Розьніца паміж вэрсіямі «Гедымінас Кіркілас»

д
год, р. скл. -у
д (Bot: Migrating 32 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q118937 (translate me))
д (год, р. скл. -у)
| камэнтар =
}}
'''Гедымінас Кіркілас''' ({{Мова-lt|Gediminas Kirkilas}}: нар. [[30 жніўня]] [[1951]] годагоду ў [[Вільня|Вільні]]) — летувіску палітык, з [[1992]] годагоду засядае ў [[Сойм (Летува)|Летувіскім Сойме]], быў міністрам абароны Летувы з [[2004]] да [[2006]] г.г., прэм’ер-міністар Летувы з 2006 да [[2008]] г.г.
 
== Адукацыя ==
З [[1974]] за [[1978]] годагоду Кіркілас вучыўся на завочным факультэце [[Віленскі педагагічны ўнівэрсытэт|Віленскага Педагагічнага інстытута]]. У [[1978]]—[[1982]] г.г. вывучаў паліталёгію ў ''Вышэйшай партыйнай школе'' ў Вільні. У 2004 годзе праслухаў курс у ''Міжнароднай школе Бізнэсу'' [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэта]].
 
== Біяграфія ==
Кіркілас быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У [[1969]]—[[1972]] г.г. Кіркілас праходзіў вайсковую службу ў ''Паўночным марскім флёце'' [[СССР]]. Пасьля службы працаваў рэстаўратарам у Трэсьце рэстаўрацыі помнікаў да [[1978]] годагоду. Пад час працы рэстаўратарам ён удзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касьцёлаў (акрамя іншых касьцёла ''Ўсіх Сьвятых, Св. Казіміра, Баніфатараў'' і інш.) і ансамблі Віленскага Ўнівэрсытэта.
 
Пасьля паліталягічных курсаў, у [[1982]] годзе пайшоў працаваць у апарат [[Камуністычная партыя Летувы|Камуністычнай партыі Летувы]]. У [[1982]]—[[1985]] г.г. быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў [[1986]]—[[1990]] г.г. інструктарам адзьдзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у [[1988]] — 1990 г.г. працаваў памочнікам І сакратара ЦК КПЛ [[Альгірдас Бразаўскас|Альгірдаса Бразаўскаса]], а з 1990 да 1992 г.г. быў яго памочнікам як дэпутата Вышэйшай Рады Летувы.
 
У [[1990]] годзе, пасьля пераўтварэньня КПЛ у ''Летувіскую Дэмакратычную партыю Працы'' (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намесьнікам кіраўніка. Абавязкі намесьніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да [[1996]] годагоду, а пасьля гэтага, у 1996 — [[2001]] г.г. стаў сябрам прэзыдыюму ЛДПП. У [[2001]] годзе, пасьля аб’яднаньня ЛДПП з [[Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя|Летувіскай Сацыял-дэмакратычнай партыяй]] (ЛСДП), стаў намесьнікам кіраўніка аб’яднанай партыі.
 
Чатыры разы (у [[1992]], [[1996]], [[2000]] і [[2004]] г.г.) Кіркілас выбіраўся ў Сойм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парлямэнцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бясьпецы і абароне, камісіі замежных справаў, быў дэлегатам Летувы ў парлямэнцкі сход [[НАТО]] і намесьніка кіраўніка камісіі па Эўрапейскім справам.
 
З [[2002]] годагоду Кіркілас займаў пасаду спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта Летувы па сувязям з [[Калінінградзкая вобласьць|Калінінградскай вобласьцю]]. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Летувы у [[Калінінград]]зе. [[7 сьнежня]] [[2004]] годагоду стаў міністрам абароны ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.
 
[[29 чэрвеня]] [[2006]] годагоду прэзыдэнт Летувы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду [[Прэм'ер-міністра|прэм’ер-міністра]]. [[4 ліпеня]] 2006 годагоду Сойм зацьвердзіў кандыдатуру, а [[6 ліпеня]] ён стаў прэм’ерам афіцыйна. [[19 траўня]] 2007 годагоду ён быў выбраны на пасаду кіраўніка Літоўскай Сацыял-дэмакратычнай партыі.
 
[[13 сакавіка]] [[2008]] годагоду прадстаўнікі апазыцыйных партый прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіракіласу пра палітыку яго ўраду. [[18 сакавіка]] яны былі перададзены, так сама, і сьпікеру Сойма [[Віктарас Мунцянас|Віктарасу Мунцянасу]]. На працягу двух тыдняў з моманту прадстаўленьня заўвагаў сьпікеру Сойма, паводле Летувіскай канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытаньні, у адваротным выпадку Сойм можа вынесьці [[вотум недаверу]]. [[1 красавіка]] Кіркілас прадставіў адказы на пытаньні. [[3 красавіка]] Сойм, з невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя.
 
Пасьля выбараў у Сойм [[26 кастрычніка]] [[2008]] годагоду і стварэньня новага ўрада, Гедымінас Кіркілас перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра [[Андрус Кубілюс|Андрусу Кубілюсу]].
 
== Прыватнае жыцьцё ==
Кіркілас паліць трубку, любіць катацца на [[ровар]]ы. З [[2000]] годагоду ён стаў кіраўніком ''Летувіскай фэдэрацыі [[Шашкі|шашак]]''. Валодае [[Ангельская мова|ангельскай]] і [[Расейская мова|расейскімі]] мовамі. Жанаты, жонка ''Людміла Кіркілене'' — кіраўнік сакратарыяту акцыянэрнага таварыства «''Lietuvos geležinkeliai''» («''Летувіская чыгунка''»). Сын ''Роландас'' працуе, дачка ''Дыяна'' вучыцца ў Віленскім Ўнівэрсытэце.
 
{{Пачатак блёку}}
}}
{{Канец блёку}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Gediminas Kirkilas|выгляд=міні}}
136 442

зьмены