Іван Ласкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1135511 (translate me)
Радок 2:
 
== Бацькі ==
Бацька — Ласкавы Антон Іванавіч, недзе [[1901]] г. н., украінец з [[Палтава|Палтаўшчыны]], земляроб. У Гомель уцёк ад [[галадамор]]у, ад якога ў яго памерла ўся сям’я і сваякі. Працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы «Спартак», адсюль у чэрвені [[1941]] г. пайшоў на фронт і зьнік бяз вестак. Маці, Казлоўская Юлія Апанасаўна, нарадзілася ў вёсцы каля станцыі [[Красны Бераг]], Бабруйскага павета,тагачаснай [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] ў [[1909]] г. У [[1914]] г. некалькі сем’яў з гэтай вёскі, у асноўным крэўныя, купілі па кавалку зямлі каля вёскі Беразякі Чэрыкаўскага павету [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. Зямля была бедная, таму прадавалася танна нейкім абшарнікам (нібыта з прозьвішчам Стошын). Так, Казлоўскі (прадзед Івана), які на Меншчыне меў 6 дзесяцін, прадаўшы іх, купіў 75 дзесяцін (большай часткай балот, хмызьнякоў і лесу). Тады ж адбылося перасяленьне. Зямлю прадзед падзяліў пароўну між трыма сынамі. Адзін зь іх быў Апанас. Юлія Апанасаўна літаральна зьбегла зь вёскі ў Гомель, зусім дзяўчынкай, дзе працавала ў самых розных месцах (найчасьцей прыбіральніцай), нарэшце стала ўладкавалася на пошце. Скончыла ў вячэрняй школе 4-5 клясаў, але пісала даволі непісьменна. У пасьведчаньні аб нараджэньні, што было выдадзенае ў Гомелі ў чэрвені [[1941]] г., І. Ласкоў быў запісаны пад дзявочым прозьвішчам маці — «Казлоўскі Іван», з прочыркам у графе «па бацьку». Увесну [[1942]] г. Юлія Апанасаўна перабралася ў в. Беразякі (Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці БССР), дзе працавала калгасьніцай, памерла ў [[1963]] г. Юлія Казлоўская і Антон Ласкавы зарэгістраваныя ня былі, але Юлія Апанасаўна пісалася Ласкавай. Гэтае прозьвішча ня надта падабалася малому Івану, таму, пайшоўшы ў школу, ён сваё прозьвішча «зрусіфікаваў» на Ласкоў.
 
== Біяграфія ==