Гарадзенска-Троцкая унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 23:
| wikisource =
}}
'''Гарадзе́нская у́нія''' ([[1432]]) — саюз паміж [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Каралеўствам Польскім]] і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княствам Літоўскім]], заключаны [[15 кастрычніка]] [[1432]] году ў [[Горадня|Горадні]]. Высокімі бакамі дамовы выступілі кароль польскі [[Ягайла|Ўладзіслаў II Ягайла]] й вялікі князь літоўскі [[Жыгімонт Кейстутавіч]]. Унія была складзеная ва ўмовах [[Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1431—1435 гадоў|грамадзянскай вайны]], пасьля таго як Жыгімонту з дапамогай палякаў атрымалася зрынуць [[Сьвідрыгайла Альгердавіч|Сьвідрыгайлу Альгердавіча]] й самому заняць вялікакняскі стол. Дзейнічала да забойства ў 1440 годзе Жыгімонта й абраньня вялікім князем сына Ягайлы [[Казімер IV|Казімера]].
 
Да заключэньня новай уніі адносіны паміж дзяржавамі разьвіваліся ва ўмовах [[Віленска-Радамская унія|Віленска-Радамскай уніі]] 1401 году, асноўныя палажэньні ляглі ў аснову Гарадзенскай уніі. Вялікае Княства Літоўскае прызнавалася спадчыннай уласнасьцю Ягайлы й яго нашчадкаў, а такім чынам, і польскай Кароны. У адносінах да караля польскага вялікі князь літоўскі захоўваў той жа статус, які быў замацаваны раней: ён, як і яго васалы, даваў прысягу на вернасьць польскай Кароне. Вялікі князь літоўскі мог быць абраны баярамі Вялікага княства толькі са згоды польскайпольскае шляхты. Упершыню за каралём польскім замацоўваўся тытул «вярхоўны князь літоўскі»<ref name="ЭВКЛ"/>. Было пацьверджана права паноў на валоданьне радавымі маёнткамі й вялікакняскімі дараваньнямі паводле польскага узору, ніякіх абмежаваньняў на праваслаўных накладзена не было<ref name="ЭВКЛ"/>.
 
Жыгімонт прызнаваўся вялікім князем. Тэрыторыя дзяржавы адносна кіраваньня [[Вітаўт]]а заставалася нязьменнай, але пасьля сьмерці Жыгімонта Вялікае княства павінна было перайсьці пад непасрэднае кіраваньне Ягайлы ці яго нашчадкаў. Гэтая ўмова не распаўсюджвалася на вотчынныя землі Жыгімонта — [[Троцкае княства]], якія захоўваліся за ім і яго нашчадкамі[1]. У выпадку спыненьня роду [[Кейстутавічы|Кейстутавічаў]], гэтыя землі павінны былі б быць таксама перададзеныя Кароне. Такім чынам, паводле ўмоваў уніі, адзіны сын Жыгімонта [[Міхал Жыгімонтавіч|Міхал]] пазбаўляўся правоў на ўспадкоўваньне бацькаўскага тытулу й мог прэтэндаваць толькі на валоданьне сваёй вотчынай у якасьці васала караля польскага.