Іван Чымбург: розьніца паміж вэрсіямі

д
кірылічная «і»
д (Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4515999 (translate me))
д (кірылічная «і»)
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся Іван Савіч Чымбург 27 студзеня 1904 г. у вёсцы Еўлічы Слуцкага павету Менскай губэрні (цяпер [[Слуцкі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]) у сям’і селяніна-серадняка. Акрамя яго, у сям’і былі яшчэ 2 браты і сястра. Гаспадарка бацькоў складалася з 3 дзесяцін ворнай зямлі, 15 дзесяцін сенажаці, 1 каня і 1 каровы. Маці памерла, калі Івану было 6 год. Ён рана пачаў працаваць на зямлі. Пасьля заканчэньня трохкляснай сельскай школы ў [[1917]] годзе паступіў у нанава створаную Слуцкую беларускую гімназію, дзе правучыўся два гады. Пазьней у аўтабіяграфіях IванІван Савіч заўсёды падкрэсьліваў, што пакінуў вучобу ў гімназіі з-за адсутнасьці сродкаў для аплаты за навучаньне. Да канца [[1920]] году Іван Чымбург працаваў у гаспадарцы бацькі. Адначасова ён займаўся самаадукацыяй. У студзені [[1921]] году аднавіў вучобу ў працоўнай школе, а пасьля працягваў яе на агульнаадукацыйных курсах. У студзені таго ж году ён уступіў у камсамол. Гэта паспрыяла яму ў далейшым, асабліва, калі па рэкамэндацыі Слуцкага камсамола Іван атрымаў камандзіроўку ЦК КСМ Беларусі ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на факультэт грамадзкіх навук. На рэарганізаваным у 1922 г. ФГН заставаліся на той час эканамічнае і прававое аддзяленьні. Вучоба на прававым аддзяленьні не была працяглай. У [[1924]] годзе факультэт грамадзкіх навук быў ліквідаваны, а студэнты пераводзіліся на пэдфак БДУ ці маглі па жаданьні перавесьціся ў іншую ВНУ СССР. Іван Чымбург абраў другі варыянт. Варта было яму крыху пачакаць, і ён мог пачаць вучобу на факультэце права і гаспадаркі БДУ, які быў адчынены ў верасьні [[1925]] году. Нешта, аднак, прымусіла яго пакінуць Беларусь.
Месцам вучобы IванІван Савіч абраў [[Саратаў]]скі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У [[1927]] годзе ён скончыў прававое аддзяленьне факультэта права і гаспадаркі і быў рэкамэндаваны ў асьпірантуру па спэцыяльнасьці «іфымінальнае права і крымінальны працэс». Але паколькі ў Саратаўскім губэрнскім судзе і пракуратуры не было месца для праходжаньня практыкі, ён быў накіраваны ў [[Курск]]ую губэрнскую пракуратуру. Па заканчэньні практыкі яму прапанавалі заняць пасаду сьледчага камэры сьледчага ўпраўленьня абласной пракуратуры ў горадзе Новы Аскол Курскай вобласьці, на што ён даў згоду. На гэтай пасадзе IванІван Савіч працаваў ад кастрычніка 1927 да траўня 1930 году. Тут ён кіраваў апэрацыямі па ліквідацыі дзьвюх бандаў, якія займаліся рабаўніцтвам і тэрарыстычнымі актамі. Браў удзел у правядзеньні хлебанарыхтоўчых кампаній і калектывізацыі сельскай гаспадаркі, а пасьля ўваходзіў у склад раённай «тройкі» па выкараненьні дапушчаных перагібаў. Таксама абіраўся сябрам Новааскольскага гарадзкога савету, працаваў пазаштатным інструктарам райкаму камсамолу. [[13 траўня]] 1930 году быў пераведзены на работу ў горад [[Варонеж]] на пасаду сьледчага ўпраўленьня абласной пракуратуры.
