Люблінская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ацэнкі: артаграфія
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 49:
== Ацэнкі ==
[[Файл:Lublin Union 1569.PNG|300пкс|міні|[[Ян Матэйка]]. «Люблінская унія»]]
3 юрыдычнага боку акты аб далучэньні беларускіх і ўкраінскіх земляў да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны ня маюць сілы. Паводле заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага, вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна зь дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 прывілею [[1492]] г. і арт. 1,2, 12 раздз. 3 Статута 1566 г. вялікі князь ня меў права зьмяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты бяз згоды Рады і сойма. У арт. 4 таго ж разьдзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута: «А где бы што одержано и вышло яким же кольвек обычаем против сего Статуту, то с права и суду справедливость через нас н потомки наши за радою рад наших Великого князства на сторону отложено и ни во што обернено быти маеть». Таму акты аб аддзяленьні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх земляў, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «ни во что обернути» — прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасьць іх устанаўлівалася і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 сьнежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы.
 
Акты аб аддзяленьні земляў не былі замацаваны пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Юрыдычную незаконнасьць іх разумелі і самі творцы, таму і пасьля выданьня гэтых актаў стараліся прымусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым самым прыхаваць незаконнае далучэньне чужых тэрыторый бачнасьцю «згоды» і «братэрскай любові» абодзвух бакоў.