Міхась Ткачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
д +шаблён
Радок 1:
{{Навуковец
|Імя = Міхась Ткачоў
|Арыгінал імя = Міхась Аляксандравіч Ткачоў
|Фота =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|10|3|1942|0|1}}
|Месца нараджэньня = [[Амсьціслаў]], [[Трэці Райх]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|31|10|1992}}
|Месца сьмерці = [[Менск]], [[Беларусь]]
|Грамадзянства = Беларусь
|Навуковая сфэра = [[Гісторыя]]
|Месца працы = [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы]] ([[1978]]-[[1989]])
|Альма-матэр = [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]] ([[1964]])
|Навуковы кіраўнік = [[Лаўрэнці Абэцэдарскі]]
|Знакамітыя вучні = [[Алег Трусаў]], [[Алесь Краўцэвіч]], [[Ігар Чарняўскі]], [[Генадзь Сагановіч]], [[Андрэй Мяцельскі]]
|Вядомы як =
|Узнагароды і прэміі = [[Мэдаль Францішка Скарыны]]
|Сайт =
}}
'''Міхась Аляксандравіч Ткачоў''' ([[10 сакавіка]] [[1942]], [[Амсьціслаў]] — [[31 кастрычніка]] [[1992]], [[Менск]]) — беларускі гісторык, археоляг, грамадзка-палітычны дзяяч. Доктар гістарычных навук ([[1987]]), прафэсар ([[1989]])<ref>Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 666.</ref>.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і Алеся Рыгоравіча і Дамінікі Сямёнаўны. Бацька ў тым жа годзе загінуў на фронце пад [[Санкт-Пецярбург|Ленінградам]], і пасьля вайны будучага гісторыка выхоўваў [[айчым]]. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным [[Амсьціслаў|Амсьціславе]] ў сямігодцы № 3. У [[1959]] годзе паступіў на гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]]. Першы курс, аднак, давучыўся завочна, бо паводле адмысловых савецкіх законаў мусіў вярнуцца ў Амсьціслаў, у калгас імя Варашылава, працаваць паляводам. Студэнцкія гады ўмацавалі нацыянальнае пачуцьцё М. Ткачова. Цікава, што пад «кіраўніцтвам» вядомага [[Лаўрэнці Абэцэдарскі|Лаўрэна Абэцэдарскага]] ён на ўсё жыцьцё «захварэў беларускім сярэднявеччам». М. Ткачоў узгадваў: «''У душы маёй адбыўся карэнны пералом: я ўсьвядоміў, што жыву на гэтай зямлі ня нейкім там бязродным чалавекам, а беларусам, што ў мяне ёсьць культура, ёсьць гісторыя, якую, на жаль, мы вельмі дрэнна ведаем''»<ref>Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 266—267.</ref>.
 
Пасьля разьмеркаваньня па заканчэньні вучобы ў [[1964]] амаль пяць гадоў настаўнічаў у [[Жодзіна]], быў [[завуч]]ам. Тады ўступіў у [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|КПСС]]. Пры падтрымцы [[Пятро Глебка|Пятра Глебкі]] паступіў ў [[1968]] годзе ў асьпірантуру [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі АН БССР]].