Мастацкая літаратура: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Addbot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 55 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q8253 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Художня_література?oldid=12904669
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
'''Мастацкая літаратура''' — від [[мастацтва]], які выкарыстоўвае ў якасьці адзінага матэрыялу словы і канструкцыі натуральнае [[мова|мовы]]. Спэцыфіка мастацкай літаратуры выяўляецца ў супастаўленьні, з аднаго боку, зь відамі мастацтва, якія выкарыстоўваюць іншы матэрыял замест славесна-моўнага ([[музыка]], [[выяўленчае мастацтва]]) альбо ў шэрагу зь ім ([[тэатар]], [[кіно]], [[песьня]], візуальная паэзія), зь іншага боку — з іншымі тыпамі славеснага тэксту: [[філязофія|філязофскім]], [[публіцыстыка|публіцыстычным]], [[навука|навуковым]] і іншымі. Акрамя таго, мастацкая літаратуры, як і іншыя віды мастацтва, аб’ядноўвае аўтарскія (уключаючы і ананімныя) творы ў адрозьненьні ад прынцыпіяльна не маючых аўтара твораў [[фальклёр]]у.
 
== Структырныя тыпы ==
У самым агульным сэнсе літаратура падзяляецца на [[паэзія|паэзію]] й [[проза|прозу]].
 
=== Проза ===
{{Асноўны артыкул|Проза}}
Празаічным лічыцца літаратурны тэкст, у якім асобны, незалежны ад моўнага рытм ня ўмешваецца ў моўны склад і не ўплывае на [[зьмест]]. Аднак вядома шмат памежных зьяваў, як то многія празаікі сьвядома даюць сваім творам некаторыя прыкметы вершаваных, як то рытмізаваныя фрагмэты прозы [[Джэймз Джойс|Джэймза Джойса]] ці зарыфмаваныя фрагмэнты ў рамане [[Уладзімер Набокаў|Уладзімера Набокава]] «Дарунак».
 
Проза шырока выкарыстоўваецца ў [[бэлетрыстыка|бэлетрыстыцы]]. Гэта мова [[раман]]аў, кароткіх гісторыяў і іншых тыпаў твораў. Асобныя прыклады гэтых твораў вядомыя ўжо шмат стагодзьдзяў, аднак у самастойную форму літаратурных твораў яны разьвіліся адносна нядаўна.
 
=== Паэзія ===
{{Асноўны артыкул|Паэзія}}
У агульным выпадку, [[верш]] зьяўляецца літаратурным творам, які надзелены асаблівай рытмічнай структурай, не вынікае з натуральнага рытму гаворкі. Характар ​​гэтага рытму можа быць розным у залежнасьці ад уласьцівасьцяў самой [[мова|мовы]], гэтак, для моваў, у якіх вялікае значэньне мае адрозьненьне галосных гукаў паводле даўжыні, натуральным было ўзьнікненьне вершаванага рытму, пабудаванага на добраўпарадкаваньных складах па прыкмеце даўгаты/сьцісласьці, а для моваў, у якіх галосныя адрозьніваюцца толькі сілай выдыху, як то пераважная большасьць сучасных эўрапейскіх моваў, натуральна выкарыстаньне такога вершаванага рытму, які парадкуе склады па прыкмеце [[націск]]у.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Fiction}}
* [http://www.gants-region.info/index/mova_mastackaj_litaratury/0-2718 Мова мастацкай літаратуры]. Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал
 
{{Накід:Літаратура}}