Адам Лісоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920550 (translate me)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Адам Лісоўскі''' ([[1882]], в. [[Каранды]], [[Ашмянскі павет]] — [[9 кастрычніка]] [[1929]], [[Варшава]]) — каталіцкі сьвятар, дзеяч на карысьць узмацненьня польскай нацыянальнай сьвядомасьці на Меншчыне, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху.
 
== Біяграфія ==
Закончыў [[Вільня|Віленскую]] духоўную сэмінарыю ([[1903]]), пасьля вучыўся ў Духоўнай каталіцкай акадэміі ў [[Пецярбург]]у, высьвечаны на ксяндза ў [[1907]]. Служыў у розных парафіях на беларускіх землях: у [[Магілёў|Магілёве]], [[Менск]]у, [[Гарадзішча (Баранавіцкі раён)|Гарадзішчы]], [[Ігумен]]е, [[Анопаль|Анопалі]]. Уваходзіў у склад Рады [[Польскае таварыства Асьвета (Менск)|Польскага таварыства «Асьвета» ў Менску]] — арганізацыі, якая арганізавала сакрэтнае польскае навучаньне і ўзмацняла польскую нацыянальную сьвядомасьць на Меншчыне. У [[1922]] узначаліў Менскі дэканат, [[31 траўня]] [[1922]] арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 5 гадоў турмы. Сядзеў у Менску, [[Масква|Маскве]] і ў [[Яраслаўль|Яраслаўлі]]. [[28 красавіка]] [[1924]] у выніку абмену палітычнымі вязьнямі трапіў у [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчу]]. Служыў у Гарадзішчы каля [[Пінск]]у і ў [[Вінная|Віннай]] на [[Падляшша|Падляшшы]]. Пераклаў на [[Беларуская мова|беларускую мову]] часткі [[Новы Запавет|Новага Запавету]]: [[Апакаліпсіс]], [[Апостальскія дзеі]], лісты сьв. Паўла. Пахаваны ў [[Кляшчэлі|Кляшчэлях]] на Беласточчыне па сваім жаданьні побач са сваім духовым апекуном кс. [[Адольф Пласкавіцкі|Адольфам Пласкавіцкім]]. Адам Лісоўскі адыграў вялікую ролю ў лёсе кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]] і яго беларускай нацыянальнай сьвядомасьці.
 
== Літаратура ==
Радок 11:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1882 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія каталіцкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Польскія каталіцкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Перасьледы каталіцтва ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 9 кастрычніка]]