Эўрапейскае радыё для Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д кірылічная «і»
Радок 35:
|зноскі =
}}
'''Эўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі''' (ЭРБ, Эўрарадыё)  — беларускамоўная [[радыёстанцыя]] зь сядзібай у [[Варшава|Варшаве]], якая прэзэнтуе [[навіны]] й забаўляльныя перадачы зь лютага [[2006]] году. Працуе на хвалях [[FM]] і нізкім [[FM]], а таксама праз [[спадарожнік]] і [[Інтэрнэт]]. Пастановай № 1463 ад [[11 лістапада]] [[2009]] году [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь]] выдаў радыёстанцыі дазвол на заснаваньне карэспандэнцкага пункту ў Менску<ref>{{Навіна|аўтар=[[Зьміцер Уласаў]]|загаловак=Акрэдытацыя «Эўрарадыё» выдадзеная на адзін год|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2009/11/12/eu_342753_342754/|выдавец=[[БелаПАН]]|дата публікацыі=12 лістапада 2009|дата доступу=31 студзеня 2013}}</ref>. На [[22 сьнежня]] [[2012]]  г. Эўрарадыё мела 10 акрэдытаваных карэспандэнтаў<ref>{{Навіна|аўтар=[[Наталка Бабіна]]|загаловак=Слова ў этэры для Беларусі: «Белсат», «Эўрарадыё» і «Радыё Рацыя» зьсярэдзіны|спасылка=http://pda.nn.by/artykul/101729.html|выдавец=[[Наша Ніва]]|дата публікацыі=22 сьнежня 2012|дата доступу=31 студзеня 2013}}</ref>.
 
Мэтай радыёстанцыі зьяўляецца распаўсюд сярод беларускіх слухачоў актуальнай, сучаснай, незалежнай і сапраўднай інфармацыі, а таксама эўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасьцяў і забаўляльнага кантэнта. Акрамя таго, праект скіраваны на развіцьцё новага пакаленьня [[журналіст]]аў, здольных да прафэсыйнай працы на [[Беларусь|Беларусі]] пад час пераходу да [[дэмакратыя|дэмакратыі]] й вольнага рынку.
 
== Структура ==
Эўрарадыё ёсьць [[некамэрцыйная арганізацыя|некамэрцыйнай арганізацыяй]], закладзенай у верасьні [[2005]] году ў Варшаве. Ейнымі ўдзельнікамі сталі беларускія журналісты й [[няўрадавая арганізацыя|няўрадавыя арганізацыі]] з [[Польшча|Польшчы]], [[Летува|Летувы]] й [[Чэхія|Чэхіі]]. Сябры [[Беларуская асацыяцыя журналістаў|Беларускай асацыяцыі журналістаў]] актыўна спрыялі зьяўленьню радыёстанцыі. Праграмы рыхтуюцца камандай беларускіх журналістаў у Варшаве й Менску, а таксама сеткай рэпартэраў у абласьцёх Беларусі. Ядром каманды сталіся былыя супрацоўнікі такіх радыёстанцыяў, як зачыненае ў [[1996]] годзе Менскае [[Радыё 101,2]], [[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]], [[Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё|Польскае радыё]] і [[Радыё Рацыя]].
 
== Фармат ==
Эўрарадыё — гэта забаўляльна-інфармацыйная радыёстанцыя. Ейнай мэтавай аўдыторыяй зьяўляецца перадусім [[моладзь]] ува ўзросце 18-35 гадоў. Радыё працуе 24 гадзіны на дзень. Кожная гадзіна пачынаецца з выпуску навінаў працягласьцю каля 3 хвілін, а таксама кожныя паўгадзіны выходзіць агляд навінаў. Да таго ж, у этэры гучаць эканамічныя, культурніцкія, спартовыя праграмы, камэнтары экспэртаў. Госьці й удзельнікі перадачаў зьяўляюцца палітыкамі, грамадзкімі асобамі, прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў. ЭРБ таксама прэзэнтуе экстраныя выпускі навінаў пры неабходнасьці.
 
