Пост: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 67 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q44602 (translate me)
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Пост''' — у многіх [[рэлігія|рэлігіях]] устрыманьне на пэўны пэрыяд ад прыняцьця ўсякай ежы або асобных яе відаў; адзін з важных сродкаў царкоўнай рэглямэнтацыі жыцьця вернікаў, паглыбленьня іх рэлігійнасьці. Харчовыя забароны ўзыходзяць каранямі ў мінулае, калі ў выніку недахопаў прадуктаў харчаваньня людзі вымушаныя былі самаабмяжоўвацца ў ежы. З часам гэтыя забароны атрымалі рэлігійную санкцыю. У [[мусульмане|мусульманаў]] важнае месца займае пост ураза, у час якога на працягу месяца [[рамазан]] забараняецца прымаць ежу ад усходу да захаду сонца. У [[юдзеіЮдаізм|юдзеяўюдэяў]] побач з грамадзкімі постамі існуюць індывідуальныя — паводле зароку, у дзень шанаваньня памяці бацькоў.
 
[[Хрысьціянства|Хрысьціянская царква]] не забараняе мясную ежу, але абмяжоўвае яе спажываньне ў некаторыя пэрыяды царкоўнага году. Мэты посту:
Радок 18:
Праваслаўной Царквой усталяваныя чатыры працяглыя пасты: Вялікі пост (перадвялікодны, строгі, 7 тыдняў), Пятроў пост (звычайны, перад сьвятам апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня, ад 8 да 42 дзён), Усьпенскі (перад сьвятам Усьпеньня Маці Божай, строгі), Раствовы (Філіпаў) пост, з 28 лістапада па 7 студзеня. Апроч таго, серада і пятніца — посныя дні на працягу ўсяго году. У праваслаўных посты займаюць каля 200 дзён у год.
 
У [[католікіКаталіцтва|католікаўкаталікоў]] пост не такі строгі, яны не прытрымліваюцца шматдзённых постаў, хворым і дзецям дазваляецца ўжываць малочныя стравы. Каталіцкі Касьцёл заклікае вернікаў устрымлівацца ад мясных страваў па пятніцах, а таксама 24 сьнежня (у Вігілію Божага Нараджэньня існуе традыцыя захоўваць строгі пост да першай зоркі). У [[Папялец]] і Вялікую пятніцу вернікі мусяць датрымліваць і колькасны пост: адзін прыём ежы дасыта (паводле традыцыі, некаторыя захоўваюць строгі пост — на хлебе і вадзе). Пасты ў іншыя дні або больш працяглыя пэрыяды часу ([[Адвэнт]] ці Вялікі пост) прыймаюцца па рашэньні саміх вернікаў. Пост у пятніцу і [[Вігілія|Вігілію]] абавязковы для ўсіх пасля 14-гадовага ўзросту, а ў Папялец і Вялікую пятніцу — для ўсіх вернікаў (апроч хворых і нямоглых) ад паўналецьця да 60 гадоў.
 
У праваслаўі ў посныя дні з рацыёну цалкам выключаются ўсе прадукты жывёльнага паходжаньня (мяса, птушка, малочныя прадукты, яйкі, жывёльныя тлушчы і г. д.). Прадукты расьліннага паходжаньня, а таксама рыбу і алей спажываюць ва ўмеркаванай колькасьці. Падобнага характару харчаваньня прытрымліваюцца ў пасты і многія каталікі.