Розьніца паміж вэрсіямі «Франсіска Гоя»

д
артаграфія
(выпраўленьне спасылак)
д (артаграфія)
У [[1763]] годзе Гоя праз скандал, зьвязаны зь яго ўдзелам у бойцы, быў вымушаны пераехаць у [[Мадрыд]]. Ва ўзросьце сямнаццаці гадоў спрабаваў паступіць у ''Акадэмію Сан Фэрнанда'' ў Мадрыдзе, якой у гэты час кіраваў [[Чэхі|чэх]] [[Антон Рафаэль Мэнгз]], які быў прыхільнікам [[клясыцызм]]у. Мэнгз варожа ставіўся да вялікага [[вэнэцыя]]нскага мастака ''Джаваньні Батыста Цьепола'', які афармляў фрэскамі тронны пакой у каралеўскім палацы ў Мадрыдзе ў стылю і колерах [[Позьняе барока|позьняга барока]]. Але праца Ц’епола захапіла Гою, што перашкодзіла яму трапіць у Акадэмію. Мэнгз прызнаваў толькі мастакоў, якія капіравалі яго мастацтва, ці творы антычных аўтараў. Аднолькава скончылася для Гоі другая спроба трапіць у Акадэмію праз тры гады. Пасьля гэтай няўдачы Франсыска Гоя паступіў у школу ''Франсыска Баю'' — прыдворнага мастака, дзе капіраваў антычныя творы. Праз гэты шлях Гоя атрымаў значны вопыт мастацтва, але пакуль ня змог рэалізаваць уласнага таленту.
 
У [[1770]] годзе Гоя пераехаў у [[Італія|Італію]]. Там ён наведаў [[МіланМілян]], [[Балёньня|Балёньню]] і [[Нэапаль]], а потым надоўга затрымаўся ў [[Рым]]е. У Рыме вучыўся ў мастака ''Тадэа Палако''. У красавіку [[1771]] году ён узяў удзел у конкурсе, абвешчаным ''Акадэміяй Вытанчаным Мастацтваў'', у [[Парма|Парме]]. Яго праца, названая «''Ганібал, які аглядае зямлю Італіі з вяршыні Альпаў''», атрымала другую ўзнагароду, якая была прызначана за калярыстыку. Вярнуўся ў [[Гішпанія|Гішпанію]], як прызнаны ў Італіі мастак. Хутка Гоя атрымаў прапанову маляваньня фрэскаў у касьцёле ''Nuestra Señora del Pilar'' у Сарагосе. Яго эскіз быў прыняты, а ў [[1772]] годзе скончаная праца атрымала прызнаньне майстраў. У наступным годзе Франсыска Гоя ажаніўся з ''Хасэфай'' Баю, сястрой вядомага мастака і даўняга сябра Гоі. У сям’і нарадзіліся пяцёра дзяцей, але выжыў толькі адзін хлопчык — ''Хаўер''.
 
Франсыска Баю прывёў Гою ў каралеўскую мануфактуру [[арас]]аў ''Санта Барбара''. Мануфактурай кіраваў ''Мэнгз'', які даў заданьне новаму мастаку выканаць сэрыю твораў для [[габэлен]]аў. Гоя выканаў трыццаць праектаў на працягу чатырох гадоў і атрымаў значную грашовую ўзнагароду, а таксама вядомасьць у Гішпаніі. Наступным заказам стала сэрыя карцінаў паводле партрэтаў [[Дыеґа Вэласкес]]а. У [[1780]] годзе Гоя быў аднагалосна прыняты ў ''Акадэмію Сан Бэрнарда''. Як новасьпечаны акадэмік Франсыска Гоя ўзяў удзел у мастацкім канфлікце са сваім сябрам ''Франсыска Баю''. Канфлікт стаў вельмі балесным з-за таго, што жонка Гоі стала на бок брата. У наступным годзе памерлі бацька і сястра Рыта.
Ашаламляльны посьпех скончыўся з хваробай у [[1792]] годзе. Мастак амаль цэлы год змагаўся са сьмерцю, паралічом і [[сьлепата|сьлепатой]]. Выздаравеў Гоя толькі часткова, да канца жыцьця ён застаўся глухім, але гэта спрыяла яшчэ большай вастрыні зроку. Праз год Гоя вярнуўся да маляваньня. У [[1795]] годзе, пасьля сьмерці свайго сябра ''Франсыска Баю'', Гоя стаў дырэктарам Акадэміі Сан Фэрнанда.
 
У наступным годзе Франсыска Гоя напісаў партрэт ''Марыі дэль Піяр Тэрэсы Каетаны дэ Сыльва і Альварэз дэ Таледа'' (13 княгіні Альба), у якую закахаўся. Княгіня лічылася самай прыгожай жанчынай Гішпаніі. Пасьля сьмерці князя Альбы мастак правёў шмат часу ў [[Санкулар]] у [[АндалузіяАндалюзія|АндалузііАндалюзіі]] разам з княгіняй. У гэты час былі створаны карціны, якія Гоя называў лёгкімі эскізамі.
 
У [[1797]] годзе Гоя вярнуўся ў Мадрыд і стварыў сэрыю з 80 карцінаў «''Капрызы''», скончаную ў [[1799]] годзе. У гэты час распачаўся новы этап у ягонай творчасьці.
38 295

зьменаў