Суставаногія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 94 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1360 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Апісаньне: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Arthropod?oldid=579376265
Радок 57:
 
== Апісаньне ==
=== Разнастайнасьць ===
Паводле падлікаў суставаногія маюць каля 1 170 000 апісаных [[Від (біялёгія)|відаў]], і на іх прыпадае больш за 80% усіх вядомых відаў існых жывёлаў<ref>Anna Thanukos, [http://evolution.berkeley.edu/evolibrary/article/arthropodstory The Arthropod Story], University of California, Berkeley</ref>. Іншае дасьледаваньне налічвае ад 5 да 10 мільёнаў існых відаў суставаногіх, якія ўлучаюць як ужо апісаныя віды, гэтак яшчэ не апісаныя<ref>Ødegaard, Frode (2000), [http://si-pddr.si.edu/dspace/bitstream/10088/1315/1/Odegaard_2000.pdf How many species of arthropods? Erwin’s estimate revised]., Biological Journal of the Linnean Society 71 (4): 583–597, doi:10.1006/bijl.2000.0468</ref>. Зрабіць дакладную ацэнку агульнай колькасьці жывых віды надзвычай цяжка, таму што гэтая справа часьцяком залежыць ад шэрагу дапушчэньняў пры разьліке колькасьці ў пэўных месцах і потым вылічваньня гэтага паказчыку для ўсяго сьвету. Дасьледаваньне, праведзенае ў [[1992]] годзе, паказала, што ў [[Коста-Рыка|Коста-Рыке]] існуе каля 500 тысячаў відаў жывёлаў і расьлін, зь якіх 365 тысячаў відаў належалі да тыпу суставаногіх. Суставаногія зьяўляюцца адным з самых распаўсюджаных тыпаў шматвузавых арганізмаў, выяўленых у [[біясфэра|біясфэры]]<ref>Thompson, J. N. (1994), [http://books.google.com/?id=AyXPQzEwqPIC&pg=PA9&lpg=PA9&dq=arthropod+species+number The Coevolutionary Process], University of Chicago Press, p. 9, ISBN 0-226-79760-0</ref>.
 
Яны зьяўляюцца важнымі чальцамі марскіх, прэснаводных, наземных і паветраных [[экасыстэма]]ў, а таксама зьяўляюцца адной з двух асноўных групаў жывёлаў, якія прыстасаваліся да жыцьця ў сухім навакольлі.
 
=== Марфалёгія ===
Суставаногія маюць шмат агульнага з [[колцавыя чарвякі|колцавымі чарвякамі]], асабліва [[поліхеты|поліхетамі]]. Аднак праз шэраг [[арамарфоза|арамарфозаў]] яны дасягнулі вышэйшай ступені дыфэрэнцыяцыі тканінаў і органаў, перш за ўсё [[нэрвовая сыстэма|нэрвовай сыстэмы]] й [[органы пачуцьцяў|органаў пачуцьцяў]], некаторыя групы маюць складаныя паводзіны, якое праяўляецца ў клопаце пра нашчадзтва, здольнасьці да складанай будаўнічай дзейнасьці, грамадзкага жыцьця і нават мове, як то ў вышэйшых перапонкавакрылых.