Гарадзенская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tumash (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 47:
[[Выява:Horadnia, ratuša. Горадня, ратуша (XX).jpg|250px|right|thumb|<center>Езуіцкі касьцёл і ратуша (справа)</center>]]
 
Лічыцца, што'''Гарадзенская ратуша''' ў Горадніпомнік былаархітэктуры пабудаванаяэпохі ўрэнэсансу канцы(а потым клясыцызму). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец XV ст., калі горадуместу было нададзена магдэбургскае права. Адзінымі графічнымі крыніцамі, якія дазваляюць уявіць праяе тоеаўтэнтычны як яна выглядалавід, зьяўляюццаз’яўляюцца гравюры М. Цюндта 1568 гр. і Т. Макоўскага 1600 гр.
 
== Гісторыя ==
У 1660-я гады будынак ратушы быў моцна пашкоджаны падчас нашэсьця маскоўскага войска. У паўразбураным стане ратуша прастаяла амаль паўтара стагоддзя. У канцы ХVIII ст. была перабудавана ў клясыцыстычным стылі.
Канец XV – пачатак XVI стст. у гарадской гісторыі Вялікага княства Літоўскага адзначыўся як час шырокага распаўсюджвання магдэбургскага права.
Гэты працэс можна патлумачыць як фіскальнымі інтарэсамі дзяржавы, так і ростам гаспадарчага значэння гарадоў.У канцы XV - пачатак XVI стст.
магдэбургскае права атрымалі: Гродна, Полацк, Мінск, Кіеў, Высокае, Навагрудак, некаторыя паўторна (Луцк),
іншыя былі пераведзены з хэлмінскага права на магдэбургскае – Бранск, Бельск, Драгічын, Мельнік.
 
Гродна набыло магдэбургскае права ў 1496 г., як можна меркаваць, у сакавіцкі дзень св. Бенэдыкта8. Згодна з прывілеем у горадзе ўводзілася пасада войта. Гараджане выводзіліся з-пад юрысдыкцыі земскіх і іншых судовых устаноў. Штогод ім дазвалялася праводзіць тры кірмашы і пабудаваць млын на Нёмана, важніцу, васкабойню, а таксама ратушу.
У 1946 г. была зьнішчаная.
 
Час пабудовы і месцазнаходжання першай ратушы ў Гродна пакуль што канчаткова не высветлена. З прывілея 1496 г. вынікае, што горад атрымаў дазвол на пабудову ратушы: “узвядуць нават ратушу на годным месцы, на каторым які пакой або камору для пастыгання сукна выгатаваць і мець ім не забараняем. Будуць таксама мець на ратушы меру збож, г.зн.: бочку ратушную і мёду г.зн. медніцу”.
 
Першая і пакуль што адзіная звестка аб наяўнасці ратушы ў Гродна адносіцца да 1539-1540 гг. Можна меркаваць, што збудавалі яе адразу пасля атрымання горадам магдэбургскага права, як было, напрыклад, у Мінску (дараваньне права на самакіраванне ў 1499 г. – першае ўпамінанне аб ратушы 1503 г.).
 
Гравюра на медзі Адэльгаўзэра-Цюндта 1568 г. – першая іканаграфічная выява Гродна прадстаўляе ратушу як архітэктурную дамінанту не толькі рынку, але і ўсяго горада. Гэта быў двухпавярховы будынак, увенчаны вежай з назіральнай пляцоўкай. У ёй размяшчаўся гарадскі гадзіннік. Аб ім ўпершыню ўпамінаецца ў прывілеі каралевы Боны 1541 г., якая паказвала на неабходнасць дагляду за гадзіннікам спецыяліста-рамесніка. Пасля аднаго з пажараў Гродна ў 1753 г. гадзіннік быў перанесены на вежы езуіцкага касцёла. Уздоўж другога паверха будынка ратушы ішла галерэя, якая мала выконваць функцыю назіральнай пляцоўкі для пажарнай варты. Другі паверх традыцыйна адыгрываў ролю рэпрэзентатыўнага цэнтра, дзе адбываліся пасяджэнні гарадской рады і войта з лавай. Да галоўнага аб’ёма гэтага паверха прымыкала невялікая прыбудоўка, дзе, магчыма, размяшчалася капліца. На першым паверсе згодна з прывілеем 1496 г. мелі знаходзіцца крамы, медніца, ратушная бочка і камора для пастрыгання сукна23. З-пад падмуркаў ратушы ў бок вул. Маставой ішло падзямелле, якое магло выконваць функцыю гарадской турмы.
 
У час вайны з Масквой 1654-1667 гг. Гродна разам з іншымі гарадамі Рэчы Паспалітай быў моцна разбураны.
 
“Таму як горад Гродзенскі з фальваркамі і прадмесцямі ад войск маскоўскіх ушчэнт зруйнаваны і спустошаны, каб да дасканалага дабрабыту дайсці мог, ад падаткаў на тым сейме і на потым звальняем” – гаварыцца ў канстытуцыі сейма 1661 г. “Непрыяцелем” была знішчана гарадская ратуша26. Згодна з сеймавай канстытуцыяй 1678 г. “мяшчане гродзенскія ратушу паводле мінулых камісій узводзяць, таксама мураваць, будаваць, і ранейшыя будынкі маюць выстаўляць”.
 