Напачатку [[1931]] году IванІван Савіч пакінуў працу ў органах пракуратуры назаўсёды і пачаў новы шлях у сыстэме адукацыі. Спачатку гэта была пасада асыстэнта катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Варонескага заавэтінстытуту. Тут жа ўвесну 1931 году ён быў прыняты кандыдатам у сябры ВКП(б). У верасьні [[1933]] году паступіў у асьпірантуру Маскоўскага інстытута гісторыі, філязофіі і літаратуры. Адначасова выконваў абавязкі дацэнта катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Маскоўскага інстытута народнагаспадарчага ўліку. [[25 чэрвеня]] [[1936]] году IванІван Савіч Чымбург абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата філязофскіх навук па тэме «Крытыка Плеханаўскага разуменьня клясаў ды клясавай барацьбы». Дысэртацыя была зацьверджана толькі 25 красавіка [[1938]] году. Па рашэньні камісіі па разьмеркаваньні асьпірантаў, якія закончылі навучаньне, IванІван Савіч быў накіраваны на працу ў БДУ.
 
=== Вяртаньне ў Беларусь ===
Па прыезьдзе ў Менск Іван Чымбург пачаў працаваць дацэнтам катэдры сацыяльна-эканамічных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ. У кастрычніку 1936 г. ён быў прызначаны дэканам гістарычнага факультэта, зьмяніўшы на гэтай пасадзе акадэміка [[Васіль Шчарбакоў|Васіля Карпавіча Шчарбакова]], які неўзабаве быў арыштаваны і расстраляны.
У гэты час на гістфаку дзейнічала толькі 4 катэдры — старажытнага сьвету і сярэднявечча, гісторыі СССР, новай гісторыі, сацыяльна-эканамічных дысцыплін. Аднак і для гэтых катэдраў катастрафічна не хапала выкладчыкаў. Новы дэкан заключыў дамовы з шэрагам выкладчыкаў ВНУ Масквы і Ленінграда, аднак прыехаў толькі адзін зь іх. Пошукі і вынішчэньне «ворагаў народа» цалкам адбіваліся на якасьці выкладаньня, з-за адсутнасьці выкладчыкаў лекцыі чыталіся выпадковымі людзьмі і г. д. 3 гэтым, аднак, IванІван Савіч нічога зрабіць ня мог. Але ягоная спроба крыху ўзьняць работу факультэта, відавочна, была заўважана, бо ён прызначаецца прарэктарам па вучэбнай частцы, а напрыканцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1937 году выконвае абавязкі рэктара ўнівэрсытэту.
3 ліпеня 1937 г. быў прызначаны новы рэктар — [[Нічыпар Бладыка|Нічыпар Міхайлавіч Бладыка]]. IІ.  С.  Чымбург працягваў працаваць на пасадзе прарэктара. Аднак ужо ў кастрычніку кіраўніцтва ўнівэрсытэту — рэктар Нічыпар Міхайлавіч Бладыка, прарэктар М. Лоцманаў, IІ.  С.  Чымбург і іншыя — было моцна раскрытыкавана за тое, што «не вядзе рашучай барацьбы па ліквідацыі вынікаў шкодніцтва». Ва ўнівэрсытэце наладжваліся праверкі, адбываліся закрытыя партсходы па разгляду асабістых справаў і г. д.
Ад магчымага арышту IІ.  С.  Чымбурга выратавала адсутнасьць «кампрамату» на яго, паколькі ён адносна нядаўна вярнуўся на радзіму. У ліпені 1937 году ў аўтабіяграфіі Іван Савіч пісаў, што «ні да трацкізму, ні да правага апартунізму, ператварыўшыхся пасьля ў банду дывэрсантаў, ніколі не належаў...належаў… прымаў актыўны ўдзел у барацьбе з трацкізмам...трацкізмам… У 1935 г. актыўна ўдзельнічаў у выкрыцьці ворага народа Прыюшына, працаваўшага тады дырэктарам Маскоўскага інстытута гісторыі, філязофіі і літаратуры».
