Каралявец: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
| Колер = {{Колер|Расея}}
}}
'''Калінінгра́д''' (састар.  — '''Карале́вец''', '''Караляве́ц'''; [[Расейская мова|па-расейску]]: Калининград, да [[4 чэрвеня]] [[1946]]  г. - — Кёніґсбэрґ, [[Нямецкая мова|па-нямецку]]: ''Königsberg'', [[Польская мова|па-польску]]: ''Królewiec'') - — горад у [[Расея|Расейскай фэдэрацыі]], сталіца [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградзкай вобласьці]] і гістарычная сталіца [[Прусія|Прусіі]].
 
== Гісторыя ==
 
Горад быў заснаваны ў [[1256]] годзе крыжакамі [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэну]]. Горад стаў членам [[Ганза|Ганзэйскай лігі]], з [[1457]]  г. - — галоўнай рэзыдэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з [[1525]]  г. - — мірской сталіцай [[Прусія|Прускага княства]]. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Каралявец быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўнівэрсытэту Альбэртына, заснаванаму ў [[1544]] князям Альбэртам Прускім. У [[1701]] князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасьці караля Фрыдрыха I.
 
Пасьля [[Першая Сусьветная вайна|Першай Сусьветнай вайны]] горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Нямеччыны «Польскім калідорам».
 
У [[1944]]  г. Каралявец моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбаваньня і за некалькі дзён згарэў. У красавіку [[1945]]  г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Разам з усёй Усходняй Прусіяй Каралявец быў заселены перасяленцамі з Расеі, Украіны і Беларусі ([[беларусы]] цяпер складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад [[РСФСР]]. У 1949 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка [[Міхаіл Калінін|Міхаіла Калініна]]. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флёту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведваньня замежнікамі.
 
Пасьля распаду [[СССР]] у [[1991]] годзе Калінінградзкая вобласьць засталася расейскім [[Экскляў|эксклявам]], аточаным [[Польшча]]й і незалежнай [[Летува]]й.
Радок 65:
== Эканоміка ==
 
Калінінград - — адзіны незамярзаючы расейскі порт на [[Балтыйскае мора|Балтыцы]]. У [[1996]]  г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расейскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. [[Эўрапейская камісія]] мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і разьвіцьцю гандлю паміж Калінінградзкай вобласьцю і краінамі [[ЭЗ]]. Рэгіён дынамічна разьвіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расьце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расеі і нават у суседніх краінах Эўропы.
 
== Вонкавыя спасылкі ==