Розьніца паміж вэрсіямі «Емэн»

Памер не зьмяніўся ,  7 гадоў таму
д
(абнаўленьне зьвестак)
д (Typo fixing using AWB)
Па Канстытуцыі, дзяржаўнай рэлігіяй зьяўляецца [[іслам]], а шарыят — крыніцай заканадаўства.
 
У верасьні 2007 пры падтрымцы 77,17% выбарнікаў перавыбраны на новы тэрмін падчас прамых выбараў на альтэрнатыўнай аснове. Адзіны кандыдат ад апазыцыйнага блёка «Аблічча Муштарак» Ф. Бэн Шамлан атрымаў 21,82% галасоў. Цяперашні прэзыдэнт — [[Абд Рабу Мансур аль-Хадзі]] (з 2012).
 
Віцэ-прэзыдэнт — Ahmed Hassan Abu Khanir (ад 2012 году).
У адпаведнасьці з рашэньнем лютаўскага рэфэрэндуму 2001, Кансультацыйная рада (Савет Шуры) зьмяніла свой статус, атрымаўшы некаторыя паўнамоцтвы ў галіне заканадаўства. Складаецца з 111 чальцоў, прызначаных прэзыдэнцкім указам. Па сутнасьці Кансультацыйная рада зьяўляецца другой палатай парлямэнту і ўпаўнаважаная (разам з Палатай дэпутатаў) прымаць рашэньні па пытаньнях, датычных плянаў разьвіцьця краіны, зацьвярджэньня важных міжнародных дамоваў і да т. п. Старшыня — Абдэль Азіз Абдэль Гані.
 
У красавіку 2007 сфармаваны новы склад Рады Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Алі Мухамад Мэгавар|Алі Мухамадам Аль-Муджаварам|en|Ali Muhammad Mujawar}}. У 2011 годзе прэм’ер-міністрам стаў Mohammed Basindawa.
 
У арт. 144 Канстытуцыі Емэнскай Рэспублікі прадугледжаны прынцып мясцовага самакіраваньня, у адпаведнасьці зь якім кожная адміністрацыйная адзінка валодае адноснай самастойнасьцю і павінна быць прадстаўленая Мясцовай радай (абіраецца прамым і роўным галасаваньнем). На выбарах у мясцовыя рады, якія адбыліся ўвосені 2006 УНК атрымаў 74% галасоў.
 
У адпаведнасьці з арт. 5 Канстытуцыі ў краіне дзейнічае шматпартыйная сыстэма. Налічваецца больш за 30 палітычных партыяў і рухаў, хоць афіцыйна зарэгістравана 19. Кіруючай партыяй зьяўляецца УсеагульныЎсеагульны народны кангрэс (УНК), створаны 24 жніўня 1982.
 
Апазыцыя — блёк «Ліка муштарак», які аб’яднаў «{{Артыкул у іншым разьдзеле|Іслах||ru|Ислах}}» (партыя ісламісцкага кшталту, заснаваная 13 верасьня 1990 прадстаўнікамі «Братоў-мусульманаў»), Емэнскую сацыялістычную партыю, Насэрысцкую партыю, Партыю арабскага сацыялістычнага адраджэньня «Баас», Партыю Аль-Хак, Саюз народных сілаў, Емэнскі юніянісцкі блок, Лібэральную канстытуцыйную партыю, Лігу сыноў Емэну і інш.
 
Унутрыпалітычнае становішча ў Емене ў цэлым устойлівае. Урад кантралюе сытуацыю, нягледзячы на супрацьстаяньне ўрадавых войскаў з узброенымі фармаваньнямі арганізацыі «Веруючая моладзь», якое працягваецца уў паўночнай правінцыі Сада.
 
У 2007 і ў пачатку 2008 па паўднёвых правінцыях краіны пракацілася хваля масавых хваляваньняў, пры разгоне якіх загінулі дзясяткі чалавек. Узмацніліся рознагалосьсі ўладаў зь Емэнскай сацпартыяй, якую ўрад вінаваціць у распальваньні сэпаратысцкіх настрояў на поўдні.
Насельніцтва — 20,2 млн чал. (ацэнка, сьнежань 2007 г.), у асноўным арабы. Да 750 тыс. емэнцаў жывуць у іншых краінах Арабійскай паўвыспы.
 
Дзяржаўная рэлігія — іслам. Па канфэсійнай прыкмеце насельніцтва падзяляецца ў асноўным на дзьве прыблізна роўныя па колькасьці групы: сунітаў шафііцкага кшталту і шыітаў-зейдытаў (якія не прызнаюць шыіцкіх імамаў). Існуюць таксама суполкі ісмаілітаў і юдэяў. У краіне дзейнічаюць строгія рэлігійныя законы, уключаючы забарону на ўжываньне алкагольныхалькагольных напояў і сьвініны.
 
== Культура ==
13 281

зьмена