Тым ня менш IІ.  С.  Чымбург быў выключаны з кандыдатаў у сябры ВКП(б) з-за ўтойваньня фактаў наяўнасьці рэпрэсаваных сваякоў (стрыечных братоў бацькі), прымяненьня бацькам наёмнай працоўнай сілы, дапушчэньня трацкісцкага выразу падчас выступленьня на настаўніцкай канфэрэнцыі. Справа была перададзена ў камісію партыйнага кантролю пры ЦК КП(б)Б, але гэтыя факты не пацьвердзіліся не ў сэнсе адсутнасьці рэпрэсаваных сваякоў, а ў тым, што ён гэтых фактаў не хаваў. Ён быў адноўлены як кандыдат у члены ВКП(б), а ў [[1939]] годзе стаў членам партыі. На ранейшай пасадзе ён, аднак, ня быў адноўлены, але з кастрычніка 1937 па кастрычнік 1938 г. кіраваў катэдрай сацыяльна-эканамічных дысцыплін БДУ, а пасьля загадваў катэдрай асноў марксізму-ленінізму.
У гэты час IванІван Чымбург піша шэраг артыкулаў па праблемах [[марксізм]]у і дыялектычнага матэрыялізму: «Пляханаў аб сьвядомасьці і стыхійнасьці», «Францускі матэрыялізм XVIII ст.» і інш., якія друкуюцца ў часопісах «Полымя», «Балыпавік Беларусі», «Учёные записки БГУ».
 
=== Перасьледаваньні ў навуцы канца 40-х — пачатку 50-х гг. ===
Пэрыяд канца 1940 — пачатку 1950 гг. стаў для СССР часам мутнай хвалі выразнага «антызаходніцтва». «Паляваньне на ведзьмаў» пачалося ў жніўні 1946 г., калі пад прыцэл трапілі часопісы «Звезда» і «Ленинград», паэтэса Г. Ахматава, пісьменьнік М. Зошчанка. Пасьля яно хутка распаўсюдзілася на ўсе віды мастацтва, выліўшыся ў прасьледаваньні В. Мурадэлі, А. Хачатурана, Дз. Шастаковіча, С. Эйзенштэйна і іншых. Пасьля пад акцыю трапіла навука. Пачынаючы з 1948 г., сыстэматычна пераглядалася тэарэтычная фізыка, генэтыка, мэдыцына, псыхалёгія, хімія, касмалёгія і кібэрнэтыка. Гэта так званая «лысенкаўшчына». Тысячы інтэлігентаў згубілі работу і трапілі ў лягеры. Іх месцы займалі больш паслухмяныя крэатеры. Усё, што не адпавядала афіцыйнай ідэалёгіі, бязьлітасна растоптвалася як «буржуазная псэўданавука», клеймавалася як «бязродны касмапалітызм, пэсымізм, дэкаданс і буржуазна-арыстакратычны эстэтызм». Імя [[Іосіф Сталін|Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна]] нярэдка ўжывалася як аргумэнт, які ставіць апошнюю кропку ў любой спрэчцы і вырашае зыход любой дыскусіі. Пазыцыя апанента не проста асуджалася, а падлягала абавязковаму «разгрому».
Натуральна, што ўсе гэтыя працэсы не маглі не знайсьці свайго адлюстраваньня на Беларусі, а таксама і ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Пэўнай вехай тут стаў XIX зьезд ЦК КП(б)Б, які адбыўся ў лютым 1949 г. і на якім ранейшы рэктар БДУ [[Уладзімер Тамашэвіч|Уладзімер Антонавіч Тамашэвіч]] быў абраны сакратаром ЦК. Абавязкі рэктара фактычна пачаў выконваць прарэктар па навуковай частцы дацэнт А. П. П’янкоў. Падзеі зьезда закранулі непасрэдна ўнівэрсытэт. Так, у справаздачным дакладзе тагачаснага першага сакратара ЦК КП (б)Б М. I І.  Гусарава побач з пастаноўкай задач па барацьбе з "беларускім буржуазным нацыяналізмам і яго ідэолагамі Алесем Гаруном і Ядвігіным Ш. "былі нанесены ўдары па «фактам пранікненьня буржуазнай ідэалёгіі ў асяродзьдзе некаторай часткі інтэлігенцыі» (Жэбрак, Жырмунскі і інш.), па антыпартыйным праявам «бязроднага касмапалітызму і буржуазнага эстэцтва., у тэатры». Сярод іншых фігуравала прозьвішча і навуковага супрацоўніка ўнівэрсытэту Л. Г. Барага.
