Чарнагорская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя, стыль, выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 25:
Мова заснаваная на базе выкарыстоўванага ў Чарнагорыі іекаўска-штакаўскага дыялекту сэрбскахарвацкае моўнае сыстэмы, зьяўляючыся з пункту гледзішча параўнальнае лінгвістыкі адным зь яе стандартызаваных узаемазразумелых варыянтаў побач з [[сэрбская мова|сэрбскай]], [[харвацкая мова|харвацкай]] і [[басьнійская мова|басьнійскай]] мовамі. Дыялект, які палёг у аснову літаратурнай чарнагорскай мовы, зьяўляецца таксама асновай для харвацкай, сэрбскай і басьнійскай моваў<ref>[http://www.rferl.org/content/Serbian_Croatian_Bosnian_or_Montenegrin_Many_In_Balkans_Just_Call_It_Our_Language_/1497105.html Serbian, Croatian, Bosnian, Or Montenegrin? Or Just 'Our Language'?]</ref>.
 
Як адзначаюць некаторыя дасьледчыкі, чарнагорская мова гістарычна мела найменьне ''сэрбскай''<ref>гл. Роланд Сасэкс, Пол Кабэрлі, ''The Slavic Languages'', Cambridge University Press, Cambridge 2006; esp. v. ст. 73: „Serbia had used Serbian as an official language since 1814, and Montenegro even earlier.”</ref>. Ідэя незалежнай, асобнай ад сэрбскай, чарнагорскай мовы ўзьнікла ў пэрыяд 1990-х гадоў і стала актыўнай праз дапамогу прыхільнікаў незалежнасьці Чарнагорыі, у выніку чаго чарнагорская мова была абвешчаная афіцыйнай мовай краіны паводлепа ратыфікацыі новай [[Канстытуцыя Чарнагорыі|Канстытуцыі]] краіны [[22 кастрычніка]] [[2007]] году.
 
Стварэньне літаратурнага стандарту чарнагорскай мовы яшчэ працягваецца ў сучаснай пэрспэктыве. Так, яе [[артаграфія]] была зацьверджаная [[10 ліпеня]] [[2009]] году, згодна з якой у мове ўстанаўліваліся два варыянты [[альфабэт]]у. [[Граматыка]] і навучальныя праграмы знаходзяцца ў працэсе распрацоўкі<ref name="cafemontenegro.com">[http://www.cafemontenegro.com/index.php?group=22&news=80985 2 more letters in Montenegrin language]</ref>.