Трансвааль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 38 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q190959 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
 
Радок 7:
Засяленьне Трансваалю эўрапейцамі адбылося ў выніку так званага [[Вялікі Трэк|Вялікага Трэку]] — перасяленьні сялян-[[буры|бураў]] з захопленай [[Брытанская імперыя|ангельцамі]] [[Капская правінцыя|Капскай калёніі]]. Пасьля сутыкненьняў з [[Мзіліказі]], правадыром племя [[ндэбэле]] былі заснаваныя першыя селішчы пад кіраўніцтвам [[Андрыс Генрык Потгітэр|Андрыса Генрыка Потгітэра]]. У [[1848]] годзе паўднёвую частку Трансваалю занялі пасяленцы [[Андрыс Прэторыюс|Андрыса Прэторыюса]]. [[17 студзеня]] [[1852]] году ангельцы прызналі незалежнасьць заснаванай Прэторыюсам [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка|Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі]].
 
У [[1877]] годзе Брытанія далучыла Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку на падставе «абароны» белых бураў ад [[нэгр]]аў — [[зулус]]аў; заадно дзяржава, па сьцьвярджэньнях ангельцаў, была выратаваная ад фінансавага краху. Пасьля [[Першая ангельска-бурская вайна|Першай ангельска-бурскай вайны]] [[1881]] году Трансвааль ізноў стаў незалежны. У [[1885]] годзе на [[Вітватэрсранд]]зе былі адкрытыя велізарныя паклады [[золата]], што прывяло да хуткага росту такіх гарадоў, як [[ЁганэсбургЯганэсбург]], а таксама прытоку шукальнікаў золата з-за мяжы.
 
Правы гэтых людзей, вядомых як [[ойтландэр]]ы, былі сур’ёзна абмежаваныя законамі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі; менавіта гэта паслужыла падставай аб’явы Брытаніяй [[Другая ангельска-бурская вайна (1899—1902)|Ангельска-бурскай вайны]] [[1899]]—[[1902]] гадоў. Пасьля шэрагу пасьпяховых для бураў баёў брытанскія войскі атрымалі перамогу, прэзыдэнт Трансваалю [[Стэфанус Ёханэс Паулус Кругер|П. Кругер]] схаваўся за мяжой.