Беларуская канфэрэнцыя (1918): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Udzielniki Biełaruskaj kanferencyi 1918 hodu.jpg|значак|Удзельнікі канфэрэнцыі]]
[[Файл:Ściah udzielnikaŭ Biełaruskaj kanferencyi.png|значак|Сьцяг удзельнікаў канфэрэнцыі]]
'''Беларуская канфэрэнцыя''' — канфэрэнцыя, адбылася [[25 студзеня|25]]—[[28 студзеня]] [[1918]] угоду ў [[Вільня|Вільні]]. Скліканая Арганізацыйным камітэтам, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных сацыяльных колаў і беларускіх арганізацыяў з акупіраванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.
 
Правядзеньне канфэрэнцыі было выкліканае падзеямі ў Расеі ([[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкі пераварот 1917]]), ва ўсходняй частцы Беларусі ([[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Ўсебеларускі зьезд]], антыбеларуская палітыка бальшавікоў) і на тэрыторыі, акупаванай нямецкімі войскамі (абвяшчэньне Летувіскай Рэспублікі ў сьнежні 1917). У сувязі з гэтым узьнікла неабходнасьць узгадніць мэты розных беларускіх арганізацыяў, «апрацаваць асновы беларускага народнага прадстаўніцтва» й «палажыць першы камень пад будоўлю нашай гасударственнай будучыні». 3 прычыны таго, што нямецкія акупацыйныя ўлады й [[Летувіская Тарыба]] падазрона ставіліся да беларускага вызваленчага руху, Арганізацыйны камітэт у сваёй абвестцы прапанаваў склікаць падрыхтоўчую нараду, якая, «разгледзеўшы сучаснае палітычнае палажэньне і вырабіўшы сабе ясны погляд на яго, павінна апрацаваць асновы арганізацыі беларускага народнага прадстаўніцтва».