памяркоўна.
 
=== З хатняй птушкі ===