Розьніца паміж вэрсіямі «Насельніцтва Беларусі»

д
д (+плоці)
У [[2012]] годзе ў краіну прыбылі 18'040 чалавек (у [[2011]]-м — 17'510) і выбылі 8'712 чалавек (у 2011-м — 7'610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнанні з 2011-м зьнізіўся на 5,8% да 9'328 чалавек. Колькасьць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5'522 чалавек у 2011 годзе да 6'534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5%). Большасьць выехала ў Расею (5'369), таксама ў [[ЗША]] (452), Польшчу (341), Нямеччыну (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражываньне ў краіне зьнізілася з 13'537 у 2011 годзе да 12'066 ў 2012 годзе (на 10%). Большасьць дазволаў на пастаяннае пражываньне атрымалі грамадзяне Расеі (7'670) і Ўкраіны (1'641). Выдача дазволаў на часовае пражываньне вырасла з 40'722 у 2011 годзе да 46'787 у 2012 годзе. Колькасьць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8'781 чалавек (у 2011-м — 8'434). Большасьць зь іх — рабочыя (4'594) і кваліфікаваныя работнікі, спэцыялісты (2'425). Асноўныя краіны паходжаньня працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — [[Украіна]] (2'854), [[Кітай]] (1'257), [[Летува]] (904), [[Узбэкістан]] (646), [[Турцыя]] (544), [[Малдова]] (491)<ref>{{Навіна|аўтар=Алена Прус|загаловак=У Беларусі ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца пляны па рассяленьню іншаземцаў працаздольнага ўзросту|спасылка=http://news.belta.by/by/print?id=711475|выдавец=[[БелТА]]|дата публікацыі=3 красавіка 2013|дата доступу=4 красавіка 2013}}</ref>.
 
=== Узрост ===
За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзель насельніцтва ва ўзросьце да 16 год зьнізілася з 21,2% да 15,9%. Лік [[Дзіця|дзяцей]] празь падзеньне нараджальнасьці зьменшыўся на 620 тысячаў (амаль на 30%). Дзель жыхароў ва ўзросьце звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) ўзрасла з 21,5% да 22,5%<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў жыхароў рэспублікі|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=65761|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=9 верасьня 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2010-09-09 176 (26784)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/65759/9ver-1.indd.pdf 1]-[http://old.zviazda.by/a2ttachments/65759/9ver-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У Беларусі, па дадзеных на [[1 красавіка]] [[2009]] году, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ва ўзросьце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.<ref>[http://news.tut.by/society/141763.html Найстарэйшая жыхарка Беларусі сьвяткуе 120-годзьдзе]{{ref-ru}} // [[БЕЛТА]], [[4 ліпеня]] 2009 г.</ref>
 
14 032

зьмены