Павал Каруза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня
Радок 6:
У [[1924]] годзе Павал скончыў школу ў [[Браслаў|Браславе]], у [[1928]] Віленскую кансэрваторыю па клясе тэорыі й кампазыцыі. У 1924—[[1926]] вольны слухач [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]].
 
З [[1925]] удзельнік грамадзка-палітычнага і культурнага жыцьця ў [[Заходняя Беларусь|Заходняе Беларусі]]. У [[1927]] старшыня ЦК [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)||Беларускае хрысьціянска-дэмакратычнае партыі]] (БХД) і галоўны рэдактар пэрыядычнага органу БХД газэты «[[Biełaruskaja krynica]]». Як рэдактар газэты неаднаразова прыцягваўся польскай адміністрацыяй да судовае адказнасьці. Пад уплывам фальклярыста і кампазытара [[Антон Грыневіч|Антона Грыневіча]] пачаў зьбіраць беларускі мелас, апрацоўкі якога плённа выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы як харавод хору Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У [[1928]] ад БХД і [[Беларускі сялянскі саюз|Беларускага сялянскага саюзу]] абраны выбаршчыкамі [[Сьвянцянскі павет (Польская Рэспубліка)|Сьвянцянскага павету]] ў сойм [[Польшча|Польшчы]]. Пасьля разгону сойму [[Юзэф Пілсудзкі|Юзэфам Пілсудзкім]] летам 1930 — беспрацоўны. У [[1934]] праз абяцаньні надрукаваць яго аўтарскія творы і фальклёрныя зборы падманным шляхам вывезены цераз [[Гдыня|Гдыню]] ў [[Менск]]. Арыштаваны і сасланы на [[Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня|Салаўкі]].
 
Вярнуўся ў [[Беларусь]] у [[1947]] пасьля 13-гадовага зьняволеньня. У [[1947]]—[[1948]] працаваў у Доме творчасьці ў [[Маладэчна|Маладэчне]]. У [[1949]] паўторна арыштаваны і высланы ў [[Нарыльск]]. Вызвалены ў [[1955]], рэабілітаваны ў [[1957]]. Вярнуўся ў Вільню.