Па даручэнню каралеўскіх камісараў магістрат Гродна меў распачаць пабудову ратушы. На гэта была вызначана сума 4800 злотых, у тым ліку яўрэў павінны былі даць 300 злотых, а таксама 20 000 штук цэглы, 100 мерак вапны. Аднак справа замаруджвалася з-за недахопу сродкаў. За невыкананне распараджэння з горада меркавалася спагнаць 2000 коп літоўскіх грошаў28. Галоўнай прычынай недахопу грошаў на будаўніцтва былі цяжкасці з іх зборам, аб чым і паведамляе канстытуцыя сейма 1690 г. Сродкі павінны былі збірацца прымусова, “абы ратуша была пабудавана коштам горада”29. Нягледзячы на згадагыя намаганні, справа адбудовы ратушы расцягнулася амаль што на цэлае стагоддзе.
 
Першая выява ратушы на планах горада датуецца 1706 г. На плане, выкананым у гэтым годзе, на Рынку паказаны будынак з надпісам “базар” (былая ратуша), а на скрыжаванні рынку з вул. Замкавай размешчаны будынак з надпісам “ратуша”. З чаго вынікае, што на руінах першай ратушы былі заснаваны гандлёвыя крамы, а магістрат пераехаў у дом лентвойта.
 
Занядбанне справы адбудовы ратушы скарысталі гродзенскія яўрэі, якія занялі яе пашкоджаны будынак крамамі і не хацелі фінансаваць на адбудову. Аб гэтым ускосна паведамляла канстытуцыя сейма 1690 г.31
 
У 1713 г. яўрэў атрымалі загад “гандаль свой у рынку тым жа ў Гродне каб не вялі”, акрамя таго, каб “на ратушу 50 тысяч цэгел і іншых матэрыялаў да рэстаўрацыі прысуджаных абы адразу далі”32.
 
Праблема адбудовы ратушы была закранута ў каралеўскім прывілеі 1718 г. кароль Аўгуст II некалькі разоў наказваў пачаць направу і патраціць на гэта горшы, якія засталіся ад выплачаных скарбу падаткаў.
 
Пасля разбурэнняў Паўночный вайны Гродна быў вызвалены на дзесяць гадоў ад выплочвання да скарбу “чыншаў ... капшчызны ад напояў”. Гэтыя сродкі таксама мелі пайсці “на рэпарацыю ратушы і аздобу горада”33. Як сведчыць універсал надворнага каралеўскага падскарбія Асалінскага 1720 г. “ратуша ў горадзе тутэйшым Гродне, так даўно пустуючая да як найхутчэйшай ма прыйсці пэрфекцыі”, у чым павінны былі дапамагаць таксама і ўладальнікі крамаў ў рынку.
 
Але ратуша стаяла надалей без усялякага рамонту і паціху разбуралася гандлярамі.
 
Так яўрэй Зэльман Беркавіч “капаючы падмуркі на свае крамніцы ў шкоду горада асмеліўся і выразаць казаў трубы, якія з даўніх часоў сядзяць і ўфундаваныя для бяспекі горада ад агню выпадковага”34.
 
Фрагменты згаданага ўніверсала сведчыць аб заняцці яўрэйскім гандлярамі будынку ратушы, якая ж да таго знаходзілася ў зруйнаваным стане.
 
У гарадскіх актах 1730 г. упамінаецца: “старая ратуша ... неадрамантаваная і цяпер пустуе і да рэшты руйнуецца”.
 
Таму гарадскі магістрат распачаў выдаляць крамы з будынку ратушы. Яўрэі, уладальнікі крамаў, што не згаджаліся з рашэннем уладаў, падчас спробы рамонтных работ закідалі муляроў і нават бурмістра Войцеха Цяхлевіча камянямі і цэгламі35. Вывесці гандляроў з руін ратушы так і не ўдалося. Падарожнік Вільгельм Шлемюлер, які наведаў Гродна ў час сейма 1752 г., у сваім дзённіку звяртае ўвагу на ратушу толькі ў канцы апісання гарадской забудовы, лаканічна натуючы: “некалькі яшчэ значнейшых дамоў мураваных у рынку. У сярэдзіне бачны руіны велізарнага гмаху, дзе купцы раскладваюць свой тавар”36.
 
Згодна з планам г. Гродна 1753 г. на Рынку размяшчалася “ратуша, цэхгауз, крамы жыдоўскія і плацы гарадскія”37. Як на гэтым, так і на плане Гродна 1758 г., добра бачны прыбудоўкі да паўднёвага фасада ратушы38. Не выключана, што гарадскія ўлады дамовіліся з яўрэямі.
 
