Лістапад: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Літаратура: кірылічная «і»
Радок 9:
У выданьнях [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] падаецца народная назва ''грудень''<ref name="СкТв">Скарына Ф. Творы:…</ref>, яна ж згадваецца і ў «[[Храналёгія (Андрэй Рымша)|Храналёгіі]]» [[Андрэй Рымша|Андрэя Рымшы]] (1581)<ref>Андрей Рымша. [Хронология]…</ref>. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «[[Наша Ніва]]» і набыла больш-менш канчатковую форму ў [[1912]], калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянты ''наябр'', ''лістапад (наябр)'' і ўрэшце ''лістапад''<ref>Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.</ref>.
 
[[Файл:Hans Thoma November.jpg|міні|зьлева|«Лістапад». Ілюстрацыя [[Ганс Тома|Ганса Томы]] зь нізкі «Festkalender» (каля 1907)]]
Лацінская назва ''November'' паходзіць ад слова ''novem'' — дзявяты, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся ад [[сакавік]]а, гэты месяц меў дзявяты парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныя [[студзень]] і [[люты]], аднак ранейшая назва месяцу захавалася.