Тыбэцкая мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 239:
У лютым [[2008]] году дэпутатам брытанскага парлямэнту Норманам Бэйкерам была выпушчаная заява з нагоды [[міжнародны дзень роднай мовы|міжнароднага дню роднае мовы]], у якой казалася, што «кітайскі ўрад прытрымліваецца мэтанакіраванае палітыкі здушэньня ўсяго тыбэцкага, у тым ліку іх уласнае мовы ва ўласным краі» і сьцьвярджалася пра права тыбэтцаў на самавыяўленьне «на сваёй роднай мове»<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.freetibet.org/newsmedia/report-reveals-determined-chinese-assault-tibetan-language| копія = | дата копіі = | загаловак = Report reveals determined Chinese assault on Tibetan language. Press Release - 21st February 2008| фармат = | назва праекту = Free Tibet| выдавец = | дата = 30 кастрычніка 2013 | мова = en| камэнтар = }}</ref>. Аднак [[тыбэтоляг]] Эліят Спэрлінг адзначыў, што «КНР у пэўных межах прыкладае намаганьні па спрыяньні тыбэцкаму культурнаму самавыяўленьні» і што «культурную дзейнасьць, якая ладзіцца на ўсім Тыбэцкім плято, нельга ігнараваць»<ref>Elliot Sperling, „Exile and Dissent: The Historical and Cultural Context”, ''TIBET SINCE 1950: SILENCE, PRISON, OR EXILE'' 31-36 (Melissa Harris & Sydney Jones eds., 2000).</ref>.
 
З прычыны таго, што большасьць тыбэтцаў працягвае жыць у сельскай мясцовасьці, у якой, у адрозьненьне ад [[места]]ў Тыбэцкага аўтаномнага раёну, даволі рэдка можна пачуць кітайскую мову, некаторыя навукоўцы таксама выказваюць падобныя прэтэнзіі. У тэхаскім «Часопісе міжнароднага права» (''Texas Journal of International Law'') была апублікаваная думка Бары Сотмана, згодна зь якой «ніводнае апошняе дасьледаваньне па [[загрожаная мова|загрожаных мовах]] не аднесла тыбэцкую да гэтай катэгорыі... Сьцьвярджэньні, што моваю навучаньня ў пачатковых школах Тыбэту зьяўляецца путунхуа [літаратурны стандарт кітайскае мовы], ёсьць памылковымпамылковымі. Тыбэцкая зьяўлялася асноўнай мовай выкладаньня ў 98% пачатковых школаў Тыбэцкага аўтаномнага раёну на [[1996]] г., цяпер путунхуа ўводзіцца ў пачатковых школах толькі ў гарадзкіх школах... Праз тое, што менш за чатыры зь дзесяці тыбэтцаў дасягаюць сярэдняе школы, пачатковая школа мае найбольшае значэньне для іх культурнай адукацыі»<ref>Sautman, B. 2003. “Cultural Genocide and Tibet,” Texas Journal of International Law 38:2:173-246</ref>.
 
Пад пагрозай тэарэтычна могуць знаходзіцца й іншыя мовы ў складзе тыбэцкае галіны, прыкладам, [[ладаская мова]] ў рэгіёне Ладакх, Індыя. У месьце [[Лег]] (захад Ладакху) адбываецца павольны, але пасьлядоўны працэс выцісканьня тыбэцкай мовы ангельскай і гіндзі, адзначаюцца прыкметы паступовай страты тыбэцкай культурнай ідэнтычнасьці ў гэтым рэгіёне. У небясьпецы таксама знаходзіцца [[балцкі дыялект]] ([[Балтыстан]], гл. [[Гілгіт-Балтыстан]], [[Пакістан]]), які выціскаецца мовай [[урду]], у прыватнасьці, праз павелічэньне колькасьці урдумоўных перасяленцаў зь іншых рэгіёнаў краіны.