Амаль адразу пасьля XIX зьезду пачалася рэалізацыя яго «гістарычных рашэньняў» у БДУ. У прыватнасьці, была зьвернута ўвага, што «кіраўніцтва біялягічнага факультэта марудна яшчэ перабудоўвае сваю работу на аснове мічурынскага вучэньня», што «Міраўскае вучэньне аб мове не пранікае яшчэ арганічна праз увесь зьмест лекцый» і г. д. Былі праведзены рэпрэсіі супраць выкладчыкаў і студэнтаў. Сярод выкладчыкаў Л. Барага, IІ. Мацьвеенка. Чаго варты толькі загалоўкі — «Шкодная дзейнасьць касмапалітаў», «Падгалоскі эстэтвуючых фармалістаў», «Ворагі савецкага мастацтва» і г. д. таксама былі рэпрасаваны студэнты А. Шлык (хімфак) за крытыку балета «Князь-возера» і К. Хадзевіч (філфак) за даклад аб літаратурнай мове Б. Палявога, якую студэнт вызначыў як бедную. Увогуле такіх выпадкаў было не шмат. Але па загаду партыі патрэбна было хоць каго — небудзь знайсьці.
Па ініцыятыве загадчыцы аддзяленьня лёгікі і псыхалёгіі філялягічнага факультэту А. П. Ерась студэнты ўзялі шэфства над выхаванцамі спэцыяльнага дзіцячага дома № 8. Яны арганізоўвалі для дзяцей гульні, танцы, чытаньне кніжак, наведвалі разам заалягічны музэй унівэрсытэту.
Шэфская работа разумелася ў асноўным як чытаньне лекцый і дакладаў, стварэньне агітбрыгад, якія прыязджалі з тымі ж лекцыямі і канцэртамі мастацкай самадзейнасьці і інш. Гэтак, улетку 1949 г. студэнты і выкладчыкі ўнівэрсытэту прачыталі ў Дзяржынскім раёне больш за 500 лекцый, дакладаў, падаравалі радыёпрыймачы, дапамагалі праводзіць электрычнасьць і г. д.
Вось якраз у гэты час ва ўнівэрсытэце зьявіўся новы рэктар — Іван Савіч Чымбург. Але ж Іван Савіч ужо даўно на той момант працаваў ва ўнівэрсытэце. Ён быў першы сярод лектараў БДУ, хто ня быў прызначаны аднекуль з боку і меў непасрэднае дачыненьне да вышэйшай школы.
 
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны IванІван Чымбург здолеў пакінуць Мінск, але ягоная жонка засталася ў акупіраваным горадзе. Прызваны ў армію, у ліпені 1941 г. ён стаў курсантам 53-га запаснога палка сувязі ў г. Мерынь [[Смаленск]]ай вобласьці, У верасьні 1941 г. Іван Чымбург ужо палітрук роты гэтага палка, які знаходзіўся на Заходнім фронце, а пасьля быў адпраўлены ў Сьвярдлоўск. 3 чэрвеня 1942 г. на той жа пасадзе палітрука роты ў 126-м асобным палку сувязі ён знаходзіцца на Варонескім, пасьля на Цэнтральным фронце. У ліпені 1943 г. яго пасылаюць на курсы ўдасканаленьня афіцэраў Галоўнага ўпраўленьня сувязі Чырвонай Арміі ў Маскве, а пасьля ў Кіеве. Па іх заканчэньні ў чэрвені 1944 г. Івана Чымбурга прызначаюць інструктарам арганізацыйна-партыйнай работы 14-га асобнага батальёна ўрадавай сувязі НКУС у Кіеве, а з жніўня 1944 г. — інструктарам арганізацыйна-партыйнай работы 309-га асобнага палка ўрадавай сувязі. 10 чэрвеня 1945 г. за ўзорнае выкананьне спэцыяльнага заданьня па арганізацыі і забесьпячэньні сувязьзю наступаючых войскаў Чырвонай Арміі Іван Савіч быў узнагароджаны мэдалём «За боевые заслута», а 9 мая 1945 г. — мэдалём «За победу над Германией».
