Ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Гісторыя==
Першыя ратушы ў Заходняй Еўропе зьявіліся ў XII ст. Пабудовы мелі элемэнты крапасногафартыфікацыйнага і грамадзянскага дойлідства. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з балконам ці эркэрам.
Будаўніцтва ратушаў пашырана ў XIX і асабліва ў XX ст., калі ратуша арганічна ўваходзіць у гістарычныя цэнтры мескага асяродзя.
На Беларусі ратушы пачалі будаваць з XIV ст. Узводзілі ў гарадах на рынкавых пляцох, часам аб'ядноўвалі з гандлёвымі, гасцінымі радамі, арсэналамі, важніцамі. Будавалі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». Будынкі ратушаў мелі звычайна простыя і манументальныя формы. У XVII—XVIII стагоддзях пераважаў барочны тып: ратуша з шмат'яруснай вежай, завершанай разнастайнымі купалкамі ці шпілем, існавалі і бязвежавыя. Манумэнтальнасьцю і цэльнасцю вылучаліся ратушы стылю класіцызму, у якіх кампазіцыйным акцэнтам фасадаў быў порцік. Існавалі ратушы з рысамі несапраўднай готыкі. Галоўным памяшканьнем ратушы была парадная зала (на 2-м паверсе) для ўрачыстых актаў, пасяджэньняў магістрату, тэатральных паказаў і інш. Частка памяшканняў ратушы (падмуркі, першыя паверхі) адводзілася пад крамы, склады і інш.