Берасьцейская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам 'thumb|Імаверный выгляд берасьцейскай ратушы '''Берасцейская ра...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 12:41, 31 кастрычніка 2013

Берасцейская ратуша — колішняе збудаваньне ў на рыначнай плошчы ў Берасці (тэр. суч. Брэсцкай крэпасці).

Файл:Brest-ratusz.jpg
Імаверный выгляд берасьцейскай ратушы

Гісторыя

Берасьце атрымаў Магдэбургскае права 15 жніўня 1390 року пасля захопу места Ягайлам падчас Шаблён:Нп3. У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, у склад якога ўваходзіла сучасная Беларусь, Магдэбургскае права на той час было нададзена толькі сталіцы – Вільні (у 1387 годзе). Значна пазней, больш як праз стагоддзе, яго атрымалі Гародня (1496), самы старажытны горад Беларусі Полацк (1498) і толькі ў 1499 годзе Менск – сучасная сталіца нашай краіны. Скасавалі Магдэбургскае права ў снежні 1795 года пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі Берасцейшчына была ўключана ў склад Расійскай імперыі.

Пры будаўніцтве берасьцейскай фартэцыі ў 18331842 рокох рынкавы пляц застаўся незабудаваным, аднак ратуша была разабрана.

Размяшчэньне

На падараванай Брэсцкай абласной бібліятэкай копіі плана Берасця Георга М. фон Фюрстэнгофа 1740 года маленькі чырвоны прамавугольнічак, пазначаны нумарам 10, заблікаваў у вачах вежай старажытнай ратушы. План пошукаў быў абмеркаваны з вядомым даследчыкам старажытнага Берасця, археолагам, прафесарам Пятром Лысенкам. Самым галоўным было вызначыць суадносіны адлегласці ад берага Мухаўца да будынка ратушы на плане 1740 года і сучаснай шырыні кругавай казармы з прымыкаючай да яе прыбярэжнай тэрыторыяй. Зразумела, што калі казарма пры будаўніцтве ў 1830-х гадах «накрыла» фундаменты ратушы, то ніхто іх шукаць не будзе.

Тут вельмі дапамаглі сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі. Здымак з космасу Цэнтральнага вострава крэпасці, атрыманы праз сусветную павуціну, быў камп’ютэрна маштабіраваны да памераў плана 1740 года. Вынікі аказаліся цудоўнымі. Форма вострава з 1740 года змянілася вельмі нязначна. Былі выбраны тры дамінанты – кляштар аўгусцінцаў, езуіцкі калегіум і сама ратуша. На касмічным здымку гэтыя будынкі былі прывязаны да Свята-Мікалаеўскага сабора, які пабудаваны побач з былым кляштарам аўгусцінцаў, да руін калегіума і абрысаў рукавоў Мухаўца.

Атрымалася, што казарма не «захапіла» месца, дзе знаходзілася ратуша. Далейшыя даследаваньні вядомага пляна Берасьця Эрыка Дальберга за 1657 рок, таксама пляна места 1798 рока і іншых (на іх пазначаны будынак ратушы) не супярэчылі атрыманым вынікам.

Ёсць момант, на які трэба звярнуць увагу: чаму берасцейская ратуша была пабудавана не ў цэнтры старажытнага горада, як таго патрабавалі традыцыі, а амаль на беразе Мухаўца пры зліцці яго з Бугам? Справа ў тым, што наш горад на працягу стагоддзяў фарміраваўся як рачны порт. Месца з ратушай на плане Э. Дальберга пазначана як Forum, што азначае ў перакладзе з лацінскай мовы «пляц», на якой ладзіліся народныя сходы, ярмаркі і гэтак далей. Менавіта сюды, на берасьцейскі «форум», дастаўляліся па рэках Мухаўцу і Бугу грузы, тут кіпеў гандаль. Гэтае бойкае месца ва ўсіх суадносінах з’яўлялася вельмі зручным для будаўніцтва гарадской ратушы.


Архітэктура

Які вонкавы выгляд мела берасцейская ратуша? На жаль, адназначнага адказу пакуль не знойдзена. Але ёсць гіпотэзы. Так, на гарадскіх пячатках XVI-XVII стагоддзяў добра відаць выява вежы пры зліцці дзвюх рэк. Польскі даследчык Томаш Жук-Рыбіцкі, які дэталёва вывучаў гэтыя пячаткі, заўважыў, што вежа шасцікутная. У версе будынка ёсць невялікае круглае акенца, дзе, хутчэй за ўсё, быў устаноўлены га­дзіннік. Гэтыя акалічнасці могуць сведчыць аб тым, что гэта выява вежы ратушы.

У «Апісанні стараства Берасцейскага» за 1566 рок сустракаем запіс: «Другая полать рынку, ратушъ месцкий – 2 1/2 прута». Гэта азначае, што месца пад ратушу было адведзена агульным памерам амаль у 60 квадратных метраў (адзін прут адпавядае 23,72 м кв.). Калі звярнуць увагу на той факт, што места увесь час пашыралася ў асноўным па берагах Мухаўца і Буга, то ратуша знаходзілася якраз у цэнтры рачнога партовага места.

Пазней, пры будаўніцтве крэпасці, месца рыначнай плошчы засталося незабудаваным (тут быў размешчаны страявы плац). Саму ратушу, хутчэй за ўсё, разабралі, а побач пабудавалі гаўптвахту.

Спасылкі