Пасьля заканчэньня вайны старэйшы лейтэнант Іван Чымбург быў старэйшым інструктарам прапаганды палітаддзела 309-га асобнага палка ўрадавай сувязі ў Кіеве
* У канцы мая 1946 г. Іван Чымбург вярнуўся ў Мінск і быў залічаны дацэнтам катэдры асноў марксізму-ленінізму БДУ. У студзені 1947 г. яго, як дэмабілізаванага з арміі, аднавілі на пасадзе загадчыка гэтай жа катэдры. Аднак неўзабаве ён прызначаецца на пасаду дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б — філіяле ІМЭЛ пры ЦК ВКП(б), на якой ён працуе са жніўня 1947 па жнівень 1949 г. Узначальваючы інстытут, ён арганізаваў пераклад твораў [[Уладзімер Ленін|Леніна]] і Сталіна на беларускую мову, а таксама распрацоўку пытаньняў гісторыі КП(б)Б. У гэты час выходзяць яго работы «Абарона і абгрунтаваньне тав. Сталіным тактычных асноў бальшавіцкай партыі», «Красавіцкія тэзісы Ў. І. Леніна», «Да вывучэньня твораў І. В. Сталіна на беларускай мове», «Першы зьезд КП(б)Б» і цэлы шэраг іншых. Пад яго рэдакцыяй у 1949 г. выйшлі творы тагачаснага міністра дзяржбясьпекі БССР Л. Ф. Цанавы «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашитстских захватчнков» і калектыўная праца «В. И. Ленин и И. В. Сталин — организаторы Белорусской ССР»
* 26 ліпеня 1949 г. загадам міністра вышэйшай адукацыі СССР І. С. Чымбург быў зацьверджаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
* IІ. С Чымбург прыняў унівэрсытэт у складзе 6 факультэтаў, 35 катэдраў, 14 лабараторый, 12 кабінетаў, 2 музэяў, біялягічнага інстытута і інстытута хіміі. Дарэчы, такія гучныя назвы, як «інстытут», не павінны ўводзіць у зман. Так, інстытут хіміі займаў у той час 1 пакой, у ім працавала 12 чалавек; біялягічны інстытут — 3 малых пакоя. Акрамя таго, мелася ўласная біёлягагеаграфічная станцыя ва ўрочышчы Сасьнягі Трасьцянепкага с/с, 3 інтэрнаты, 3 жылыя дамы, 4 баракі. У БДУ на 1 ліпеня 1949 г. вучылася 1220 студэнтаў, зь іх стыпэндыю атрымлівалі 1108. Выкладчыцкі склад налічваў 161 чалавек (у тым ліку 26 сумяшчальнікаў). 3 іх прафэсараў — 14, дацэнтаў — 75, выкладчыкаў — 58, асыстэнтаў — 14. У асьпірантуры вучылася 38 чалавек
* Унівэрсытэт адчуваў вострую нястачу ў навукова-пэдагагічных кадрах, асабліва прафэсарах і дацэнтах. Былі вакантныя пасады па фізыцы, матэматыцы, беларускай мове і інш. Яскравым прыкладам выглядае той факт, што загадчыкамі катэдраў было толькі 10 прафэсараў (і зь іх 4 па сумяшчальніцтве). Камплектаваньню ўнівэрсытэту навуковымі кадрамі ў значнай меры перашкаджала адсутнасьць кватэрнага фонду. Яшчэ горш былі справы з вучэбнымі плошчамі. У адноўленым у 1948/49 навучальным годзе біякорпусе месьціліся гістфак (Аддзяленьні гісторыі і філязофіі), філфак (Аддзяленьні беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, лёгікі, псыхалёгіі, журналістыкі), біёляга-глебавы з аддзяленьнем біялёгіі, рэктарат, фундамэнтальная бібліятэка, чытальная заля, заалягічны музэй, клюб. У хімкорпусе — хімічны, геоляга-геаграфічны факультэты і спэцкатэдры; фізычным — фізыка-матэматычны факультэт, тыпаграфія і рэдакцыя ўнівэрсытэцкай газэты «За сталінскія кадры».
