Кальварыйскія могілкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
сталінскія рэпрэсіі
Радок 51:
З [[1967]] году для пахаваньняў закрытыя. Аднак паводле заканадаўства пры наяўнасьці неабходных санітарна-тэхнічных умоваў магчымае пахаваньне побач з раней памерлымі блізкімі сваякамі й шлюбнікамі. Пачынаючы з 1990-х гг. на могілках адбываюцца камэрцыйныя захаваньні<ref name="old">Кальварыйскія могілкі http://www.minsk-old-new.com/minsk-2722.htm</ref>, пры гэтым часам зносяцца старыя магілы.
 
У цэнтры могілак разьмешчаны [[Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)|Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа]]. Пабудаваны ў [[1839]] годзе з бутавага каменю на месцы драўлянага касьцёлу, разабранага ў [[1830]] годзе. У [[1899]] годзе адрамантаваны. У [[1930-я]] гады закрыты. Падчас [[Рэпрэсіі ў БССР|сталінскіх рэспрэсіяў]] адбываліся адзіночныя расстрэлы, трупы закапвалі ў існуючыя магілы, ці паміж іх<ref>{{Кніга|аўтар = |частка = У пошуках праўды аб Трасцянцы. Ігар Кузьняцоў|загаловак = Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі|арыгінал = |спасылка = http://www.bundesstiftung-aufarbeitung.de/download.php?file=uploads/pdf_publikationen/belarusgof.pdf|адказны = пад. рэд. Анны Камінскі |выданьне = |месца = |выдавецтва = |год = 2011|том = |старонкі = 21|старонак = 278|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Да [[1984]] г. выкарыстоўваўся пад мастацкія майстэрні. Пасьля рамонту вернуты вернікам. Касьцёл — помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы храм, накрыты двухсхільным дахам. Над нартэксам узвышаецца масіўная квадратная ў пляне вежа. Інтэр’ер быў упрыгожаны абразамі мастака [[Ян Дамель|Яна Дамеля]] (каля [[1840]] г.). Пад усім будынкам скляпеністая крыпта, у якой пахаваныя мастак [[Ян Дамель]] і біскуп [[Матэвуш Ліпскі]].
 
==Брама==