Вальядалід: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д правінцыя
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 78:
== Гісторыя ==
[[Файл:Valladolid SanPablo.jpg|міні|200пкс|зьлева|Касьцёл Сьвятога Паўла]]
Горад ўпершыню згадваецца ў пасланьні ад [[1074]] году, у якім кароль Леона [[Альфонса VI]] даручае графу [[Пэдра Ансурэс]]у засяліць тэрыторыю каля ракі [[Пісуэрга]]. Існуе дзьве вэрсіі, калі быў заснаваны горад. Паводле першай зь іх горад заснавалі рымляне, і далі яму імя, якое складаецца з двух словаў: лацінскага vallis - «даліна» і кельцкага tolitum — «месца зьліцьця водаў». Другая вэрсія прытрымліваецца пункту гледжаньня, што заснавалі горад [[арабы]], якія далі яму назву Бэляд Валід, што ў перакладзе азначае «Горад Валіда» (кіраўніка) .
 
У [[1208]] годзе кароль [[Альфонса VIII]], адабраўшы горад у Ансурэсаў, перавёў з [[Бургас]]у ў Вальлядалід свой ​​двор. У пачатку [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] тут пасялілася на 30 гадоў каралева-рэгент Кастыліі [[Марыя дэ Маліна]], перабудаваўшы пад палац гарадзкую крэпасьць. У [[1346]] годзе папа рымскі [[Клімэнт VI|Клімэнт VI]] надаў Вальлядаліду права стварэньня ўнівэрсытэту. У [[1420]] годзе ў Вальлядалідзе нарадзіўся будучы вялікі інквізытар [[Томас Тарквэмада]], а ў [[1506]] годзе тутака памёр [[Хрыстафор Калюмб|Калюмб]]. ПасляПасьля пажару [[1461]] году горад быў адбудаваны ў стылі [[ісабэліна]].
 
[[19 кастрычніка]] [[1469]] году ў палацы Віварыя адбыўся шлюб прынцэсы [[Ізабэла I|Ізабэлы Кастыльскай]] і прынца [[Фэрдынанд II (кароль Арагона)|Фэрдынанда Арагонскага]], які прывёў да аб’яднаньня Гішпаніі. Кажуць, што шлюб быў тайным, бо кароль [[Каралеўства Кастылія|Кастыліі]] неня даў на яго свайго дазволу. Сьвіта жаніха прыбыла ў Кастылію, пераапрануўшыся купцамі. Акрамя таго, з-за таго, што жаніх і нявеста былі блізкімі сваякамі (стрыечным братам і сястрой), трэба было браць дазвол ад папы. Неабходны дакумэнт атрымалі заднім лікам, і да гэтага часу гісторыкі сумняваюцца, ці быў ён сапраўдным. Пасьля завяршэньня [[Рэканкіста|Рэканкісты]] ў [[1492]] годзе каталіцкія каралі зрабілі Вальлядалід сталіцай Гішпаніі.
 
Сталіцай Гішпаніі горад прабыў да [[1561]] году, пакуль зноў не пацярпеў ад пажару. Далей Вальядалід станавіўся каралеўскай рэзыдэнцыяй толькі на кароткі пэрыяд з [[1601]] па [[1606]] гады, менавіта ў гэты прамежак часу тут нарадзілася [[Ганна Аўстрыйская]]. Падчас сумна вядомай [[Вайна за гішпанскую спадчыну|вайны за гішпанскую спадчыну]] Вальлядалід прыняў бок [[Філіп V (кароль Гішпаніі)|Філіпа V]]. Горад моцна пацярпеў у гады француска-гішпанскай вайны пачатку [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]], многія з найважнейшых гістарычных помнікаў былі страчаны незваротна.
 
Жыхары Вальлядаліда ў далейшым склалі аснову прыхільнікаў [[Франсіска Франка]]. Лічыцца , што негатыўнаянэгатыўная рэакцыя жыхароў гораду на скіданьне са стальца караля [[Альфонса XIII]] і ўсталяваньне [[Другая Гішпанская рэспубліка|Другой Гішпанскай рэспублікі]] паслужыла штуршком для росту антырэспубліканскіх настрояў у краіне.
 
== Гарады-сябры ==