Значную частку этэру займае сусьветная й беларуская [[музыка]]. Эўрарадыё рэалізуе шэраг праектаў па падтрымцы беларускіх музыкаў, напрыклад, штогод ладзіць фэст «[[Будзь вольным]]» (Be Free) ва [[Украіна|Ўкраіне]]. ЭРБ выпускае штодзённую інфармацыйную праграму «[[ЭўраZOOM]]». Гэтая перадача, скіраваная на [[моладзь]], нясе ідэю прысутнасьці Беларусі ў палітычнай і культурніцкай прасторы [[Эўропа|Эўропы]].
 
== Перадачы ==
* [http://www.euroradio.by/node/50497 Кардыяграма] (чацьвер, 17:00-18:00);
* [http://www.euroradio.by/node/31188 Петарда] (панядзелак-чацьвер, 0:00-0:30, 7:00-07:30 і 20:00-20:30, пятнiцапятніца, 0:00-0:30, 7:00-07:30 і 20:00-21:00 ды субота, 9:00-10:00);
* [http://www.euroradio.by/node/50500 Форум Беларусь] (панядзелак, 8:00-9:00, субота, 7:00-7:30 і 10:00-11:00 ды нядзеля, 8:00-9:00);
* [http://www.euroradio.by/node/31574 Эўразум] (панядзелак, 6:00-7:00, 18:00-19:00 і 22:00-23:00, аўторак-пятніца, 6:00-7:00, 8:00-9:00, 18:00-19:00 і 22:00-23:00 ды субота, 8:00-9:00 і 13:00-14:00).
 
== Частасьці ==
{{Артыкул у іншым разьдзеле|Частасьцёвая мадуляцыя|FM|en|Frequency modulation}}: 98,1 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00)  — [[Ваўкавыск]], [[Вялікая Бераставіца]], [[Горадня]], [[Зэльва]], [[Ліда]], [[Масты]] й [[Шчучын]] ([[Гарадзенская вобласьць]]), [[Аўгустоў]], [[Беласток]], [[Бельск-Падляскі]], [[Гайнаўка]], [[Саколка (горад)|Саколка]] й [[Сямяцічы]] ([[Падляскае ваяводзтва]]), 99,2 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00)  — [[Берасьце]], [[Высокае]] ([[Камянецкі раён]]), [[Камянец]] і [[Маларыта]] ([[Берасьцейская вобласьць]]) ды [[Белая (горад)|Белая]] ([[Люблінскае ваяводзтва]]), 103,4  — Берасьце (панядзелак-пятніца, 0:00-0:30 і субота-нядзеля, 7:00-7:30), 103,8  — Ліда (штодня, 23:00-0:00), 105,3 і 107,1  — [[Пінск]] (штодня, 12:55-19:00 і 21:00-22:00). {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ультракароткія хвалі|Ультракароткія хвалі|en|Very high frequency}}: 68,24 мэгагэрцаў (кругласутачна)  — [[Відзы]] ([[Браслаўскі раён]]), [[Глыбокае]], [[Мёры]] й [[Паставы]] ([[Віцебская вобласьць]]). [[Спадарожнік]] «{{Артыкул у іншым разьдзеле|Астра 4А|Астра 4А|en|Astra 4A}}»: {{Артыкул у іншым разьдзеле|Арбіта|арбітальнае|be|Арбіта}} разьмяшчэньне  — 4,8° усходняй [[Даўгата|даўгаты]], [[частасьць]]  — 12379,62 мэгагэрцаў, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Палярызацыя хваляў|палярызацыя хваляў|en|Polarization (waves)}}  — гарызантальная, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Знакавая хуткасьць|хуткасьць патока|en|Symbol rate}}  — 27,5 [[Сымбаль (знак)|мэгазнакаў]]/сэк., {{Артыкул у іншым разьдзеле|Папераджальнае выпраўленьне памылак|выпраўленьне памылак|en|Forward error correction}}  — 3/4.
 
Інтэрнэт-старонка пашырае й паглябляе зьмест радыёэтэру, а таксама месьціць арыгінальную інфармацыю, якая выходзіць па-за межы этэру. Апошнія навіны, сьпецыяльныя справаздачы, музычныя праграмы, інтэрвью, фотагалерэі, музычныя чарты, [[падкаст]]ы і шмат што іншае можна знайсьці онлайн. Уся інфармацыя прэзэнтаваная на [[беларуская мова|беларускай]], расейскай і ангельскай мовах.