Нікаля Турнадар апісвае моўную сытуацыю наступным чынам:
<blockquote>Грунтуючыся на выніках дваццацігадовае працы на тэрыторыях, на якіх маемаюць распаўсюджаньне тыбэцкія мовы, а таксама існай літаратуры, можна меркаваць пра існаваньне 220 тыбэцкіх дыялектаў, якія паходзяць ад старатыбэцкай і распаўсюджаныя на тэрыторыі 5 краінаў: Кітаю, Індыі, Бутану, Нэпалу й Пакістану. Гэтыя дыялекты можна аб'яднаць у 25 дыялектных груп, паміж якімі адсутнічае ўзаемнае разуменьне. Панятак ''дыялектная група'' ў дадзеным кантэксьце азначае ''мову'', пры гэтым ня цягне за сабою стандартызацыю гэтай мовы. Такім чынам, пакідаючы ў баку панятак пра стандартызацыю моваў, можна меркаваць пра існаваньне 25 моваў, якія паходзяць ад старатыбэцкай. Сутнасьць гэтае праблемы палягае ня толькі ў тэрміналёгіі, але і ў справе намэнклятуры. Калі мы кажам пра наяўнасьць 25 моваў, становіцца зразумелым, што мы маем справу з моўнай сям'ёй, аналягічнай з [[раманскія мовы|раманскай]], якая зьмяшчае ў сваім складзе 19 дыялектных групаў<ref>{{Кніга|аўтар = Tournadre N.|частка = Vol 1.|загаловак = Arguments against the Concept of ‘Conjunct’/‘Disjunct’ in Tibetan|арыгінал = |спасылка = http://tournadre.nicolas.free.fr/fichiers/2008-Conjunct.pdf|адказны = Festschrift für Roland Bielmeier zu seinem 65. Geburtstag. B. Huber, M. Volkart, P. Widmer, P. Schwieger|выданьне = in Chomolangma, Demawend und Kasbek|месца = |выдавецтва = |год = 2008|том = |старонкі = 281-308|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.</blockquote>
Тыбэцкія мовы, ужываныя ў кітайскіх [[СМІ]], уключаюць у сябе [[тыбэцкая мова|стандартную тыбэцкую мову]] (засноўваецца на дыялекце Ў-Цанг навакольляў Лхасы), камскую тыбэцкую ды амдоскую тыбэцкую.