3-за росту колькасьці студэнтаў (у 1950/51 навучальным годзе — 1368) заняткі даводзілася весьці ў 2 зьмены. Але і гэтага было мала. Так, на 23 вучэбныя групы гістфака прыпадала толькі 9 аўдыторый. Сытуацыя ўскладнялася і тым, што ў двух вучэбных корпусах частка памяшканьняў была адведзена пад інтэрнаты (у хімкорпусе — больш паловы ўсёй плошчы). У кастрычніку 1949 г. на 3-й унівэрсытэцкай камсамольскай канфэрэнцыі з удзелам сакратара ЦК ЛКСМБ П. М. Машэрава падчас выступленьня Іван Савіч акрэсьліў ролю ўнівэрсытэту ў той час — «падрыхтоўваць палітычна адукаваных, высокакваліфікаваных будаўнікоў новага грамадзтва».
Аднак горш за ўсё было тое, што ў гэты час унівэрсытэт імкліва губляў рэшткі свайго нацыянальнага аблічча. У кастрычніку 1949 г. была фактычна ліквідавана катэдра гісторыі БССР (яе аб’ядналі з катэдрай гісторыі СССР). Так, калі ў бібліятэцы на 1 жніўня 1949 г. з 97 097 кніг толькі 306 былі на беларускай мове, то ў 1951/52 навучальным годзе кніг на расейскай мове было 130 935, на беларускай — 6457, на замежных — 4587. Студэнты гістфака і філфака рабілі вытворчыя экскурсіі ў музэі Масквы і Ленінграда: Эрмітаж, Музэй У. І. Леніна, Музэй падарункаў таварышу Сталіну і іншыя, складаючы пасьля справаздачы накшталт «Великий русскмй полководец А. В. Суворов», нібыта не існавала векапомнай спадчыны беларускага народа. Залішне казаць, што ўся дакумэнтацыя афармлялася на рускай мове.
Праўда, да гонару тагачаснага кіраўніцтва БДУ трэба адзначыць, што рэктарат спрабаваў адстойваць інтарэсы сваёй установы. У 1950/ 51 навучальным годзе ім былі ўнесены зьмены ў пляны МВА СССР: на аддзяленьні журналістыкі пачалі чытацца беларуская мова, гісторыя БССР, гісторыя беларускай літаратуры, беларускі фальклор (у дадатак да рускага фальклору), гісторыя беларускага савецкага друку. На філфаку ў дадатак да курса гісторыі літаратуры народаў СССР — гісторыя беларускай літаратуры. Акрамя таго, рэктарат выступіў з прапановай аб распрацоўцы ў МВА СССР двух вучэбных плянаў: адзін — для ўнівэрсытэтаў РСФСР, другі — для ўнівэрсытэтаў саюзных рэспублік.
Ідэалягічны ціск асабліва ўзмацніўся пасьля зьяўленьня ў сьвет у чэрвені 1950 г. работы Сталіна «Марксим и вопросы языкознания» і адпаведных партыйных дакумэнтаў і ўрадавых пастаноў. Таму ў 1950—1952 гг. БДУ ўсю «вучэбную, навукова-дасьледчую і палітыка-выхаваўчую работу будаваў на аснове...аснове… геніяльных указаньняў таварыша І. В. Сталіна, рашэньняў СМ СССР і ВКП(б) аб грандыёзных будоўлях камунізму...камунізму…». У «сьвятле ўказаньняў тав. Сталіна» было цалкам «перабудавана выкладаньне ўсіх дысцыплін у асабліва мовазнаўчых і грамадзкіх навук». Вывучэньне прац Сталіна па пытаньнях мовазнаўства было арганізавана на ўсіх катэдрах, ва ўнівэрсытэце праводзіліся адмысловыя сэсіі, даклады, лекцыі.
Навукоўцы, асьпіранты і студэнты выступалі зь лекцыямі перад насельніцтвам Мінска па пытаньнях вывучэньня прац тав. Сталіна.
Пад пастаянны нагляд трапілі катэдры грамадзкіх навук — марксізму-ленінізму, гісторыі філязофіі і лёгікі, дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму, палітэканоміі. Ад выкладчыкаў гэтых катэдраў пастаянна патрабавалі паглыбляць вывучэньне прац Сталіна, у лекцыях і на сэмінарскіх занятках шырэй увязваць праграмны матэрыял з надзённымі задачамі камуністычнага будаўніцтва, весьці барацьбу з «извращениями марксизма-ленинизма, ... начетничеством, толмудизмом».
