Маляга: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
новы
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 77:
 
== Гісторыя ==
Маляга была заснавана [[фінікійцы|фінікійцамі]] ў [[8 стагодзьдзе да н. э.|VIII стагодзьдзі да н. э.]] пад назвай Маляка. У пэрыяд рымскага панаваньня з [[206 да н. э.|206 году да н. э.]] горад зьяўляўся важным портам, маючы назоў Флявія Малясытана. У [[402]] годзе Маляга была заваяваная [[вэстготы|вэстготамі]]. У [[711]] годзе Маляга апынулася пад кантролем [[арабы|арабаў]], якія ўварваліся на паўвостраў з [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]]. Пры арабскім панаваньні горад стаў значным эканамічным цэнтрам. З [[11 стагодзьдзе|XI стагодзьдзя]] места было цэнтар эмірату. [[19 жніўня]] [[1487]] году Маляга была адваяваная кастыльскімі войскамі й далучана да [[Каралеўства Кастылія|Кастыліі]]. У [[1501]] і уў [[1568]]—[[1570]] гады Маляга была адным з цэнтраў паўстаньняў [[марыскі|марыскаў]].
 
Падчас [[Гішпанская рэвалюцыя 1868—1874 гадоў|Гішпанскай рэвалюцыі 1868—1874 гадоў]], у ліпені [[1873]] году, у Малязе адбывалася кантанальнае паўстаньне бакуністаў. Падчас [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі|Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў]] Маляга была базай рэспубліканскага флёту да захопу ў лютым [[1937]] году войскамі [[Франсіска Франка|Франка]] пры падтрымцы Італіі. Сярод вядомых ураджэнцаў Малягі — мастак і скульптар [[Паблё Пікаса]], у гонар якога названы аэрапорт, і актор кіно [[Антоніё Бандэрас]].
 
У [[1960-я|1960-х]] гадох, нягледзячы на жорсткі франкісцкі рэжым, Маляга перажывала эканамічны бум, зьвязаны з рэзкім павелічэньнем патоку турыстаў, сярод якіх больш за ўсё было [[немцы|немцаў]] і [[ангельцы|ангельцаў]]. Менавіта ў гэты час становіцца папулярным гішпанскі курорт [[Коста-дэль-Соль]] і на гэтыя гады прыпадае рост прамысловасьці й самога гораду. Акрамя таго, росквіт Малягі падтрымліваўся працоўнымі мігрантамі з Цэнтральнай і УсходняйЎсходняй Эўропы, якія забясьпечвалі наяўнасьць дастатковай колькасьці працоўнай сілы для прагрэсу ва ўсіх сфэрах.
 
== Гарады-сябры ==