Пост: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Пост'''  — у многіх [[рэлігія|рэлігіях]]х устрыманьне на пэўны пэрыяд ад прыняцьця ўсякай ежы або асобных яе відаў; адзін з важных сродкаў царкоўнай рэглямэнтацыі жыцьця вернікаў, паглыбленьня іх рэлігійнасьці. Харчовыя забароны ўзыходзяць каранямі ў мінулае, калі ў выніку недахопаў прадуктаў харчаваньня людзі вымушаныя былі самаабмяжоўвацца ў ежы. З часам гэтыя забароны атрымалі рэлігійную санкцыю. У [[мусульмане|мусульманаў]] важнае месца займае пост ураза, у час якога на працягу месяца [[рамазан]] забараняецца прымаць ежу ад усходу да захаду сонца. У [[Юдаізм|юдэяў]] побач з грамадзкімі постамі існуюць індывідуальныя  — паводле зароку, у дзень шанаваньня памяці бацькоў.
 
[[Хрысьціянства|Хрысьціянская царква]] не забараняе мясную ежу, але абмяжоўвае яе спажываньне ў некаторыя пэрыяды царкоўнага году. Мэты посту:
Радок 7:
# сувязь штодзённага харчаваньня з рытмам літургічнага [[каляндар|календару]].
 
Пры пэўных абставінах магчымае паслабленьне ці скасаваньне посту (падарожжа, хвароба, надзвычайныя здарэньні і  г.  д.). На час посту забараняецца браць [[шлюб]], удзельнічаць у сьвецкіх забавах.
 
У [[праваслаўе|праваслаўнай царкве]] існуюць пасты рознай ступені:
 
# Вельмі строгі пост  — сухаядзеньне (спажываюць толькі расьлінную ежу без [[алей|алею]]).
# Строгі пост  — можна спажываць любую вараную расьлінную ежу з алеем.
# Звычайны пост  — апроч таго, што ядуць у строгі пост, можна спажываць яшчэ і рыбу.
# Паслаблены пост (для нямоглых, падарожных і  г. д.)  — дапускаецца ўсё, апроч мяса.
 
Праваслаўной Царквой усталяваныя чатыры працяглыя пасты: Вялікі пост (перадвялікодны, строгі, 7 тыдняў), Пятроў пост (звычайны, перад сьвятам апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня, ад 8 да 42 дзён), Усьпенскі (перад сьвятам Усьпеньня Маці Божай, строгі), [[Піліпаўка|Раствовы]] (Філіпаў) пост, з 28 лістапада па 7 студзеня. Апроч таго, серада і пятніца  — посныя дні на працягу ўсяго году. У праваслаўных посты займаюць каля 200 дзён у год.
 
У [[Каталіцтва|каталікоў]] пост не такі строгі, яны не прытрымліваюцца шматдзённых постаў, хворым і дзецям дазваляецца ўжываць малочныя стравы. Каталіцкі Касьцёл заклікае вернікаў устрымлівацца ад мясных страваў па пятніцах, а таксама 24 сьнежня (у Вігілію Божага Нараджэньня існуе традыцыя захоўваць строгі пост да першай зоркі). У [[Папялец]] і Вялікую пятніцу вернікі мусяць датрымліваць і колькасны пост: адзін прыём ежы дасыта (паводле традыцыі, некаторыя захоўваюць строгі пост  — на хлебе і вадзе). Пасты ў іншыя дні або больш працяглыя пэрыяды часу ([[Адвэнт]] ці Вялікі пост) прыймаюцца па рашэньні саміх вернікаў. Пост у пятніцу і [[Вігілія|Вігілію]] абавязковы для ўсіх пасля 14-гадовага ўзросту, а ў Папялец і Вялікую пятніцу  — для ўсіх вернікаў (апроч хворых і нямоглых) ад паўналецьця да 60 гадоў.
 
У праваслаўі ў посныя дні з рацыёну цалкам выключаются ўсе прадукты жывёльнага паходжаньня (мяса, птушка, малочныя прадукты, яйкі, жывёльныя тлушчы і  г.  д.). Прадукты расьліннага паходжаньня, а таксама рыбу і алей спажываюць ва ўмеркаванай колькасьці. Падобнага характару харчаваньня прытрымліваюцца ў пасты і многія каталікі.
 
== Літаратура ==
{{Commonscat|Fasting}}<br />
{{Крыніца НашаЕжа|[[Алесь Белы]]}}
{{Commonscat|Fasting}}
 
[[Катэгорыя:Пасты| ]]