Напружана ішла праца па перагляду, складаньні і зацьвярджэньні праграм, спэц-курсаў, тэматыкі спэцсэмінараў, курсавых і дыплёмных работ у сьвеце вучэньня Сталіна аб мовах.
Самую значную перабудову перажылі катэдры філфака. Былі перагледжаны праграмы па гісторыі беларускай мовы, сучаснай беларускай мове, дыялекталёгіі, рускай і замежнай літаратуры і г. д. Катэдры мовазнаўчых дысцыплін дакладна правяраліся прадстаўнікамі з Масквы, камісіямі Мінскага ГК КП(б)Б і ўнутрыўнівэрсытэцкімі камісіямі.
У наступныя гады Іван Савіч працаваў загадчыкам сектара Інстытута філязофіі і права АН Беларусі (да лютага 1957 г.), узначальваў катэдру даялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Беларускага політэхнічнага інстытута (да 1 жніўня 1962 г.). У гэты час І. С. Чымбург зьяўляўся сябрам навуковага савету (на чале з акад. В. А. Сербектам) па праблеме «Гісторыя перадавой філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі на Беларусі», членам навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спэцыяльнай і прафэсійнай адукацыі БССР, пісаў рэцэнзіі на кнігі і артыкулы, працаваў над уласнай манаграфіяй «Ідэйная барацьба ў Беларусі напярэдадні Кастрычніка».
Зь верасьня 1962 г. І. С. Чымбург працуе дацэнтам катэдры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму ў БПІ, пасьля чытае той самы курс у Беларускім інстытуце ўдасканаленьня ўрачоў. У жніўні 1964 году быў абраны па конкурсе на пасаду дацэнта катэдры марксісцка-ленінскай філязофіі Мінскага пэдінстытуту.. Тут ён працаваў да 1970 г., калі выйшаў на пенсію, хоць колькі часу заставаўся сумяшчальнікам (да 1976 г.), актыўна ўдзельнічаў у партыйным жыцьці інстытута.
Па сваіх поглядах Іван Савіч Чымбург да канца свайго жыцьця заставаўся артадаксальным камуністам, ніколі не дапускаў адыходу ад марксісцка-ленінска-сталінскіх догмаў. Неаднойчы выступаў супраць тых савецкіх філосафаў (С. Г. Іваноў, Э. В. Ільенкоў, П. М. Егідэс і інш.), яісіх ён лічыў «рэстаўратарамі ідэалістычнай тэорыі тоеснасьці мысьленьня і быцьця», якія гэтым «дапамагаюць нашым ідэйным праціўнікам». Лічыў памылковымі і варожымі погляды тых, хто паўтарае «паклёпы беларускіх буржуазных нацыяналістаў» і погляды М. Доўнар-Запольскага і Я. Карскага аб «атаясамленьні беларускай нацыянальнай тэрыторыі з тэрыторыяй...тэрыторыяй… крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў». V 1973 г. тройчы зьвяртаўся ў ґазэту «Правда», у тым ліку да галоўнага рэдактара, члена ЦК КПСС М. В. Зімяніна з нагоды надрукаванага ў газеце нарыса, у якім, як яму здалося, «утрымліваецца пропаведзь вульгарнага матэрыялізму». Не задаволены адказамі, зьвяртаецца неаднаразова да члена Палітбюро, сакратара ЦК КПСС М. А. Суслава, у тым ліку і па пытаньнях нібыта рэвізіі «ленінскай тэорыі адлюстраваньня» ў працах тагачасных савецкіх філёзафаў. У гэтым ён быў і заставаўся чалавекам сталінскіх часоў, выхаванцам камуністычнай сыстэмы.
 
{{Пачатак блёку}}
}}
{{Канец блёку}}
 
== Крыніцы ==
* Яноўскі, А. А. Гісторыя Беларускага дзяржаўага універсітэта ў біягарафіях яго рэктараў, 1921—2001 (80 гадоў). — Мн. : БДУ, 2001. — 319 с ISBN 985-445-541-6
158 210

зьменаў