Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3918636 (translate me)
д кірылічная «і»
Радок 53:
Першай кнігай, якая выйшла з друку напрыканцы 1942 г., стаў «Беларускі лемантар» Пятра Кісяля — дырэктара адной зь менскіх школаў. Агулам ВШПЛМ выдала 24 кнігі.{{зноска|Туронак|2002|Туронак}}
 
Хаця асноўнай задачай ВШПЛМ быў выпуск літаратуры для патрэбаў школьніцтва, яно таксама выпусьціла песеньнікі, рэпэртуарны зборнік, казкі, мастацкую, рэлігійную, вайсковую, навуковую і навукова-папулярную літаратуру. Пераважную частку выданьняў складалі арыгінальныя творы беларускіх аўтараў, апрацаваныя ўва ўмовах нямецкай акупацыі. Да іх ліку належалі школьныя падручнікі П. Кісяля, [[А. Лёсік]]а, [[Я. Станкевіч]]а і [[3оф'я Дабрынская|3. Дабрынскай]], зборнікі паэзіі і апавяданьняў [[Н. Арсеньнева]]й, [[Тодар Лебяда|Т. Лебяды]], [[М. Лясун|М. Лесуна]], [[Алесь Салавей|А. Салаўя]] і [[Л. Случанін]]а, а таксама апрацаваны [[Я. Станкевіч]]ам пры ўдзеле [[Антон Адамовіч|А. Адамовіча]] «Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны». «Граматыка» [[Б. Тарашкевіч]]а лічылася перавыданьнем яе пятага віленскага выпуску, аднак яна была перапрацаваная і дапоўненая А. Лёсікам, [[К. Шкуцька]]м і А. Адамовічам згодна з патрабаваньнямі новага правапісу. Кніга [[Я. Найдзюк]]а «Беларусь учора і сяньня» мела характар навукова-папулярнай працы, прызначанай для нацыянальнай адукацыі інтэлігенцыі і старэйшай моладзі, у прыватнасьці, для вучняў настаўніцкіх сэмінарыяў. Новымі былі выданьні фальклёрных песень «Ой, прыйшла каляда», «Вясна-красна» і «Зборнік купальскіх і жніўных песьняў» з музычнай гарманізацыяй [[М. Шчаглоў|М. Шчаглова]], [[А. Туранкоў|А. Туранкова]] і інш. Некаторыя кнігі, як «Зборнік сцэнічных твораў», «Выбраныя беларускія народныя казкі» і «Што трэба ведаць кажнаму беларусу» [[Вацлаў Ластоўскі|В. Ластоўскага]], былі перадрукам ранейшых выданьняў, прычым апошняя была пашырана Я. Найдзюком. Прапаведнік царквы баптыстаў у Беларусі [[Антон Кецка]] апрацаваў у 1942 г. «Эвангельскі хрысьціянскі сьпеўнік», зьмешчаныя ў ім 142 рэлігійныя гімны былі часткова перадрукаваныя з папраўкамі з даваенных песеньнікаў і часткова новаперакладзены Натальляй Арсеньневай зь нямецкай мовы. Да перакладной літаратуры таксама адйосіўся «Страявы вайсковы статут», апрацаваны Віталем Мікулам на загад [[Іван Ермачэнка|IІ. Ермачэнкі]] для патрэбаў самааховы, паліцыі і школьнай моладзі.
 
16 кніг, выпушчаных ВШПЛМ, было надрукавана кірыліцай, 7 — [[беларуская лацінка|лацінкай]], 1 — двума алфавітамі; лацінкай друкаваліся пераважна школьныя падручнікі. Кнігі друкаваліся, за рэдкім выключэньнем, у Менску і [[Вільня|Вільні]]. Яны выпускаліся адносна вялікімі накладамі, напр. граматыка Тарашкевіча і кірылічны варыянт «Правапісу» А. Лёсіка выдадзеныя 100-тысячным накладам кожная, а арытмэтычныя задачнікі і лацінічны варыянт «Правапісу» — па 50 тыс. асобнікаў. Больш за палову выданьняў ВШПЛМ, былі надрукаваныя ў апошнія месяцы акупацыі — ад сьнежня 1943 да чэрвеня 1944 г., толькі частка іх накладаў магла быць распаўсюджаная, з прычыны эвакуацыі таксама не было закончана выданьне некалькіх кніг, падрыхтаваных ВШПЛМ да друку.