І ідучы на саступкі, дазволілі ім пабудаваць крамы, “а іншыя крамы коштам горада мураваныя магістрат як усеагульную гарадскую ўласнасць ... жыдам арандуючы, даход ратушы справіў”39.
 
Такім чынам, горад, аддаючы ў арэнду яўрэям свае крамы, знайшоў сродкі на адбудову ратушы.
 
На плане Гродна 1780 г. ратушны будынак ў Рынку адсутнічае, хаця рынак і названы “ратышным”, а “ратушны дворык” у той час размяшчаўся на вул. Калюцінскай, якая выбягала з Рынка. Магчыма, у гэты час на месцы руінаў старой ратушы расчышчалася пляцоўка для будовы новай. Пытанне гэта пакуль што застаецца адкрытым. Але дакладна вядома, што пяць гадоў раней ратушны будынак яшчэ займаў сваё месца.
 
У 1784 г. мураваная ратуша з крамамі і гауптвахтай нарэшце была ўзведзена. Пацвярджэнне існавання новай ратушы сустракаецца ў 1791 г. вядома, што яна мела дзве брамы “з фацыятамі”. Верагодна, гэта і была класіцыстычная ратуша, якая праіснавала да сярэдзіны XX ст. будынак ратушы адзначаны таксама на планах г. Гродна 1793, 1795, 1798 гг. Як “ратуша” ці “ратуша з лаўкамі”.
 
Іканаграфічны матэрыял XVI ст. (гравюры Матэуса Цюндта, зробленая на падставе малюнка Іагана Адэльгаўзэра ў 1568 г., а таксама яе копій XVI- XVIII стст.) не дазваляе вызначыць дакладнае месца пабудовы ратушы канца XV - пачатку XVI стст. Гарадзенскі гісторык Юзаф Ядкоўскі і гісторык архітэктуры Юрый Якімовіч асвятлілі гісторыю ратушы і прааналізавалі яе архітэктурны воблік, але нічога не пішуць аб яе месцазнаходжанні. Алена Квітніцкая размясціла будынак ратушы на скрыжаванні Рынку і вуліцы Замкавай. Больш верагодным нам здаецца меркаванне Алеся Краўцэвіча, які размясціў яго ў сярэдзіне Рынку. Гэтую думку можна пацвердзіць наступнымі аргументамі. Згодна з люстрацыяй г. Гродна 1675 г. гарадскія ўлады былі абавязаны пабудаваць ратушу на тым самым месцы, дзе размяшчаўся яе стары будынак, разбураны ў часы вайны 1654-1667 гг. Менавіта ў цэнтры Рынку і была ўзведзена новая ратуша ў XVIII ст., што знайшло адлюстраванне на планах горада XVIII – першай паловы XX стст.
У 1660-я гады будынак ратушы быў моцна пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска. У паўразбураным стане ратуша прастаяла амаль паўтара стагоддзя. У канцы ХVIII ст. была перабудавана ў клясычным стылі. У 1946 р. бальшавіцкая ўлада яе знішчыла. Напэўна, адзінаю крыніцаю, акая б магла даць уяўленне аб выглядзе ратушы, з’яўляецца гравюра Макоўскага 1600 р. Гравюра выяўляе ратушу як архітэктурную дамінанту не толькі рынку, але і ўсяго места. Гэта быў двухпавярховы будынак, увенчаны вежай з высокім шпілем. Завяршэнне сценаў упрыгожвалі атыкі.
У 1660-я гады будынак моцна быў пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска, улады збіралі грошы на адбудову галоўнага будынку места, але ваенныя пастоі, падаткавы цяжар замаруджвалі аднаўленчыя працы. На адбудову будынку яшчэ горш паўплывалі разбурэнні Паўночнай вайны. На пляне 1706 р. руіны будынку ратушы пазначаны як “базар”, а на скрыжаваньні Замкавай вуліцы ды пд-зах боку Рынку камяніца, пазначаная як “ратуша”. У будынку закінутай ратушы размяшчаліся гандляры.
Гісторык Юры Гардзееў лічыць, што будынак быў разабраны. На яго месцы у 1784 г. узнік будынак новай ратушы, пабудаванай у класіцыстычным стылі. Яна была аднапавярховаю, мела форму карэ. Паўночны і паўднёвы фасады ўпрыгожвалі рызаліты з шасцюкалоннымі дарыцкімі портыкамі. Згодна плану 1795 г., ратуша была пабудавана на тым самым месцы, дзе стаяла старая.
==Вонкавыя спасылкі==
* [http://s13.ru/archives/42163 Графічная рэканструкцыя рэнесанснай ратушы ў Гродна]
* [http://supron-licvin.livejournal.com/28843.html Спроба рэканструкцыі рэнэсанснай ратушы ў Горадні]
* [http://harodnia.com/be/uczora/vkl-recz-paspalitaja/73-hardziejeu-ratusza Юры Гардзееў. Да пытання аб гісторыі гродзенскай ратушы (канец XV- XVIII стст.)]
 
[[Катэгорыя:Ратушы Беларусі|Горадня]]