Верасень: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д →‎Этымалёгія: артаграфія
Радок 7:
Назва месяцу (паводле [[Аляксандар Брукнэр|Брукнэра]]) паходзіць ад квітнеючага ў гэтым месяцы [[верас]]у.
 
У выданьнях [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] ўжываецца назва ''вресень''<ref name="СкТв">Скарына Ф. Творы:…</ref>, яна ж згадваецца і ў «[[Храналёгія (Андрэй Рымша)|ХраналёгіяХраналёгіі]]» [[Андрэй Рымша|Андрэя Рымшы]] (1581)<ref>Андрей Рымша. [Хронология]…</ref>. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, паўстала ў асяродзьдзі газэты «[[Наша Ніва]]» і набыла больш-менш канчатковую форму ў [[1912]], калі ў календары «Нашай Нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэньнямі. Пасьлядоўна ў «Нашай Ніве» ўжываліся варыянты ''сенцябр (верасень)'', ''сенцябр'', ''верасень (сенцябр)'' і ўрэшце ''верасень''<ref>Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.</ref>.
 
Лацінская назва ''September'' паходзіць ад слова ''septem'' — сёмы, паколькі ў рымскім календары, які пачынаўся ад [[сакавік]]а, гэты месяц меў сёмы парадкавы нумар. Пасьля каляндарнай рэформы перад сакавіком былі дададзеныя [[студзень]] і [[люты]], аднак ранейшая назва месяцу захавалася. Да юліанскае рэформы верасень меў 29 дзён, пасьля — 30.