Іван Насовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Давайце ня будзем падганяць крыніцы пад ідэалёгію. Слоўнік называўся "Словарь белорусского наречия"
Радок 29:
У [[1864]] пераехаў у [[Пецярбург]], дзе да [[1870]] працаваў у архіве публічнай бібліятэкі, супрацоўнічаў з [[Расейскае геаграфічнае таварыства|Расейскім геаграфічным таварыствам]]. У [[1867]] выйшаў «Зборнік беларускіх прыказак» які быў адзначаны залатым мэдалём Расейскага геаграфічнага таварыства. У зборніку зьмешчаныя каля 3500 прыказак, прымавак, праклёнаў, скорагаворак, пажаданьняў, прывітаньняў. У [[1868]] убачыў сьвет ягоны зборнік «Беларускія прыказкі і загадкі». Зборнікі пачынаюцца прадмовамі, у якіх аўтар выказваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасьць.
 
Найбольш каштоўныя этнаграфічныя матэрыялы зьмешчаныя ў капітальнай працы «Слоўнік беларускай мовыгаворкі», які выйшаў у [[1870]]. У ім зьмешчаныя больш за 30 тыс. словаў з тлумачэннямі, што даюць багатыя зьвесткі пра матэрыяльную і духоўную культуру, сямейны і грамадзкі побыт [[беларусы|беларусаў]]. У [[1881]] быў выдадзены яго «Дадатак да беларускага слоўніка», у якім зьмешчаныя каля 1000 новых словаў. Слоўнік да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексыкаграфіі.<ref>{{Літаратура/Гістарыяграфія гісторыі Беларусі|к}} С. 165</ref>
 
Аўтар гістарычнага нарыса «Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» (рукапіс захоўваецца ў Бібліятэцы [[РАН]] у Санкт-Пецярбургу), гістарычна-мэмуарнай працы «Ўспаміны майго жыцьця» (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства [[НАН Беларусі]]).