Францішак Аляхновіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Халімон
→‎Пераезд у БССР і арышт: Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня
Радок 125:
Ф. Аляхновіча прызначаюць на пасаду літаратурнага кіраўніка Другога дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасада не была штатная, меліся плаціць толькі за п’есы. Захаваўся ліст М. Гарэцкага да дасьледніка беларускай літаратуры Л. Клейнбарта, у якім паведамляецца аб новай п’есе Аляхновіча «На крэсах», якую драматург здаў Другому дзяржаўнаму тэатру. П’еса не захавалася<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 353. — 583 с.</ref>.
 
[[23 сьнежня]] [[1926]] году пісьменьнік атрымлівае статус грамадзяніна БССР, а ўжо [[1 студзеня]] [[1927]] году<ref name=s539/> апынаецца ў ізалятары менскай турмы. Яму інкрымінуюць шпіянаж на карысьць буржуазнай Польшчы. У сьледчай справе Ф. Аляхновіча захаваўся напісаны да Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта зварот, пад якім падпісаліся [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Максім Гарэцкі]], [[Зьмітрок Бядуля]], Алесь Гурло і інш. Аднак пісьменьнік атрымаў 10 гадоў катаргі на Салавецкіх астравах (першы год адпрацаваў на востраве Мяч насупраць карэльскага мястэчка Колежма)<ref name=main/>. Удзельнічаў у самадзейным тэатры, арганізаваным вязьнямі [[Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня|Салавецкага лягеру]].
 
У пачатку восені [[1933]] году, дзякуючы намаганьням ваяводзкага лекара Адольфа Наркевіча<ref name=niva>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 1 сакавiка 2008| url = http://nn.by/index.php?c=ar&i=15434| загаловак = Аляхнавічаняты| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата = {{ЛЯКАЛЬНЫ_ДЗЕНЬ}} {{НАЗВА_ЛЯКАЛЬНАГА_МЕСЯЦА_Ў_РОДНЫМ_СКЛОНЕ}} {{LOCALYEAR}} | мова = | камэнтар = }}</ref> быў абменены ля межавай станцыі Коласава<ref>{{артыкул|аўтар=Галоўка, С.|загаловак=Абмен палітвязняў на станцыі Коласава. Перапляценні лёсаў Браніслава Тарашкевіча і Францішка Аляхновіча|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=2001|год=|выпуск=|том=|нумар=11|старонкі=105—109|isbn=}}</ref> на арыштаванага ў Польшчы беларускага палітыка і філёляга [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]] — лідэра [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]]. Сустрэўшыся на памежным мастку яны прыўзьнялі капелюшы<ref name=gpu9>{{Кніга|аўтар = Аляхновіч Ф.|частка = Бо лёс быў наш — мук доўгі, вечны шлях...|загаловак = У капцюрох ГПУ: аповесць|арыгінал = |спасылка = |адказны = Укладаньне: А. У. Жынкіна, Ю. Р. Чудзіна; Прадм. А. В. Бяляцкага; Паслясл.А. А. Дышлевіча|выданьне = |месца = Мн.|выдавецтва = [[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]|год = 1994|том = |старонкі = 9|старонак = 238|сэрыя = |isbn = 5-340-01311-1|наклад = 9000}}</ref>. Знаходжаньне ў савецкім лягеры моцна адбілася на пісьменьніку: ён часта пакутаваў ад начных кашмараў, што выяўлялася ў енках і стогне ў часе сну<ref name=str1>{{артыкул|аўтар=Юр. Монвід (Францішак Аляхновіч)|загаловак=Страшны год (успаміны нядаўніх дзён)|арыгінал=|спасылка=http://arche.bymedia.net/2-1999/monv1299.html|аўтар выданьня=|выданьне=[[ARCHE Пачатак]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1999|выпуск=|том=|нумар=2|старонкі=|isbn=}}</ref>.